21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пракуроры РБ i РФ, яднайцеся!

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуроры РБ i РФ, яднайцеся!

Супрацоўніцтва

 

Учора ў Мiнску адбылося першае пасяджэнне аб’яднанай калегii генеральных пракуратур Беларусi i Расii

Насамрэч, цесныя стасункi памiж вартавымi законнасцi абедзвюх дзяржаў былi i раней. Сумесныя калегii пракуроры да гэтага праводзiлi ўжо двойчы: у 1998 годзе ў Маскве i ў 1999 годзе ў Мiнску. Не спынялiся i працоўныя кантакты памiж шэраговымi работнiкамi гэтых праваахоўных ведамстваў. Як паведамiў Генеральны пракурор РФ Юрый Чайка, летась, напрыклад, расiйскiя пракуроры атрымалi ад беларускiх калег больш за 600 розных запытаў, а за першы квартал гэтага года — ужо 150 такiх дакументаў. У мiнулым годзе расiйскi бок выдаў нам 273 асобы, якiя здзейснiлi на тэрыторыi Беларусi злачынствы i хавалiся ад суда i следства на бяскрайнiх прасторах суседняй дзяржавы. Тым не менш, паводле слоў Юрыя Чайкi, наспела неабходнасць актывiзаваць супрацоўнiцтва пракурораў у барацьбе з карупцыяй, трансгранiчнай злачыннасцю, наркатрафiкам, праявамi тэрарызму, а таксама ў сферы экалогii, абароны правоў грамадзян абедзвюх краiн. Таму ўчора ў Мiнску i быў падпiсаны сумесны загад аб стварэннi аб’яднанай калегii, зацверджаны яе персанальны склад i рэгламент працы. У прыватнасцi, аб’яднаныя калегii генпракуратур плануецца праводзiць штогод.

Беларускiя пракуроры, як падкрэслiў iх кiраўнiк Рыгор Васiлевiч, "праяўляюць павышаную цiкавасць да вопыту расiйскiх калег" i лiчаць яго вартым пераймання. Зразумела, што ў працэсе супрацоўнiцтва ўзнiкаюць пэўныя праблемы. Хоць Юрый Чайка адзначыў, што яны адразу ж вырашаюцца. Праўда, не ўсе. Напрыклад, летась двое грамадзян Беларусi былi асуджаны за збыт на тэрыторыi РФ прэпарата "Тусал". У нашых аптэках ён прадаецца свабодна, а ў Расii аднесены да катэгорыi псiхатропных рэчываў. Юрый Чайка ўпэўнены: нашы грамадзяне ведалi аб тым, што парушаюць расiйскi закон. I ўсё ж, на яго думку, неабходна ўнiфiкаваць беларускае i расiйскае заканадаўства, якое датычыцца перавозкi псiхатропных рэчываў.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску адбылося першае пасяджэнне аб’яднанай калегii генеральных пракуратур Беларусi i Расii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика