21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Бяром не колькасцю, а ўменнем. І новымi тэхналогiямi"

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Бяром не колькасцю, а ўменнем. І новымi тэхналогiямi"

Напярэдаднi Свята Працы названы пераможцы спаборнiцтва 2007 года за дасягненне найлепшых вынiкаў у выкананнi асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнт краiны Аляксандр Рыгоравiч Лукашэнка падпiсаў указ, у адпаведнасцi з якiм на Рэспублiканскую дошку Гонару занесены калектывы, што паказваюць узор эфектыўнага гаспадарання ва ўмовах рынкавай эканомiкi. Сярод iх — камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства "Брэстаблдарбуд". Па просьбе журналiстаў "Звязды" працоўную перамогу каменціруе генеральны дырэктар перадавога калектыву Пётр Андрэевiч СКАРАБАГАЦЬКА.  

Вароты ў Еўропу 

— Нашаму калектыву больш за 60 гадоў. Ён развiваўся разам з народна-гаспадарчым комплексам Брэстчыны i з’яўляецца неад’емнай часткай сацыяльна-эканамiчнага патэнцыялу вобласцi.

Яго месца вельмi значнае ў функцыянаванні сеткі дарог агульнага карыстання, таму што дарогi Брэстчыны — "вароты" ў Еўропу. Праз нас iдуць транспартныя патокi i з Еўропы ў Расiю. Больш за 80 працэнтаў аўтамабiльных дарог вобласцi знаходзяцца на нашым балансе. Для iх абслугоўвання пабудавана такая вытворчая структура кiравання падраздзяленнямi, якая ў нечым паўтарае структуру вертыкальнай улады. У вобласцi 16 раёнаў, а таму ў нашага прадпрыемства 16 фiлiялаў — па адным у раёне. Гэта мае сваю перавагу, бо ў такiм выпадку дарожнiкi лепш ведаюць патрэбы зоны абслугоўвання, больш цесна i вынiкова ўзаемадзейнiчаюць з мясцовай уладай. З прамым удзелам райвыканкамаў, а таксама праз нас — абласную структуру, вырашаюць надзённыя задачы па паляпшэннi ўтрымання i рамонту аўтамабiльных дарог. Нават скажам так: па ўсеагульным навядзеннi парадку на дарозе. Таму што задачы ставяцца паглыбленыя. Калi раней было дастаткова проста забяспечыць праезд, то зараз патрэбна, каб праезд быў зручным, нават камфортным для карыстальнiкаў дарог, iнфармацыйна насычаным i бяспечным.

— Ваш лозунг "Усеагульнае навядзенне парадку на дарогах", безумоўна ж, немагчыма наогул ажыццявiць без узаемадзеяння з мясцовай "вертыкаллю".

— Мы ўзаемадзейнiчаем вельмi цесна. Вялiкую дапамогу дарожнiкам у арганiзацыi работы аказвае губернатар Канстанцiн Андрэевiч Сумар. Раз у месяц запрашае на планёрку да сябе, кожны тыдзень ходзiм на планёрку да вiцэ-губернатара. Кiраўнiкi вобласцi ўзялi за правiла сур’ёзныя задачы, якiя яны ставяць перад нашым калектывам, фармуляваць i дэталiзаваць асабiста. Гэта i ступень даверу, i сведчанне паважлiвых адносiнаў да службы.

Мы заўсёды можам разлiчваць на дапамогу аблвыканкама. Летась спатрэбiлася яго падтрымка, каб прывесцi ў парадак унутрыгаспадарчыя "артэрыi" ў ААТ "Белавежскi". У вынiку прыведзены ў парадак дарогi вакол свiнакомплексу, добраўпарадкаваны сам аграгарадок — у суме асвоена недзе пяць з паловай мiльярдаў.

Тыя 80 працэнтаў дарог Брэстчыны, якiя мы абслугоўваем, маюць канкрэтную працягласць — 8,5 тысячы кiламетраў. Гэта велiзарная шматпланавая гаспадарка, якая патрабуе ўвагi ўсе 365 дзён у годзе. Таму што дарога жыве агульным жыццём з краiнай, яе эканомiкай, залежыць ад дзейнасцi суб’ектаў гаспадарання i проста мясцовых жыхароў, ад надвор’я i яшчэ шмат ад чаго. I ўсе фактары цесна звязаны памiж сабой.

Дык вось, 8,5 тысячы кiламетраў абслугоўваюць 16 нашых прадпрыемстваў, а ўсяго iх 18. Усе падведамасныя арганiзацыi працуюць эфектыўна, стратных i неплацежаздольных няма. I занята ў iх каля дзвюх тысяч работнiкаў: у кожным раёне ад ста да ста васьмiдзесяцi чалавек. Такой невялiкай колькасцю людзей мы абслугоўваем у раёнах ад 300 да 650 кiламетраў транспартных артэрый. Паверце, што гэта нямала, i там, дзе не можам узяць колькасцю, бяром уменнем. Да таго ж нашы людзi, па нашых мерках, у тэхнiчных адносiнах аснашчаны не горш, а магчыма нават i лепш, чым iншыя роднасныя калектывы.

Першымi ў Беларусі 

— Дазвольце ўдакладнiць: аснашчаны лепш таму, што вы — прыгранiчнае прадпрыемства, цi выключна за кошт старанняў Пятра Андрэевiча?

— Перш за ўсё за кошт старанняў нашых iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў, дзякуючы iнiцыятыўнасцi кiраўнiкоў самiх фiлiялаў у раёнах, скiраванай на ўкараненне новых тэхналогiй. Каб не быць галаслоўным, прывяду канкрэтны прыклад. КУП "Брэстаблдарбуд" першым у Рэспублiцы Беларусь укаранiла энергазберагальную тэхналогiю выканання пакрыццяў з гравiйна-эмульсiйных сумесяў паскоранага фармiравання для дарог мясцовага значэння. Тэхналогiю нiхто iншы ў Рэспублiцы Беларусь пакуль не асвоiў. Расказваю не для пахвалы, з майго боку гэта звычайная канстатацыя факта, пацверджанага i галiновым НДI. Вось дакумент, падпiсаны намеснiкам дырэктара iнстытута.

Каб зразумець, што стаiць за сухаватымi фразамi афiцыйнага дакумента, варта ўспомнiць пра дырэктыву Прэзiдэнта, якая патрабуе шырэй укараняць энергазберагальныя тэхналогii. За iмi будучыня, таму што размова iдзе пра скарачэнне спажывання электраэнергii, газу i iншых энерганосьбiтаў, якiя дастаюцца нашай краiне не танна. Дык вось, новыя тэхналогii дазваляюць толькi нашаму калектыву эканомiць дзесяткi, нават сотнi мiльёнаў рублёў.

Дзесяцiгоддзямi для таго, каб пабудаваць дарогу, патрэбна было нарыхтоўваць i падрыхтоўваць масу кампанентаў — пясок, гравiй, шчэбень, бiтум i iншыя: прасушыць, а некаторыя яшчэ i разагрэць да 160—180 градусаў. Новыя тэхналогii i новае абсталяванне, вырабленае пад iх нашымi сумежнiкамi — прадпрыемствам "СТIМ" з Брэста, дазваляюць выконваць паверхневую частку дарогi не разаграваючы кампаненты пакрыцця, а ўкладваючы iх... халоднымi. За кошт чаго i дасягаецца такая вялiкая эканомiя электраэнергii. Наогул эканамiчны эфект складае 31,2 млн рублёў на адзiн кiламетр, агульны перавышае 1 млрд 200 млн.

Кожная задача — "нумар адзiн" 

— КУП "Брэстаблдарбуд" сёння — беспраблемны калектыў. Цi можна лiчыць, што даволi складаны этап у яго бiяграфii, звязаны з катаклiзмамi мiнулага стагоддзя i з пераходам на рынкавыя ўмовы, закончыўся паспяхова?

— Безумоўна. Закончыўся той гiстарычны перыяд, калi было шмат незразумелага ў нашай агульнай перспектыве, калi было не зразумела, якiм чынам выконваць вытворчыя планы, як захаваць рабочыя месцы, адкуль браць зарплату для людзей i гэтак далей. Цяпер ёсць эфектыўная сiстэма функцыянавання галiны, а таксама дакладная сiстэма кiравання i фiнансавай падтрымкi з боку кiраўнiцтва вобласцi. Яно сфармулявала задачы, якiя стаяць перад "Брэстаблдарбудам" i зводзяцца да пастаяннага паляпшэння характарыстык i стану аўтамабiльных дарог. Нашы дарогi будавалiся галоўным чынам у 60—70-я гады мiнулага стагоддзя, i патрабуюць капiтальнага рамонту, а некаторыя — новага будаўнiцтва. На капiтальныя рамонты, тым больш на новае будаўнiцтва грошай пакуль катастрафiчна не хапае, i прыярытэт аддаецца рамонту i ўтрыманню. Мэта: усё, што пабудавана ў мiнулыя дзесяцiгоддзi, — захаваць, каб яно яшчэ паслужыла. Вясной на базе прадпрыемстваў "Брэстаблдарбуда" прайшоў рэспублiканскi семiнар па рамонце i доглядзе дарог. Удзельнiкi семiнара ў цэлым нармальна ацанiлi стан нашых мясцовых магiстраляў.

— "Захаваць усё, што пабудавана раней". Гучыць проста i зразумела. Але да гэтага вы сказалi, што задачы перад калектывам ставяцца больш разнастайныя, паглыбленыя, i яны пастаянна ўскладняюцца...

— Менавiта так. Патрэбна нарошчваць аб’ёмы, значыць, нарошчваць тэмпы работ на дарогах. Скажам, аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымi сiламi, у 2006 годзе склаў 76,1 млрд рублёў, а ў 2007 годзе — ужо 101,1 млрд рублёў, цi 132,5 працэнта да ўзроўню 2006-га.

Працэс развiцця сеткi аўтамабiльных дарог агульнага карыстання i яе паляпшэння паступальны i вiдавочны. Год ад году мы рамантуем больш i нават фiнансаў укладваем больш — пры ўсiм iх дэфiцыце. Але арыфметыка тут простая: каб i надалей паляпшаць утрыманне, патрэбна i сродкаў укладваць у два разы больш. А каб праводзiць капiтальны рамонт, патрэбна фiнансаванне павялiчваць у тры-чатыры разы. У бюджэта пакуль такой магчымасцi няма. У 2006 годзе iшоў рост фiнансавання, а ў 2007-м такога росту ўжо не было.

Другой па значнасцi задачай з’яўляецца работа ў рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi — канкрэтна ў аграгарадках. За два мiнулыя гады ў 49 аграгарадках, дзе нашы ДРБУ працавалi над стварэннем i развiццём дадатковай iнфраструктуры, iмi ўведзены 212 аб’ектаў.

Без удзелу дарожнiкаў стварыць сучасныя аграгарадкi немагчыма, пры самых высокiх вытворчых паказчыках гаспадарак, якiя там размяшчаюцца. Патрэбны нармальныя пад’езды i праезды, чым мы i займаемся. На гэтыя мэты сёлета выдзелена больш за 38 мiльярдаў з дарожнага фонду. I з гэтай работай мы спраўляемся. Працуем сёння адразу ў 43 аграгарадках. Там прыкладна 340 аб’ектаў — зернетакi, фермы, мехдвары, пад’езды да iх, у большасцi выпадкаў вельмi нават грунтоўныя пад’езды. Вулiцы ў населеных пунктах. Добраўпарадкаванне iх: калi ў цэнтры аграгарадка — то тратуары з абодвух бакоў. На аб’екты ёсць праектна-каштарысная дакументацыя, i ўсе 16 нашых прадпрыемстваў прыступiлi да работы. Аб’екты будуць уведзены раней запланаваных тэрмiнаў.

Яшчэ адзiн важны напрамак — абуладкаванне пад’ездаў да новых вулiц у вёсцы, сродкi на будаўнiцтва якiх выдзелены з прэзiдэнцкага фонду, у народзе iх так i называюць — прэзiдэнцкiя домiкi. У кожнай гаспадарцы патрэбна будаваць па пяць прэзiдэнцкiх домiкаў штогод, а нам належыць зрабiць да iх пад’езды. Гэта таксама даволi складаная задача, бо трэба будзе асвоiць пяць з паловай мiльярдаў рублёў фiнансавання, i яны будуць асвоены. Прычым, шукаем найбольш эканамiчныя шляхi, каб зэканомiць i зрабiць больш. Мы нават агульнабудаўнiчыя арганiзацыi "падштурхоўваем": хутчэй здавайце аб’екты, хутчэй кладзiце камунiкацыi, каб мы маглi прыступiць.

Нельга скiдваць з рахунку i тое, што кожны год праводзяцца абласныя дажынкi, i сёлета будзем рыхтаваць да iх Столiншчыну. А потым возьмемся за Кобрынскi раён, бо ў наступным годзе ў Кобрыне пройдзе ўжо рэспублiканскае свята хлебаробаў.

Не ўступаем Ленiнградскай вобласцi 

— На пералiчаныя вамi мэты, патрэбна думаць, сродкi выдзяляюцца ў патрабуемых аб’ёмах?

— Зацверджаныя аблвыканкамам i ўзгодненыя Мiнфiнам, Мiнтрансам i Мiнэканомiкай праграмы сёлета фiнансава забяспечваюцца нармальна. Пад праграмы, скажам так, грошай хапае. Праграмы — дакладныя, ясныя, яны выконваюцца. Згодна з iмi (па плану) мы павiнны адрамантаваць усiмi вiдамi рамонту за сезон 450 кiламетраў. За кошт новых тэхналогiй, сваiх унутраных рэзерваў, перш за ўсё арганiзацыi высокапрадукцыйнай працы i яе стымулявання, зробiм не 450, а прыкладна 500 кiламетраў, перавыканаем заданне. Але каб "заззялi" i прыраўнялiся да еўрапейскiх стандартаў усе восем з паловай тысяч кiламетраў, за якiя мы адказваем, то патрэбна ў год рамантаваць у два, а то i тры разы больш. Каб нашу дарогу-"васьмiтысячнiцу" паднавiць, падстрыгчы, падфарбаваць, адным словам, "вылiзаць", то грошай на гэта не хапае.

— I што "выпадае" з праграм?

— Перш за ўсё той жа капiтальны рамонт. Там, дзе дарога "крычыць", просiцца, каб паклалi хоць бы 4—6 сантыметраў асфальтабетону, мы робiм толькi "касметыку" — ямачны рамонт цi паверхневую апрацоўку. I ў эстэтычным (як мiнiмум) плане такая дарога прайграе. Тым больш у вачах замежных карыстальнiкаў, тых жа прыхiльнiкаў агратурызму.

Па сетцы дарог мы не ўступаем Ленiнградскай вобласцi, з дарожнiкамi якой мы сябруем, а гэта губерня з надзвычай развiтым прамысловым i аграпрамысловым патэнцыялам, i там на балансе калег таксама 8,5 тысячы кiламетраў. Прыязджалi да нас па перадавы вопыт iх прадстаўнiкi — 22 кiраўнiкi, то здзiўлялiся: як за тыя малыя грошы, што выдзяляюцца, мы так спраўляемся? "У вас чыста, дагледжана, без смецця i без ям, усюды разметка, стаяць новыя знакi". Паўторна прыедуць гэтымі днямі, хочуць пазнаёмiцца з укараненнем новых тэхналогiй пры рамонце.

Нашы суседзi-палякi, калi бываюць у нас, то кажуць, што на Брэстчыне дарогi не горшыя, чым у Польшчы. А мясцовыя нават лепшыя. Так што можаце прыкiнуць, як шмат даводзiцца працаваць нашаму калектыву, каб дасягнуць неблагiх вынiкаў.

I яшчэ адну выснову можна зрабiць: усё ўпiраецца не ў здольнасць дарожнiкаў працаваць, а ва ўзровень фiнансавання. Недахоп фiнансавых сродкаў — адзiная сур’ёзная праблема, якая iснуе на сённяшнi дзень.

— Наколькi рэальна прыцягнуць замежных iнвестараў?

— Iнвестыцыi спатрэбiцца нейкiм чынам вяртаць. Для гэтага патрэбна, каб дарогi былi платныя, як наша "алiмпiйка". Тады ёсць крынiца пагашэння. У нас жа, як i ў iншых еўрапейскiх краiнах, усе дарогi мясцовага значэння — камунальныя, утрымлiваюцца за кошт бюджэту.

— Адным словам, вы лiчыце, што на ўтрыманне мясцовых дарог павiнны выдзяляцца большыя сродкi з рэспублiканскага дарожнага фонду?

— Яшчэ i таму, што ў нас, як i ва ўсiх дарожнiкаў, вялiкiя праблемы з так званымi пратэрмiнаванымi рамонтамi. Увагi да сябе патрабуюць паромныя пераправы.

Нялiшне было б парамантаваць i масты, а не чакаць, калi яны "дажывуцца" да перадаварыйнага стану, i спатрэбiцца ўкладваць куды большыя сродкi. У нас прыкладна 200 мастоў, чвэрць з якiх — вялiкiя. Сёлета ў Ганцавiцкiм раёне будуем адзiн новы мост, i адзiн — больш за 100 метраў даўжынёй, на Днепра-Бугскiм канале капiтальна рамантуем. Калi паспрабаваць вывесцi нейкую статыстыку, то з кожных трох умоўных мастоў два ўжо сёння маюць патрэбу ў цякучым цi капiтальным рамонце, а асобныя варта было б паставiць на рэканструкцыю.

Патрэбна калектыўна шукаць магчымасцi павелiчэння фiнансавання i эканомii. Адна з магчымасцяў, якую знайшлi i выкарысталi мы, — гэта нашы перадавыя тэхналогii, якiя скарачаюць затраты на мiльярды рублёў!

Сваiм прадпрыемствам-фiлiялам мы ўжо даўно ставiм задачу знаходзiць на "старане" работу, забяспечаную фiнансаваннем. Яны такiя заказы бяруць — ад прамысловых i сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадстаўнiкоў бiзнэсу: недзе заасфальтаваць тэрыторыю цi зрабiць пляцоўку, недзе пакласцi плiтку. Нафтабазы будуюць новыя заправачныя станцыi — звяртаюцца па дапамогу, i мы ахвотна ўдзельнiчаем. Лiшняя капейка толькi завецца "лiшняй", а на самай справе нiколi не перашкодзiць.

Пра вынiкi мiнулага года 

— Я ў асноўным задаволены цякучымi вынiкамi дзейнасцi працоўных калектываў "Брэст‑ аблдарбуда". За 2006—2007 гады выкананы асноўныя паказчыкi Дзяржаўнай праграмы "Дарогi Беларусi" i ўведзена 1054,2 км дарог пры планавым заданнi 911,9 км. Летась па большасцi пазiцый мы выйшлi з салiдным ростам да ўзроўню папярэдняга года: 110—130 i больш працэнтаў, гэта цудоўныя паказчыкi.

Але бачым, што не ўсе рэзервы выкарысталi, можам больш актыўна ўкараняць перадавыя тэхналогii i прагрэсiўныя будаўнiчыя матэрыялы. Гэта значыць, магчымасцi паляпшэння дзейнасцi iснуюць, над iх рэалiзацыяй працуем пастаянна.

— Звычайна ў будаўнiкоў першы квартал прысвечаны "адсяканню хвастоў", пераробкам, здачы ў пажарным парадку аб’ектаў мiнулага года. У вас таксама?

