Пра сем беларускiх цудаў
Пра сем беларускiх цудаў
Выстава "Сем цудаў Беларусi" адкрылася ў мiнскай бiблiятэцы №1 iмя Льва Талстога. Прымеркавана яна да 60-гадовага юбiлею пiсьменнiка Анатоля Бутэвiча. Адну частку выставы складаюць працы таленавiтага беларускага мастака-графiка Паўла Татарнiкава. Яны з’яўляюцца iлюстрацыямi да серыi кнiг "Сем цудаў Беларусi", якую выпускаюць выдавецтва "Кавалер" i Мiнская фабрыка каляровага друку. Па сваёй сутнасцi творы Татарнiкава — гэта выдатныя працы на тэму нашай багатай i шматаблiчнай гiсторыi. Вынiкi творчых намаганняў мастака сапраўды цудоўныя, яны так таленавiта дапаўняюць i шмат чаго дадаюць да тэксту Анатоля Бутэвiча, што, вiдаць, несправядлiва было б назваць iх проста iлюстрацыямi. А другая частка выставы — гэта кнiгi Анатоля Бутэвiча. Найперш — з серыi "Сем цудаў Беларусi": "У гасцях у вечнасцi", "Званы Нямiгi", "За намiткай гiсторыi", "Адвечны поклiч Радзiмы" i "Славутыя родам сваiм". Акрамя таго, змешчаны i iншыя выданнi, у тым лiку калектыўныя зборнiкi, а таксама публiкацыi ў перыядычным друку, крыху з напiсанага крытыкамi пра пiсьменнiка. Некаторыя творы — з аўтографам аўтара. "Звязда" віншуе з юбілеем свайго даўняга аўтара!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава "Сем цудаў Беларусi" адкрылася ў мiнскай бiблiятэцы №1 iмя Льва Талстога. Прымеркавана яна да 60-гадовага юбiлею пiсьменнiка Анатоля
|
|