"Inоvаtе’2008" — у Мiнску!
"Inоvаtе’2008" — у Мiнску!
Новыя тэхналогіi Мерапрыемства пад такой назвай учора правяла ў Нацыянальнай бiблiятэцы карпарацыя Хеrох. Яна прадаставiла магчымасць журналiстам i спецыялiстам у галiне палiграфii атрымаць самую поўную i свежую iнфармацыю аб найноўшых тэхналогiях лiчбавага аператыўнага друку i асаблiвасцях яго ўкаранення ў Беларусi. — Аналiз сусветнага рынку i рынку Беларусi дае падставы сцвярджаць, што Хеrох трывала трымае лiдзiруючае месца ў лiчбавай аператыўнай поўнакаляровай палiграфii, — адзначыў кiраўнiк прадстаўнiцтва карпарацыi Хеrох у Беларусi Аляксандр Швец. — На "Innоvаtе’2008" мы прадставiлi самыя сучасныя тэхналогii, якiя сёння прымяняюцца ў заходнiх краiнах. Асаблiвую падзяку ён выказаў Мiнiстэрству iнфармацыi за аказанне падтрымкi ў правядзеннi мерапрыемства. У межах "Innоvаtе’2008" прадстаўнiкi Хеrох правялi шэраг тэматычных прэзентацый, дзе наглядна прадэманстравалi асноўныя перавагi лiчбавага друку: высокую якасць адбiтку i фантастычную аператыўнасць (магчымасць выканання заказу ў прысутнасцi клiента), звярнулi ўвагу на тое, што лiчбавы друк дазваляе выконваць заказы ад аднаго аркуша i не патрабуе наяўнасцi высокаквалiфiкаванага персаналу i вялiкiх плошчаў для размяшчэння абсталявання. На пытаннi гасцей адказваў кiраўнiк Wоrldwidе Ореrаtiоns fоr Glоbаl Dосumеnt Sоlutiоns, уладальнiк узнагароды "Пiянер дзесяцiгоддзя", адзiн з найбольш аўтарытэтных спецыялiстаў у галiне друкарскай тэхнiкi Роджэр Гiмбэл. Iна АРЭХАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства пад такой назвай учора правяла ў Нацыянальнай бiблiятэцы карпарацыя Хеrох. Яна прадаставiла магчымасць журналiстам i спецыялiстам у галi
|
|