— Не, абсалютна не так. Апошняя здача аб’ектаў у нас праходзiць на рубяжы новага года, 27—29 снежня. Сёлета 3 студзеня на нашых увадных аб’ектах былi вынiковыя праверкi, i нiводнай заўвагi ў тым сэнсе, што на паперы аб’ект уведзены, а на самай справе недабудаваны, не было. Праграма "закрываецца" 31 снежня — i 31-га ўсё здадзена, фiнасаванне завершана, аб’ект прыняты. Таму ў першым квартале ў нас iдзе нармальная работа па новых праграмах бягучага года.

— Шчаслiвы вы дырэктар.

— Проста такiм чынам арганiзуем сваю дзейнасць i дзейнасць калектываў. Магчыма, дзякуючы падобнай планавасцi за работу ў аграгарадках — а гэта накiрунак, якi асабiста кантралюе Прэзiдэнт — дзейнасць калектыву ў рашэннях аблвыканкама два гады запар адзначаецца са станоўчага боку. На апошняй калегii дэпартамента "Белаўтадар" нас таксама адзначалi станоўча. Калi ўлiчыць, што цяпер хвалiць стала як бы не модна, такая ацэнка надае пазiтыўны настрой калектыву для далейшай эфектыўнай працы.

— У адной з публiкацый прыводзiўся цiкавы факт: вы падвялi дарогу да глухой вёсачкi ўпершыню за ўсю яе 450-гадовую гiсторыю. Больш такiх фактаў няма?

— Можна гаварыць аб тым, што ў шэрагу выпадкаў ад вёскi да вёскi iшла па лесе, па палях дарога не вельмi высокай якасцi, i нашы людзi, наша тэхнiка папрацавалi там, паднялi палатно — падсыпалi пяском i шчэбенем, умацавалi праезную частку, i грунтоўка стала нармальнай гравiйкай. Лiчбу патрэбна будзе ўдакладнiць, але ў гэтым годзе мы перавядзём кiламетраў 40 грунтовых дарог у разрад палепшаных гравiйных.

Мы не такiя багатыя, каб перарабляць двойчы 

— Скажыце, Пётр Андрэевiч, патрабаваннi да якасцi выконваемых работ — яны з кожным годам узрастаюць?

— Больш правiльна будзе сказаць — вырастаюць са здачай кожнага наступнага аб’екта. Каб адпавядаць такому iмклiваму росту, абнаўляем вытворчыя магутнасцi. За апошнiя гады набылi восем заводаў па выпрацоўцы новай гравiйна-эмульсiйнай сумесi паскоранага фармiравання.

Летась набылi i два новыя асфальтабетонныя заводы (усяго iх восем), адзiн новы закупляем сёлета. Завяршаем перааснашчэнне фiлiялаў асфальтаўкладачнай тэхнiкай. Ужо сёлета ўсе нашы прадпрыемствы будуць працаваць на новых, вельмi эфектыўных асфальта‑ ўкладчыках. Такiм чынам вырашым вельмi буйную вытворчую задачу. У сэнсе тэхнiчнай узброенасцi iдзём у нагу з часам.

Можна сказаць, што высокая якасць работ закладваецца з праекта. У нас уласная буйная праектная арганiзацыя, дзе працуюць каля 170 чалавек, гэта творчыя людзi, якiя цалкам забяспечваюць праектна-каштарыснай дакументацыяй усе нашы прадпрыемствы. Дарогi Брэстчыны набываюць новы твар менавiта па iх праектах, падрыхтаваных у поўнай адпаведнасцi з найноўшымi патрабаваннямi будаўнiчых i архiтэктурных нормаў i нарматываў, дзяржаўных стандартаў. Яны праектуюць i аб’екты ў аграгарадках, аб’екты для дажынак, нават некаторыя аб’екты ў абласным цэнтры.

Працуе буйная акрэдытаваная лабараторыя, адна з лепшых у вобласцi. Аснашчаная новай вымяральнай апаратурай, яна ажыццяўляе ўваходны кантроль сыравiны i кантроль усiх этапаў работ.

Квалiфiкацыя кадраў таксама дазваляе гаварыць аб якаснай рабоце, яна дастаткова высокая. Практычна штогод больш за 200 супрацоўнiкаў праходзяць перападрыхтоўку на курсах у галiновым цэнтры падрыхтоўкi спецыялiстаў у Мiнску i ў iншых навучальных установах.

Мы ўкаранiлi ў сябе сiстэму менеджменту якасцi працы на аснове СТБ IСО 9001-2001, увязалi яе з аналагiчнымi сiстэмамi па ахове працы i экалогii, яны цяпер сертыфiкаваныя i — што вельмi важна — iнтэграваныя.

Супрацоўнiчаем з галiновым НДI i з асобнымi вучонымi, якiя да нас ахвотна прыязджаюць i гатовы выконваць нашы заяўкi, шмат чаго нам падказваюць. З iх удзелам i дапамогай у нас укараняюцца новыя тэхналогii, новая тэхнiка. Канкрэтна — летась разам з навукай укаранiлi механiзм для паверхневай апрацоўкi, якi працуе па арыгiнальнай тэхналогii, на аснове сiнхроннага размеркавання вяжучага матэрыялу i шчэбеню. Суперсучасны механiзм, выпрабавалi яго ў Баранавiчах, цудоўна сябе зарэкамендаваў, будзем набываць новыя.

Усё гэта разам узятае дае свой вынiк. Пастаянна павышаецца якасць працы i расце яе прадукцыйнасць. Прычым, тэмпы росту прадукцыйнасцi пастаянна апераджаюць тэмпы росту заработнай платы. Людзi не "праядаюць" грошы, якiя выдзелiла дзяржава, а працуюць так, каб гэтая фiнансавая крынiца не "мялела".

Ушчыльную з якасцю працы суадносiцца i тэма бяспекi на дарогах. Яна шматпланавая. На бяспеку "працуюць" дабротная праезная частка, паласа адводу, дарожныя знакi, разметка, i мы ўсё выконваем як належыць. За апошнiя дзесяць гадоў у нас не было дарожна-транспартных здарэнняў па вiне дарожнiкаў.

Пошук рэзерваў — гэта пошук новых тэхналогiй 

— Вы сказалi: за кошт унутраных рэзерваў. Патлумачце, што гэта за рэзервы, дзе iх браць?

