Новы аквапарк у... "Сілiчах"?
Новы аквапарк у... "Сілiчах"?
Рэспублiканскi гарналыжны цэнтр "Сiлiчы" адкрывае летнi сезон. Пры гэтым, як зазначыў падчас сустрэчы з журналiстамi дырэктар цэнтра Сяргей Шайко, папулярны турыстычны комплекс будзе пазiцыянаваць сябе перш-наперш як месца для сямейнага адпачынку. Апроч "пазасезонных" паслуг гасцiнiц, пунктаў грамадскага харчавання, лазнi, пейнтбольнага цiру i спартыўнай залы з пляцоўкамi для мiнi-футбола, гандбола, валейбола i вялiкага тэнiса, улетку наведвальнiкi цэнтра змогуць скарыстацца пракатам лыжаролераў, ролiкавых канькоў, горных веласiпедаў, правесцi час за шашлыкамi ў абсталяваных альтанках, здзейснiць пад’ём на адну з самых высокiх вяршынь Беларусi. Не менш цiкавай прапановай стане зона адпачынку "Лясное возера" — з рыбалкай, добраўпарадкаванымi пляжамi i новымi воднымi атракцыёнамi. Паводле слоў Сяргея Шайко, у летнiя планы цэнтра ўваходзiць арганiзацыя некалькiх маладзёжных дыскатэк з запрашэннем папулярных замежных дыджэяў, а таксама правядзенне сумесна з iншымi прадпрыемствамi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта шэрагу цiкавых iмпрэзаў — у прыватнасцi, Свята рыбы. Плюс да таго, цэнтр мае ператварыцца ў турыстычны аб’ект. Спецыяльна для школьнiкаў тут распрацавана 1-дзённая пуцёўка, у кошт якой (389 тыс. рублёў на групу з 30 чалавек) уключана экскурсiя па "Сiлiчах", пад’ём па канатнай дарозе i абед. Яшчэ адной адметнай навiнкай сезона стане 7-дзённая пуцёўка (коштам прыкладна 480 долараў на кожнага ў групе больш за 16 чалавек) з пражываннем i харчаваннем у гарналыжным цэнтры, паездкамi ў Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк, санаторый "Юнацтва", у Полацк, Дудуткi, на "Лiнiю Сталiна", экскурсiямi па вячэрнiм Мiнску. Мiж тым, у будучым варыянтаў летняга адпачынку ў найбуйнейшым гарналыжным цэнтры Беларусi стане больш. Як паведамiў Сяргей Шайко, у "Сiлiчах" мяркуецца стварыць аквапарк, прычым чакаецца, што яго будаўнiцтва распачнецца ўжо ў наступным годзе. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскi гарналыжны цэнтр "Сiлiчы" адкрывае летнi сезон. Пры гэтым, як зазначыў падчас сустрэчы з журналiстамi дырэктар цэнтра Сяргей |
|