Генадзь Нявыглас: "Якасць сацыяльных паслуг у глыбiнцы паступальна павышаецца"
Генадзь Нявыглас: "Якасць сацыяльных паслуг у глыбiнцы паступальна павышаецца"
Напярэдаднi свята Перамогi ў Валожыне пасля рэканструкцыi адкрыўся кiнатэатр "Юнацтва". Як заўважыў на ўрачыстай цырымонii кiраўнiк адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Генадзь Нявыглас, дзяржава настойлiва iмкнецца да таго, каб кожны чалавек, незалежна ад месца жыхарства, адчуваў сябе камфортна, мог скарыстацца ўсёй належнай iнфраструктурай, як i жыхар сталiцы, абласных цэнтраў. I для гэтага ўжо шмат зроблена: беларускiя гарады i вёскi набываюць новы выгляд. Як лiчыць Генадзь Нявыглас, якасць сацыяльных паслуг у глыбiнцы паступальна павышаецца. За апошнiя гады, напэўна, ва ўсёй рэспублiцы не было ўзведзена такога аб’екта, як у Валожыне. Паводле слоў старшынi Мiнскага аблвыканкама Леанiда Крупца, на рэканструкцыю "Юнацтва" (якi мае найноўшае абсталяванне) выдаткаваны значныя сродкi. У абноўленым кiнатэатры адбылося абласное свята журналiстыкi i палiграфii, дзе па вынiках штогадовага спаборнiцтва былi адзначаны лепшыя. Першае месца сярод раёнак заняла "Працоўная слава" — цэнтральнае выданне Валожыншчыны. У якасцi ўзнагароджання рэдакцыя таксама атрымала новенькую "Волгу". Мiкалай ЛIТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi свята Перамогi ў Валожыне пасля рэканструкцыi адкрыўся кiнатэатр "Юнацтва". |
|