— Можна больш эфектыўна расставiць людзей. Можна прымянiць сучасныя будаўнiчыя матэрыялы. Усё гэта мы робiм. Але самым адчувальным рэзервам стала замена гарачых тэхналогiй на халодныя, пра што я коратка ўспамiнаў. Тэма вартая таго, каб да яе вярнуцца. Кiламетр дарогi каштуе, напрыклад, 500 мiльёнаў, па самаму мiнiмуму. Замест гарачага асфальтабетону выкарыстоўваем гравiйна-эмульсiйную сумесь. Завод па вытворчасцi гарачага асфальтабетону займае месца на 11 чыгуначных платформах. А завод па вытворчасцi сумесяў — памерам з тры пiсьмовыя сталы. "Апетыты" ў iх розныя, для абслугоўвання патрэбна розная колькасць людзей, але прадукцыйнасць амаль адна i тая ж. Першы дае 50 тон асфальтабетону ў гадзiну, другi таксама 50, а то i ўсе 80 тон сумесяў. Каб падрыхтаваць асфальтабетон, iнгрэдыенты патрэбна высушыць i разагрэць да 180 градусаў, гэта велiзарныя затраты энергii. А тут — халодная тэхналогiя. I рознiца ў цане амаль на адну трэць. Гэта i ёсць эканомiя. За адны i тыя ж грошы мы робiм не адзiн кiламетр, а кiламетр i 200 метраў, а то i паўтара. Чым не рэзерв? На калегii галiновага мiнiстэрства калектыў адзначаны са станоўчага боку.

— Яшчэ зусiм нядаўна вытворцы часцей называлi сваiмi рэзервамi нешта iншае, далёкае ад вяршынь навукова-тэхнiчнага прагрэсу.

— А цяпер пошук рэзерваў — гэта перш за ўсё пошук новых тэхналогiй, а не дробная эканомiя на мётлах. Вясной дарожнiкi мусяць займацца так званым ямачным рамонтам. Ямачнасць ёсць ва ўсiх краiнах, у еўрапейскiх i ў Амерыцы таксама. Раней для барацьбы з ёю ў кожным раёне камплектавалi некалькi "лятучых атрадаў", якiм давалi 3—4 трактары, на адным везлi пясок, на другiм гравiй, на трэцiм шчэбень. А яшчэ гэтыя брыгады вазiлi за сабой смалакурню, можна яе так назваць, — прыстасаванне для разагрэву бiтуму. Бралi малую механiзацыю — адбойныя малаткi, потым з’явiлася магутная фраза. Механiзмы павiнны былi суправаджаць i абслугоўваць 10—12 рабочых.

Што зрабiлi мы? Набылi адзiн за другiм некалькi механiзмаў, якiя выкарыстоўваюць халодныя эмульсii. (Разбаўляем бiтум спецыяльнымi дабаўкамi, i ён становiцца вадкiм.) Гэтая эмульсiя абвалаквае шчэбеневыя каменьчыкi, i яны пад цiскам укладваюцца ў такой "рубашцы" ў ямку роўна i надзейна, як i мае быць. I не патрэбна трацiць час, сiлы, энергiю на апрацоўку i зачыстку ям, абрэзку пiламi iх краёў. Раней маглi працаваць толькi пры добрым надвор’i, калi сонца прасушыла дарогу.

Цяпер надвор’е нiкога не стрымлiвае, працуем гатовымi халоднымi матэрыяламi. Экiпаж новага комплекснага агрэгата складаецца з двух чалавек — вадзiцеля МАЗа i аператара.

Пабудавалi цэх эмульсiй. Эканомiя вiдавочная, нават калi ўлiчваць i сродкi, якiя пайшлi на закуп iмпартных машын i будаўнiцтва цэха. Самае галоўнае — з праблемай можам спраўляцца аператыўна, якасна i фактычна на ўсiх сваiх падведамасных дарогах. Па нашым шляху потым i камунальнiкi Брэстчыны пайшлi.

Пры гэтым людзей не скарачаем. Не можам скарачаць, бо нагрузка на дарожнiкаў узрастае, аб’ёмы работ такiя значныя, што гаворку можна весцi толькi пра перагрупоўку наяўных сiлаў, прадастаўленне iншага фронту работ тым, каго машыны вызвалiлi на тых цi iншых аперацыях.

Нагрузка на дарогу i... людзей 

— Нагрузка на самi дарогi таксама расце?

— Не на працэнты, а ў разы. За кошт актывiзацыi мiжгаспадарчых грузаперавозак, наогул iнтэнсiўнага гаспадарчага жыцця раёнаў. З кожным годам адчувальна дабаўляецца i асабiстага транспарту ў карыстаннi насельнiцтва. За апошнiя некалькi гадоў колькасць машын у асабiстым карыстаннi павялiчылася ў пяць (!) разоў. Безумоўна, тут няма прамой залежнасцi, але атрымлiваецца, што мы павiнны i абслугоўваць дарогi ў пяць разоў больш, i сродкаў на гэта выдаткоўваць больш. Брэстчына пастаянна iдзе ўслед за сталiцай па росце колькасцi прыватных транспартных сродкаў.

— Машыны ў карыстаннi грамадзян у асноўным iмпартныя, дарагiя, i дарогi "грабеньчыкам", дзе пыл слупом — нонсенс?

— Абсалютна згодзен. Чалавеку за рулём прыгожай машыны ўсё роўна, чыя там дарога, рэспублiканская цi мясцовая, яму важна, каб яна была праезная, камфортная i бяспечная. Узрастаюць патрабаваннi да выконваемых намi работ, да будаўнiчых матэрыялаў. Я ўжо казаў, што мы пабудавалi новы цэх па выпуску эмульсiй, летась выпусцiлi іх прыкладна 11 тысяч тон. I больш не закладваем ямы на дарогах бiтай цэглай i iншымi "падручнымi" матэрыяламi. Эмульсiя звязвае шчэбень розных фракцый, нават яе мiкрачасцiнкi, а таксама так званы пясок-адсеў з Мiкашэвiчаў (яшчэ адна навiнка, якую мы прымянiлi). Гэта дробная гранiтная крошка, нават гранiтны пыл, пасля непрацяглага высыхання ён становiцца маналiтам. Адсеў раней лiчыўся адходамi вытворчасцi, мы ж прымянiлi яго ў сябе з вялiкай карысцю для дарог. Хачу сказаць свайму калегу, генеральнаму дырэктару з Мiкашэвiчаў, вялiкi дзякуй за тое, што аддае нам усё, што запланавана. Вядома ж, нам гэтага малавата, але iснуе разнарадка аблвыканкама, якая ўлiчвае запатрабаваннi ўсiх спажыўцоў. Выходзiм з сiтуацыi тым, што возiм праз усю рэспублiку яшчэ i шчэбень з "Даламiта".

Вандалы ў "кароткiх штонiках" 

— Вы выкарысталi прыгожую фразу: усеагульнае навядзенне парадку на дарогах. Цi азначае гэта, што культура эксплуатацыi таксама з’яўляецца прадметам вашага клопату?

— Парадак на дарогах пачынаецца з праектных кабiнетаў у галаўным офiсе i заканчваецца на самым маленькiм вытворчым участку на аддаленай дарозе. Для яго падтрымання iснуе сiстэма ацэнкi стану дарог, сiстэма заахвочвання. Для гэтага праводзяцца штомесячныя семiнары, падчас якiх калегi з фiлiялаў прыязджаюць на вызначанае прадпрыемства, робяць калектыўны абход вытворчай базы i даюць ацэнку ўсяго, што ўбачылi. Разам выязджаем на дарогi, што абслугоўваюцца ДРБУ, — на адлегласцi 300—400 кiламетраў удаецца многае ўбачыць, многае зразумець пра гэты канкрэтны калектыў i многае абмеркаваць, дагаварыцца аб падыходах да той цi iншай праблемы. Можна сказаць, што гэта i ўзаемаправерка, i школа перадавога вопыту. Уявiце, што ў Ганцавiчы цi Iвацэвiчы прыязджае ўся вобласць, пра гэта зараней ведаюць, i нiкому не хочацца чырванець. Такiя ўзаемаправеркi мала хто практыкуе, а ў нас яны даюць цудоўны эфект.

Вызначаецца лепшае ДРБУ па добраўпарадкаваннi, навядзеннi парадку, i яго калектыў атрымлiвае ў якасцi заахвочвання аўтамабiль, трактар цi нейкую iншую тэхнiку.

Ёсць кiруючы дакумент, выдадзены нашым мiнiстэрствам, у адпаведнасцi з якiм праводзяцца як месячныя, так i сезонныя агляды дарог. Вось i нядаўна напярэдаднi пачатку вясенне-летняй эксплуатацыi дарог на iх выязджала камiсiя, у склад якой уваходзiлi прадстаўнiкi дэпартамента, "Аблдарбуда", тэхнагляду, санслужбы, ДАI. Яны праязджаюць 80 працэнтаў усёй працягласцi дарог раённага ДРБУ i адзначаюць: вось у цябе галiны дрэва на праезнай частцы, гэта ўжо дэфект. А вось абочыну размыла дажджом. А вось знак павалены цi прыдарожны павiльён распiсаны не той "графiкай"... Дэфекты падсумоўваюцца, выводзiцца сярэднi бал па дарозе — па ДРБУ, па "Аблдарбуду", i гэтыя адзнакi, якiя характарызуюць узровень утрымання, затым аналiзуюцца, у каго сiтуацыя лепшая цi горшая. Напярэдаднi зiмовага перыяду — яшчэ адзiн такi скурпулёзны агляд, i па вынiках становiцца зразумела, як працуе прадпрыемства.

— Вы расказваеце аб мерапрыемствах, скiраваных як бы ўнутр вытворчага калектыву. А давайце паглядзiм яшчэ i на культуру эксплуатацыi з боку спажыўцоў. На iх вы можаце неяк паўплываць?

— Праблема актуальная, яна нас сур’ёзна хвалюе. Ступень неспакою ўзрастае ў пэўныя днi. Да прыкладу, калi адкрываецца паляванне. Нашы дарогi праходзяць у асноўным па сельскай мясцовасцi, i ў асобных раёнах знаходзiм да дзесятка i больш сапсаваных, расстраляных дарожных знакаў, на якiх гора-паляўнiчыя трэнiравалiся ў трапнасцi. А кожны знак каштуе да 150 тысяч рублёў. Мы не можам дапусцiць, каб такi знак эксплуатаваўся далей, мяняем "падранкаў" i нясём немалыя затраты.

Альбо, як нi дзiўна, пасля школьных выпускных баляў, урачыстага i прыгожага свята, нярэдка на ўсёй працягласцi дарогi ад адной вёскi да другой могуць быць павалены ўсе знакi. Нават калi гэта 10—12 кiламетраў. Псiхалогiя падлетка? Хутчэй, псiхалогiя недавучкi. I далёка не падлеткi здымаюць з прыдарожных павiльёнаў дахавае пакрыццё з каляровага металапрофiлю, зразаюць урны, ламаюць лаўкi... Прыкладаў дарожнага вандалiзму хапае.

Мы працуем са школамi, нашы кiраўнiкi i спецыялiсты сустракаюцца з вучнямi, расказваюць, чаго каштуе пабудаваць, а потым адрамантаваць хоць бы аб’екты сэрвiсу. Вялiкага эфекту такiя сустрэчы пакуль не даюць, вандалiзм на дарогах працягваецца, i я карыстаюся выпадкам, каб праз старэйшую беларускую газету звярнуцца да вучняў, iх бацькоў i настаўнiкаў, да ўсяго дарослага насельнiцтва: нельга такога ўвогуле дапускаць. Буйныя калектывы дарожнiкаў працуюць не для таго, каб выкiдваць бюджэтныя (дзяржаўныя! Вашы!) грошы на вецер. Добрая дарога — сапраўды нацыянальнае багацце, нацыянальны здабытак. Не варта даводзiць справу да таго, што побач з iншымi дарожнымi знакамi спатрэбiцца ставiць велiзарны знак "Беражыце дарогу!".

  Рэпартаж "з колаў"

На трасы выйшлi першымi 

Першымi на Брэстчыне выйшаў з асфальта-бетоннымi работамi на трасы калектыў самага паўднёвага Маларыцкага ДРБУ № 179. Умовы надвор’я дазволiлi зрабiць гэта раней, чым iншым. Ды i аб’ёмы работ вялiкiя — тут на абслугоўваннi больш за 330 кiламетраў гравiйных і грунтовых дарог. На "раскачку" часу няма.

Па-рознаму складваецца вытворчая праграма ў фiлiялаў: патрэбна з улiкам канкрэтных клiматычных умоў мяняць знакi, убiраць смецце, абкошваць траву паабапал дарог, зiмой снег чысцiць, наледзi збiваць i падсыпаць, i гэтак далей. А ў некага ёсць i цякучы рамонт, ён размеркаваны раўнамерна па ўсёй сетцы дарог. Капiтальны выконваецца на ўчастках, якiя самыя праблемныя, найбольш разбураныя.

Канкрэтна ў маларыцян не было аб’ёмных работ, звязаных з капрамонтам, i выйшлi ў аграгарадкi.

У Вялiкарыце асфальтаўкладачная тэхнiка працуе на вулiцы Ленiна. Тлумачэннi дае прараб Валерый Захарчук:

— Выканалi спачатку ямачны рамонт, зрабiлi выраўноўванне, зараз кладзём верхнi слой. Пасля таго, як закончым на вулiцах, пяройдзем на вытворчыя аб’екты. Там патрэбна выканаць пад’езды да рамонтнай майстэрнi i да зернятоку, пад’езд да фермы i тэрыторыю фермы. Тыднi за два завершым. У восем гадзiн ранiцы мы ўжо прыступаем, i працуем увесь светлавы дзень, да дзевяцi вечара. Тэхнiка ў нас добрая. Вось гэты ўкладчык расiйскай вытворчасцi яшчэ не выпрацаваў свой рэсурс, тым не менш з нецярпеннем чакаем новы, iтальянскi, яшчэ больш высокапрадукцыйны.

— Новай тэхнiцы надаецца цi не асноўная ўвага, — уключаецца ў размову начальнiк ДРБУ Фёдар Галянчук. — Набываюцца новыя пагрузчыкi i аўтагрэйдары, аўтацыстэрны для дастаўкi бiтуму з нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, наогул уласны аўтатранспарт. Абнаўляецца i парк асфальтаўкладчыкаў. Новы, iтальянскай вытворчасцi, пра якi ўспамiнаў прараб, прыбудзе з дня на дзень. Ён не толькi ўкладвае палатно, раўнамерна падаючы матэрыял, але i робiць вiбраўшчыльненне. Забяспечвае якасную, высокатэхналагiчную работу. I пры тым больш кампактны, больш манеўраны, у яго лепшая праходнасць, поўная аўтаматыка. На гэтым, што працуе, на плiце стаяць рабочыя, кантралююць працэс вiзуальна. А там гэта робiць сама машына, без умяшання чалавека. Затое i каштуе нямала — палову мiльярда беларускiх рублёў.

Яшчэ адзiн аб’ект — побач, на вулiцы Паркавай: добраўпарадкаванне пляца перад царквой. У адным населеным пункце ў брыгады дзесяць аб’ектаў. Закончаць тут — пяройдуць у "Гвозднiцкi".

Цiкавая дэталь: параўнальна нядаўна ўсе сродкi, якiя выдзялялiся на iнфраструктуру аграгарадкоў, накiроўвалi на пад’езды да фермы, на асфальтаванне яе тэрыторыi, на мехдвор... А потым спахапiлiся: а для людзей што? I цяпер калi не львiную долю, то палову сродкаў аддаюць на тое, каб прывесцi ў належны выгляд сельскiя вулiцы.

За якасцю сочыць заказчык — упраўленне капiтальнага будаўнiцтва райвыканкама, у прыватнасцi, яго служба тэхнагляду, якая прымае работы. Акрамя таго iснуе ўнутраны, уласны кантроль — якасцi сумесi, iнгрэдыентаў, выкананых работ.

Тэхнiка тэхнiкай, але кiруюць ёю людзi. Таму не адмовiлiся ад спаборнiцтва за званне "Лепшы па прафесii" — вызначылi амаль паўтара дзесятка намiнацый, пераможцаў узнагароджваюць каштоўнымi падарункамi i дыпломамi.

У мясцовым ДРБУ апошнiм часам надаюць належную ўвагу i ўласнай iнфраструктуры — добраўпарадкаванню вытворчай базы. На асфальтабетонным заводзе пабудавалi цi адрамантавалi бытавыя памяшканнi, душавыя, гардэробныя кабiны — усё зроблена дабротна. Сваёй невялiкай будаўнiчай брыгадай узвялi гаражы для тэхнiкi, зараз перарабляюць дахi, мяняюць вокны, робяць фантанчыкi i высаджваюць кветкi.

Днямi Пётр Андрэевiч Скарабагацька сабраў начальнiкаў раёных ДРБУ, пасадзiў усiх у аўтобус i паехалi па дарогах. Прызналi, што ў Маларыцкiм упраўленнi дарогi падрыхтаваны да вясенне-летняга сезона лепш, чым у iншых.

Сканер на дарогах 

У Iванаве наш суразмоўца — начальнiк ДРБУ № 139 Васiль Гетманчук. Васiль Канстанцiнавiч узначальвае калектыў з сакавiка мiнулага года, а наогул тут з 1975-га — быў майстрам, iнжынерам, начальнiкам планава-вытворчага аддзела. Апошнi час, перад прызначэннем, працаваў галоўным iнжынерам. Так што суразмоўца ён дасведчаны.

— Сёння калектыў акрамя абслугоўвання выконвае цякучы рамонт дарог, добраўпарадкаванне аграгарадкоў. На гарачы летнi перыяд мусiлi ўзяць сезонных рабочых, i цяпер налiчваецца 146 "штыкоў". На гэты год у нас два аграгарадкi — Псышчава i Крытышын. Пачалi працаваць у Псышчаве. Летась нашым клопатам былi чатыры аграгарадкi. Складанасць тут адна: жаданне гаспадароў аграгарадкоў добраўпарадкаваць як мага больш не заўсёды супадае з аб’ёмамi фiнансавання, i нам даводзiцца выбiраць, што мае першачарговую важнасць.

Дарогi Палесся праходзяць па забалочаных мясцiнах, на iх шляху шмат рэк, рачулак, мелiярацыйных каналаў — у гэтым iх адрозненне ад iншых дарог. Таму шмат мастоў, iнжынерных перапраў, iншых iнжынерных збудаванняў. Увесь комплекс работ па ўзвядзеннi, рамонце i абслугоўваннi iнжынерных збудаванняў выконваем самi. Дзейнiчае комплексная iнтэграваная сiстэма кантролю за якасцю выконваемых работ i матэрыялаў.

У нас новы асфальтабетонны завод, атрымалi ў мiнулым годзе, зманцiравалi, выканалi пусканаладачныя работы, зараз добраўпарадкоўваем тэрыторыю навокал.

Новы завод больш дасканалы, ён дазволiць павялiчыць выпуск асфальтабетону. Калi раней ў год давалi 35—36 тысяч тон, то цяпер зможам выйсцi нават на 100 тысяч тон у год, калi будзе такая патрэба. Ён мае прасторны бункер-накапляльнiк, i калi няма транспарту для адвозкi, завод усё роўна не спынiцца. Ходам вытворчасцi цалкам кiруе спецыяльная камп’ютарная праграма, у тым лiку i самым складаным — дазiроўкай iнгрэдыентаў. Аператар толькi сочыць за работай камп’ютара i астатняга абсталявання. I што вельмi важна для экалогii — тут дасканалая сiстэма ачысткi газаў.

Новы завод ужо дзейнiчае. Стары, а размешчаны яны на адной тэрыторыi, магчыма, пратрымаецца яшчэ лета, потым пойдзе на металалом.

Васiль Канстанцiнавiч запрасiў паглядзець, як працуе новая машына для разметкi вулiц i дарог, выкананая беларускiмi вытворцамi. Працуе, скажам адразу, выдатна. Яна аснашчана спецыяльным сканерам, што капiруе старую разметку, аднаўляе яе новай фарбай. Новы слой трапляе дакладна на папярэднi. Разметку можна выконваць нават ноччу, каб не перашкаджаць аўтамашынам на тых участках дарог, дзе днём iнтэнсiўны рух.

"Дзякуй, што вы ёсць на свеце" 

Праехалi праз Дастоева, павiталiся з Фёдарам Мiхайлавiчам Дастаеўскiм, якi задуменна сядзiць на сваiм пастаменце перад школай. За вёскай бачна брыгада з тэхнiкай — кладуць дарогу на ўчастку ад Дастоева да Моладава.

— На гэтым участку выконваем даручэнне Прэзiдэнта, — тлумачыць начальнiк ДРБУ. — Летась кiраўнiк дзяржавы прылятаў у мясцовую гаспадарку, i вяскоўцы выказалi яму просьбу — зрабiць дарогу. Мы пачалi яе ў снежнi мiнулага года i ў канцы мая падрыхтуем да прыёмкi ў эксплуатацыю. Перад гэтым выканалi капiтальны рамонт пад’езду да аграгарадка Дастоева ад райцэнтра.

Роўнае, дабротнае палатно з роўным беражком. Не горш, чым на дарозе рэспублiканскага значэння. Працуе высокапрадукцыйны iмпартны асфальтаўкладчык, на якiм стаiць бартавы камп’ютар. I працуюць людзi — гаспадары дарог.

У Тышкавiчах, перад арыгiнальнай архiтэктуры будынкам Палаца культуры, нас чакае дырэктар УКПС "Саўгас iмя I.А. Палiўкi" Анатоль Антановiч. Пазнаёмiлiся, разгаварылiся. Анатоль Мiкалаевiч ахвотна расказвае:

— Так супала, што пасля заканчэння школы хацеў я паступаць на дарожны факультэт Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута. Але па чыстай выпадковасцi дарожнiкам не стаў. Затое да людзей гэтай прафесii захаваў самыя цёплыя адносіны. Тым больш, што робяць яны добрую i патрэбную справу. Я пабываў у многiх краiнах свету, i магу сказаць, што нам не сорамна за нашы дарогi.

З "Брэстаблдарбудам" вынiкова супрацоўнiчаем шмат гадоў. Мы з вамi стаiм перад прыгожым будынкам Палаца культуры, ад якога ва ўсе бакi вядуць сучасныя дарогi, зробленыя нашымi партнёрамi з гэтай арганiзацыi. Летась дарожнiкi папрацавалi ў нас вельмi сур’ёзна — асвоiлi каля мiльярда сродкаў на добраўпарадкаваннi вытворчых аб’ектаў i паўтара мiльярда на асноўнай дарозе, якая звяжа наш раён з Iвацэвiцкiм i будзе самым кароткiм i зручным выхадам на Мiнск. Яна ўжо сёння стала сапраўднай "дарогай жыцця". Прадукцыя ад аграгарадкоў павiнна iсцi на Мiнск, Санкт-Пецярбург i iншыя буйныя цэнтры без аб’ездаў па 70 i больш кiламетраў. Спадзяёмся, што i на гэты год будуць выдзелены сродкi, i яе будаўнiцтва працягнецца.

Што датычыцца добраўпарадкавання аграгарадкоў, то летась выкананы пад’езды да машыннага двара i залiта асфальтам яго тэрыторыя, зроблена ўсё вельмi якасна. Мы можам зараз навесцi там належны парадак, i наводзiм. Тэхнiка стаiць "пад лiнейку", навокал чысцiня, высаджваем маладыя дрэўцы. Паглядзiце, якiя пiрамiдальныя таполi вунь там высадзiлi, чыста крымскi пейзаж. I ўнутры будынкаў парадак навялi. Асфальт дае станоўчы штуршок, прымушае акультурваць усё астатняе, спрыяе нават развiццю ўнутранай чалавечай культуры.

Iх майстры, прарабы, кiраўнiкi розных рангаў працавалi з намi ў цесным кантакце i прыслухоўвалiся да нашых пажаданняў. Нiколi не мелi нiякiх супярэчнасцяў. У вынiку — неба i зямля ў параўнаннi з тым, што было.

Выканалi пад’езды да комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы, да малочнатаварнай фермы, зернятоку. А ў сакавiку гэтага года ажыццявiлi добраўпарадкаванне вулiц, таксама з высокай якасцю. Дарэчы, заасфальтавана i прыгожая плошча перад будынкам новай царквы Iконы Казанскай Божай Мацi, пабудаванай на народныя сродкi ў гонар цудоўнага выратавання жыхароў, якiх у гады Вялiкай Айчыннай вайны карнiкi збiралiся знiшчыць. За iх заступiлiся венгры, якiя там былi. Якраз сёння ў царкве iдзе святочная служба.

Усё правiльна: прыгожая вёска, якой больш за 600 гадоў, з прыгожай назвай Тышкавiчы — у гонар некалi магутнага магнацкага роду Тышкевiчаў, прадстаўнiкi якога займалi высокiя пасады ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, павiнна мець прыгожыя вулiцы i дарогi. Гэта буйны населены пункт (пражывае паўтары тысячы чалавек), цэнтр саўгаса iмя Палiўкi, створанага ў 88-м годзе на мелiяраваных землях. З таго часу вядзецца сацыяльна-культурнае i дарожнае будаўнiцтва. Гаспадарка буйная, развiваецца, эканомiка складаная, але ва ўсякiм разе мы нарошчваем выпуск прадукцыi раслiнаводства, а таксама мяса i малака.

Так што, калi перафразiраваць словы песнi, то ў адрас нашых сяброў-дарожнiкаў можна сказаць: "Дзякуй, што вы ёсць на свеце".

Ад сябе дададзiм: цудоўныя словы гэтай меладычнай песнi i музыку да яе, якая кранае за душу, напiсаў сам Анатоль Мiкалаевiч Антановiч. Чалавек, якi хацеў стаць дарожнiкам, а стаў хлебаробам. Праўда, нам здаецца, што гэтыя два словы — дарожнiк i хлебароб — з аднаго сiнанiмiчнага раду.

Публiкацыю падрыхтавалi Уладзiмiр Хiлькевiч, Алена Даўжанок i Яўген Пясецкi (фота).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi Свята Працы названы пераможцы спаборнiцтва 2007 года за дасягненне найлепшых вынiкаў у выкананнi асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика