21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мілінкевіч сустрэўся з жыхарамі мікрараёну "Ўсход-2"

26.08.2009 12:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з жыхарамі мікрараёну "Ўсход-2", якія пратэстуюць супраць забудовы Севастопальскага парку.

На сустрэчу а 18.30 каля дыспэтчарскай станцыі "Славінскага" прыйшло каля паўсотні мясцовых жыхароў. За будынкам станцыі стаялі аўтобус і звыклы ўжо зялёны аўтазак. Побач праходжваліся коратка пастрыжаныя мужчыны. Журналісты заўважылі групу з трох маладзёнаў, апранутых ва ўсё чорнае, у вайсковых берцах і з кароткімі фрызурамі. Яны рэгулярна падыходзілі да аўто зь міліцыянтамі і выслухвалі інструкцыі супрацоўніка ў цывільным. Маладыя людзі старанна хавалі твары ад фотааб’ектываў.

Калі зьявіўся Аляксандар Мілінкевіч, яго хутка абступілі жыхары прылеглых вуліцаў. На палітыка яны рэагавалі па-рознаму — хто з пагардай ("А што нам тая апазыцыя скажа? Мы ж і так усё самі ведаем?"), а хто з надзеяй ("Нам дапамогуць! Трэба змагацца!"), але аднолькава эмацыйна. Часам людзі зрываліся на крык. Узгадвалі і малую пэнсію, і адмену ільготаў, і зьдзек улады са старых. Выглядала, што людзі былі ўзрушаныя тым фактам, што хтосьці цікавіцца іх праблемай, бо "ўлады нас ня слухаюць і ня чуюць". Пераважную большасьць удзельнікаў сустрэчы складалі пэнсіянэры, але сустракаліся і маладыя людзі. Шмат хто далучаўся выпадкова, пабачыўшы натоўп.

Сустрэча працягвалася больш за гадзіну. Прысутныя літаральна не адпускалі А. Мілінкевіча, выгаворваючы яму сваё набалелае.

Нагадаем, што паводле плянаў уладаў горада, шасьціпалосная магістраль павінна была прайсьці ад перасячэньня вуліц Філімонава і Кядышкі праз Севастопальскі парк па вуліцы Олешава да Даўгінаўскага тракту або па вуліцы Каліноўскага. Жыхары раёну ўжо аднойчы адстаялі свае інтарэсы, і пракуратура Беларусі адмяніла рашэньне аб будаўніцтве элітных дамоў у парку.

Фота Юліі ДАРАШКЕВІЧ





Первоисточник:
Все новости за день

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з жыхарамі мікрараёну "Ўсход-2", якія пратэстуюць супраць забудовы Севастопальскага парку.На сустрэчу а 18.30 каля дыспэтчарскай станцыі "Славінскага" прыйшло каля паўсотні мясцовых жыхароў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика