У Еўропе гэтых птушак няма. У нас, баюся, таксама не будзе
У Еўропе гэтых птушак няма. У нас, баюся, таксама не будзе
Пішу вам з вёскi з Ушаччыны пра тое, што было ў нас раней, ёсць цяпер i што, баюся, будзе. Прычым — паўсюль. Дык вось. Вёска наша з усiх бакоў акружана лесам. Таму даўней (асаблiва ў гэту пару) выйдзеш на ганак, а з месца крануцца не можаш. З усiх бакоў даносiцца пявучае балбатанне цецерукоў. Гадоў з 20 ужо я iх не чуў. Нi разу ў жыццi, хоць быў у свой час паляўнiчым, не бачыў глушцоў. Мясцiн жа глухiх побач многа. Што гэта азначае, зразумела, думаю, кожнаму. Не зразумела iншае: мы сталi запрашаць да сябе iншаземцаў са стрэльбамi. У Еўропе, маўляў, цецерукоў, глушцоў даўно няма, таму — прыязджайце, вязiце нам валюту i... страляйце. Так, валюта нам патрэбна, а птушкi што — не? Знаёмы "аматар прыроды" не так даўно расказваў: на полi, дзе садзяцца гусi, журавы, ён выкапаў акоп, замаскiраваўся i праляжаў, лiчы, цэлы дзень. Пад вечар толькi пашчасцiла — чарада гусей села адпачыць, i ён — дуплетам... За адным падранкам з кiламетр бег. Вось так — ляцелi да нас гусi. І мы iх — сустрэлi. Падчас нерасту нельга, нават па калена, увайсцi ў ваду, а падчас такавання, ды тады, калi птушкi ўжо селi на гнёзды, страляць хiба можна? Людзi маральныя дазволаў такiх, мне здаецца, даваць не могуць. Уладзiмiр Мiхайлавiч Касцюковiч, в. Новае Сяло, Ушацкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пішу вам з вёскi з Ушаччыны пра тое, што было ў нас раней, ёсць цяпер i што, баюся, будзе. Прычым — паўсюль. |
|