Абзац
Абзац
* У Беларусі налiчваецца каля 355 тыс. няпоўных сем’яў з непаўналетнiмi дзецьмi. Больш за 18,4 тыс. такiх сем’яў узначальвае бацька. * Супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi ў стратэгiчных накiрунках УУС Гомельскага аблвыканкама i эканамiчнага падраздзялення Гомельскага РАУС ноччу затрымалi два аўтамабiлi "Рэно", у якiх знаходзiлася немаркiраваная прадукцыя Гомельскай птушкафабрыкi. Пры аглядзе ў салонах машын было выяўлена каля 15 тыс. яек. Падазраюцца пяць чалавек. * Па тэлефоне "гарачай лiнii" работнiкi Слонiмскай мiжрайiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету атрымалi сiгнал: на Вiлii браканьерскiм спосабам здабываюць рыбу падчас нерасту. На месцы былi затрыманы чацвёра грамадзян, якiя "рыбачылi" пры дапамозе двух электралавiльных прыстасаванняў i дзвюх гумавых лодак. "Налавiць" парушальнiкi паспелi 767 асобiн рыбы агульнай вагой 112 кiлаграмаў. Урон прыродным рэсурсам склаў 1428 базавых велiчынь, або амаль 50 мiльёнаў рублёў. Цяпер разглядаецца пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы. * Пяць парламентарыяў Лiтвы прадставiлi ў Сойм законапраект аб забароне абортаў. Цяпер у гэтай краiне штогод вырашаюцца на аборт каля 10 тыс. жанчын. У рамках ЕС аборты забароненыя на Мальце, у Iрландыi, Польшчы i Румынii. * Каля 300 жыхароў Томска ўчора прынялi ўдзел у цырымонii адкрыцця помнiка немаўляцi, якое з’явiлася з капусты. Помнiк устаноўлены на цэнтральным праспекце горада каля радзiльнага дома № 1 i ўяўляе сабой качан капусты дыяметрам 80 см, з якога з’яўляецца на свет хлопчык, прыкрываючы вочы ад яркага сонца. Як лiчаць iнiцыятары ўстаноўкi помнiка, цяпер бацькам будзе прасцей тлумачыць дзецям, адкуль яны бяруцца. А самiх бацькоў улады горада заклiкалi не спадзявацца на капусту i прыкладаць намаганнi да таго, каб тамiчоў было больш. * Суд Тартускага павета Эстонii разгледзiць справу аб супрацоўнiку палiцыi, якi прыняў рашэнне аб штрафе для вадзiцеля, падкiнуўшы манетку. Iнцыдэнт адбыўся ў лiстападзе мiнулага года. Палiцэйскi спынiў прадпрымальнiка, якi выходзiў са сваёй машыны, i заявiў, што той ехаў з непрышпiленым рамянём бяспекi. Вадзiцель адказаў, што захоўваў правiлы. Тады палiцэйскi прапанаваў вырашыць пытанне, падкiнуўшы манету. У вынiку вадзiцелю быў выпiсаны штраф 2220 крон (каля 220 долараў). Не пагадзiўшыся з такiм рашэннем, аўтамабiлiст паскардзiўся ў палiцыю. У пачатку мая праваахоўныя органы паведамiлi, што факты пацвердзiлiся. Поўны абзац * Японская кампанiя па вытворчасцi бялiзны прадставiла ўстройства для прыхiльнiкаў выкарыстання сонечнай энергii — бюстгальтар з сонечнымi батарэямi. Выраб аснашчаны здымнай панэллю сонечнай батарэi, якая можа забяспечыць работу, напрыклад, мабiльнага тэлефона. Таксама яно абсталяванае пластыкавымi "кiшэнямi" з вадой, якую можна пiць. Бюстгальтар зроблены з высакаякаснай бавоўны, што робiць яго максiмальна экалагiчным. Iстотны недахоп — пад адзеннем сонечная батарэя губляе сваю эфектыўнасць. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі налiчваецца каля 355 тыс. няпоўных сем’яў з непаўналетнiмi дзецьмi. Больш за 18,4 тыс. такiх сем’яў узначальвае бацька.
|
|