Вялiкае перамяшчэнне
Вялiкае перамяшчэнне
Прыкладна 175 млн чалавек — 3 працэнты насельнiцтва свету — жывуць па-за межамi краiны паходжання. Паводле некаторых ацэнак, гэта колькасць значна вырасце да 2050 года. Як адзначае дырэктар Бюро тэхнiчнай падтрымкi Фонду ААН у галiне народанасельнiцтва (ЮНФПА) для Еўропы i Сярэдняй Азii Ален Мушыру, мiжнародная мiграцыя набывае ўсё большае значэнне. Мадэлi мiграцыi ў розных краiнах — розныя, паколькi яны звязаны з асноўным пытаннем у галiне мiграцыйных працэсаў — працоўнай занятасцю. У апошнiя гады каля 70 працэнтаў эмiгрантаў з краiн СНД пераехалi ў iншыя краiны Садружнасцi, астатнiя выехалi на пастаяннае пражыванне ў трэцiя краiны. У Расii, напрыклад, эмiграцыя ў далёкае замежжа склала каля паловы патоку, у Беларусi i ва Ўкраiне — амаль 40 працэнтаў. Паводле даных Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, колькасць мiгрантаў, якiя прыбылi ў нашу краiну ў мiнулым годзе, перавысiла 14 тысяч чалавек. 12,5 тысячы з iх лiку прыехалi з краiн СНД i Балтыi. Адначасова пакiнулi летась межы рэспублiкi каля 9,5 тысячы мiгрантаў. Штогод у рэгiёне краiн Садружнасцi мiльёны чалавек бяруць удзел у працоўнай мiграцыi. Эканамiчны эфект ад яе ў выглядзе грашовых пераводаў дасягае значных аб’ёмаў. Напрыклад, толькi ўлiчаныя пераводы з-за мяжы ў 2006 годзе склалi ў Малдове i Таджыкiстане звыш 36 працэнтаў ВУП. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкладна 175 млн чалавек — 3 працэнты насельнiцтва свету — жывуць па-за межамi краiны паходжання. Паводле некаторых ацэнак, гэта колькасць значна выр
|
|