Ва Ўкраіне стартавала агiткампанiя ў падтрымку ўступлення краiны ў НАТА
Ва Ўкраіне стартавала агiткампанiя ў падтрымку ўступлення краiны ў НАТА
Хроніка апошніх падзей Акцыя пад лозунгам "НАТА — ТАК", iнiцыяваная прапрэзiдэнцкай партыяй "Наша Ўкраiна", пачалася 30 мая ў палацы "Ўкраiна" ў Кiеве з выканання гiмна Еўрасаюза. Перад урачыстым сходам дэлегаты з Крыма распавядалi ў кулуарах, што плануюць усталяваць у Севастопалi гадзiннiк, якiя будзе адлiчваць час да вываду Чарнаморскага флота РФ у маi 2017 года. Плануецца, што неўзабаве па ранiцах жыхароў Севастопаля будзе абуджаць песня "Бывай, любiмы горад, сыходзiм заўтра ў мора..." Напярэдаднi, 29 мая, урад Украiны прыняў дзяржаўную мэтавую праграму iнфармавання грамадскасцi па пытаннях еўраатлантычнай iнтэграцыi на перыяд да 2011 года. Да гэтага часу кiраўнiцтва краiны мае намер давесцi ўзровень падтрымкi насельнiцтвам уступлення краiны ў НАТА да 55 працэнтаў з цяперашнiх прыкладна 20. На рэалiзацыю праграмы за 4 гады плануецца выдаткаваць больш за 6 млн долараў. Еўрапейцы аддаюць перавагу Абаме Паводле вынiкаў апытання, праведзенага ў пяцi краiнах, жыхары Еўропы хацелi б бачыць Барака Абаму ў якасцi прэзiдэнта ЗША, пiша Thе Tеlеgrарh. Толькi 15 працэнтаў жыхароў Францыi, Італii, Германii, Вялiкабрытанii i Расii аддаюць перавагу на гэтай пасадзе Джону Макейну. Акрамя таго, апытанне прадэманстравала антыамерыканскiя настроi ў свеце: 56 працэнтаў апытаных у Расii лiчаць, што ЗША прыносяць у свет зло, i толькi трэць брытанцаў лiчыць уплыў ЗША на астатнi свет спрыяльным. Лепш за iншых да Амерыкi ставяцца iтальянцы. Барак Абама таксама асаблiва папулярны ў Iталii. 70 працэнтаў апытаных прагаласавалi б за яго, калi б маглi. У Францыi яго падтрымлiваюць 65 працэнтаў апытаных, а ў Германii — 67 працэнтаў. Пры гэтым толькi 6 працэнтаў немцаў гатовыя падтрымаць Макейна. Гордан Браун асабiста тэлефануе незадаволеным брытанцам Прэм’ер-мiнiстр Вялiкабрытанii Гордан Браун асабiста тэлефануе незадаволеным брытанцам, якiя даслалi яму лiсты або скаргi, пiша Thе Guаrdiаn. Крынiцы, блiзкiя да брытанскага ўрада, сцвярджаюць, што за тыдзень Браун патэлефанаваў не менш чым 25 чалавекам. Лiсты, на якiя прэм’ер адказваў у асабiстай тэлефоннай гутарцы, выбiралiся адвольна. Адказы на зробленыя ў лiстах заявы загадзя рыхтавалiся спецыялiстамi. Гордан Браун вядомы тым, што прачынаецца i пачынае працоўны дзень вельмi рана. Ёсць iнфармацыя аб тым, што адзiн са званкоў ён, не падумаўшы, зрабiў у шэсць гадзiн ранiцы. На шчасце, суразмоўца ў гэты дзень таксама прачнуўся рана, i званок прэм’ера яго не абудзiў. Зрэшты, ва ўрадзе не пацвердзiлi пэўнасць гэтай гiсторыi. Памiж тым рэйтынг узначаленай Горданам Браунам партыi лейбарыстаў iзноў упаў на рэкордна нiзкi ўзровень. Партыю падтрымлiваюць усяго 23 працэнты брытанцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя пад лозунгам "НАТА — ТАК", iнiцыяваная прапрэзiдэнцкай партыяй "Наша Ўкраiна", пачалася 30 мая ў палацы "Ўкраiна"
|
|