Кубак УЕФА ў "Зеніта"
Кубак УЕФА ў "Зеніта"
Спорт-тайм Пецярбургскi "Зенiт" перамог шатландскi "Глазга Рэйнджэрс" i заваяваў футбольны Кубак УЕФА. Фiнальны матч, якi адбыўся ў Манчэстары, завяршыўся з лiкам 2:0 на карысць "Зенiта". Пераможны гол на 74-й хвiлiне забiў паўабаронца пiцерцаў Ігар Дзянiсаў. У дадатковы час вызначыўся Канстанцiн Зыранаў. "Зенiт" стаў другой расiйскай камандай, якая заваявала Кубак УЕФА. У 2005 годзе першапраходцам стаў маскоўскi ЦСКА. Пецярбургскi "Зенiт" перамог шатландскi "Глазга Рэйнджэрс" i заваяваў футбольны Кубак УЕФА. Фiнальны матч, якi адбыўся ў Манчэстары, завяршыўся з лiкам 2:0 на карысць "Зенiта". Пераможны гол на 74-й хвiлiне забiў паўабаронца пiцерцаў Ігар Дзянiсаў. У дадатковы час вызначыўся Канстанцiн Зыранаў. "Зенiт" стаў другой расiйскай камандай, якая заваявала Кубак УЕФА. У 2005 годзе першапраходцам стаў маскоўскi ЦСКА.Фiналiсты Кубка асцярожнiчаюць Матчамi з удзелам фiналiстаў Кубка Беларусi 14 мая пачаўся сёмы тур футбольнага чэмпiянату ў вышэйшай лiзе. Абедзве каманды, якiя прымалi сапернiкаў дома, сыгралi ўнiчыю 1:1. Такi лiк зафiксаваны ў матчах мiнскага МТЗ-РIПА з гродзенскiм "Нёманам" (Нiкалас, 88 — Алумона, 51) i салiгорскага "Шахцёра" з "Гомелем" (Кавальчук, 85 — Баранок, 56). Скокнуў да "серабра" Беларус Дзмiтрый Каспяровiч заваяваў "серабро" ў апорным скачку на чэмпiянаце Еўропы па спартыўнай гiмнастыцы, якi прайшоў у швейцарскай Лазане. Беларус Дзмiтрый Савiцкi заняў пятае месца ў вольных практыкаваннях i 8-е — на канi. Яшчэ адзiн наш суайчыннiк Аляксандр Царэвiч стаў шостым на брусах. У Лазане таксама былi разыграны ўзнагароды ў мужчынскiх камандных спаборнiцтвах. Беларуская дружына ў складзе Дзмiтрыя Савiцкага, Дзянiса Савянкова, Дзмiтрыя Каспяровiча, Аляксандра Царэвiча i Уладзiмiра Ермакова заняла 4-е месца. Азаранка ў Топ-20 18-гадовая беларуская тэнiсiстка Вiкторыя Азаранка ўпершыню ўвайшла ў ТОП-20 сусветнага рэйтынгу ў адзiночным разрадзе i ў ТОП-10 — у парным. З 12 мая ў адзiночным рэйтынгу Жаночай тэнiснай асацыяцыi спартсменка займае 19-ю пазiцыю (на мiнулым тыднi 26-ю), у парным — 10-ю (12). Дагэтуль найвышэйшым дасягненнем Вiкторыi было 24-е месца ў адзiночным разрадзе i 12-е — у парным. "Мiнск Аэра 2008" У першым беларускiм адкрытым чэмпiянаце па паветраплаваннi "Bеlаrus Ореn 2008", якi пройдзе пад Мiнскам 3—6 лiпеня ў межах авiяшоў "Мiнск Аэра 2008", ужо выказалi жаданне прыняць удзел спартсмены з чатырох краiн. Акрамя беларусаў аб удзеле ў чэмпiянаце заявiлi экiпажы з Расii, Лiтвы i Украiны. Вядуцца перамовы з экiпажамi Латвii, Польшчы i Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў. Плануецца, што ўдзел у чэмпiянаце возьмуць сама менш 12 экiпажаў. "Bеlаrus Ореn 2008" праводзiцца пры падтрымцы Федэрацыi паветраплавальнiкаў Расii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пецярбургскi "Зенiт" перамог шатландскi "Глазга Рэйнджэрс" i заваяваў футбольны Кубак УЕФА. Фiнальны матч, якi адбыўся ў Манчэстар
|
|