21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пайшлi i не вярнулiся

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пайшлi i не вярнулiся

Падрабязнасці

 

Да гэтага часу невядомы лёс больш чым 2 тысяч нашых суграмадзян, у тым лiку 69 дзяцей, якiя знiклi без вестак за апошнія 7 гадоў

Згубiцца на гэтым свеце можна не толькi ў гады ваеннага лiхалецця. Нямала людзей знiкае i ў мiрныя часы.

Як паведамiў падчас аператыўнай нарады намеснiк Генеральнага пракурора Беларусi Барыс Тарлецкi, за апошнiя 7 гадоў аб’яўлялiся ў вышук больш за 46 тысяч знiклых без вестак нашых суграмадзян. Пераважная большасць з iх была знойдзена, прычым жывымi. Аднак лёс больш чым 2 тысяч нашых суграмадзян, у тым лiку 69 дзяцей, да гэтага часу невядомы. Апроч таго, за памянёны перыяд было выяўлена больш за 500 неапазнаных трупаў.

Зрэшты, у праваахоўных органаў ёсць падазрэннi, што i многiя асобы, якiя знiклi без вестак, сталi ахвярамi забойцаў. На сёння ўжо ўзбуджана больш за 180 крымiнальных спраў па фактах забойстваў такiх людзей. Зразумела, мiлiцыя вядзе пошук знiклых. Але хоць чалавек — не iголка ў стозе сена, знайсцi такую прапажу надзвычай цяжка. Бо, як правiла, дарослыя людзi знiкаюць за межамi нашай краiны. Найчасцей гэта беларусы, якiя выязджаюць на заробкi ў Расiю. Напрыклад, у Гомельскай вобласцi 52 працэнты ад агульнай колькасцi знiклых складаюць асобы, якiя падалiся шукаць лепшай долi на бяскрайнiя расiйскiя прасторы. На Гродзеншчыне i Брэстчыне невядомы лёс адпаведна 40 працэнтаў i 34 працэнтаў такiх "гастарбайтэраў".

Яшчэ адна прычына знiкнення нашых суграмадзян — п’янства. Прычым маюцца на ўвазе не толькi самi выпiвохi, але i iх родныя i блiзкiя. Дзецi, як правiла, уцякаюць менавiта з тых сем’яў, дзе iх тэрарызуюць п’яныя бацькi. Таму, як адзначыў Барыс Тарлецкi, вельмi важнае значэнне мае прафiлактыка бытавой злачыннасцi. Чым лепшай будзе сiтуацыя ў беларускiх сем’ях, тым менш нашых суграмадзян будуць бадзяцца па свеце i знiкаць. А яшчэ, на думку намеснiка Генеральнага пракурора, неабходна ўкараняць новыя спосабы вышуку знiклых без вестак.

"Калiсьцi мы хацелi друкаваць фотаздымкi знiклых дзяцей на пачках запалкаў, але не атрымалася. Чаму б цяпер не паспрабаваць выкарыстаць такую практыку?" — прапанаваў Барыс Тарлецкi. Ён таксама лiчыць неабходным наладзiць супрацоўнiцтва з вядомай расiйскай тэлепраграмай "Чакай мяне", а таксама больш шырока выкарыстоўваць новыя сродкi сувязi, картатэку ДНК.

Многае залежыць i ад блiзкiх знiклага чалавека. Знайсцi такую прапажу мiлiцыi лягчэй па "гарачых слядах", звычайна пошук дае эфект на працягу трох дзён пасля знiкнення. Таму чым хутчэй сваякi i знаёмыя знiклых асобаў звернуцца ў мiлiцыю, тым больш шанцаў будзе iх знайсцi.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да гэтага часу невядомы лёс больш чым 2 тысяч нашых суграмадзян, у тым лiку 69 дзяцей, якiя знiклi без вестак за апошнія 7 гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика