21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* За першую палову чэрвеня ў цэлым па краiне ападкаў выпала ад 5 да 15 працэнтаў месячнай нормы, толькi дзе-нiдзе — ад 20 да 25 працэнтаў, а ў асобных раёнах дажджоў наогул не было, у тым лiку i ў Мiнску. Па ацэнцы спецыялiстаў, прайшоўшыя дажджы iстотна не паўплывалi на папаўненне запасаў вiльгацi ў глебе. Практычна па ўсёй тэрыторыi Мiнскай вобласцi ападкi не змаглi забяспечыць неабходны запас вiльгацi нават у верхнiм гарызонце глебы.

* Дзесяць раёнаў цэнтра i поўдня Малдовы пацярпелi ў вынiку пралiўных дажджоў, што прайшлi ў выхадныя. Былi затопленыя цi пашкоджаныя 8,5 км дарог, а таксама сельскагаспадарчыя пасевы на плошчы больш за 440 га. Многiя сёлы засталiся без электрычнасцi.

* Жыхар Рэчыцкага раёна 1976 г.н. забiты маланкай на беразе Дняпра.

* Памежнiкi затрымалi грамадзянiна Беларусi, якi спрабаваў перасекчы мяжу i выехаць ва Ўкраiну па пашпарце свайго брата-блiзнюка. Вядзецца разбор.

* Супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi за мiнулыя выхадныя на дарогах рэспублiкi затрымалi 666 п’яных вадзiцеляў. У вынiку ДТЗ 14—15 чэрвеня загiнулi 12 чалавек.

* У нядзелю ў Гомелi вадзiцель 1963 г.н. на аўтамабiлi "Фольксваген" рухаўся па вулiцы Зоi Касмадзям’янскай. Насустрач яму ехаў на веласiпедзе хлопчык. У вынiку сутыкнення дзiця памерла на месцы. Устаноўлена, што правiлы дарожнага руху парушыў веласiпедыст. Акрамя таго, веласiпед, на якiм ехаў хлопчык, быў вельмi старым, не абсталяваным для язды. У сувязi з гэтым у ДАI напамiнаюць, што дзецям да 14 гадоў нельга самастойна рухацца па праезнай частцы.

* У цэху драўнiнна-стружкавай плiты ААТ "Мастоўдрэў" адбыўся пажар, прычынай якога стала парушэнне тэхналагiчнага рэжыму. Прыехаўшыя пажарныя хутка справiлiся з агнём i не дапусцiлi яго выхаду на дах. Пашкоджана навясное абсталяванне прэса, а таксама 70 кв.м цэха.

* Аператыўнай групай Упраўлення КДБ па Магiлёўскай вобласцi ў момант атрымання грошай для перадачы хабару быў затрыманы жыхар Крычава. 40-гадовы прадпрымальнiк схiляў родзiчаў свайго знаёмага да дачы хабару высокапастаўленай службовай асобе — за 2 тыс. долараў ён хацеў вырашыць пытанне аб вынясеннi больш мяккага прысуду свайму сябру. Апошнi абвiнавачваўся ва ўхiленнi ад платы падаткаў. Заведзена крымiнальная справа паводле артыкула, якi прадугледжвае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волi.

* На лодачнай станцыi ў Гомелi, што на Любенскiм возеры, адбыўся пажар. Агонь знiшчыў двухузроўневы драўляны дэбаркадэр, у якiм былi размешчаныя трэнiровачныя пакоi i раздзявальнi. Магчымая прычына — падпал. Ахвяраў i пацярпелых няма. Паведамленне пра пажар паступiла позна ўвечары, пасля завяршэння першага дня Кубка Беларусi па джып-трыялу. Цi звязанае здарэнне са спаборнiцтвамi, высвятляецца.

* Прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў прысвоiў дзеячам культуры званне "Народны артыст Расiйскай Федэрацыi". Сярод iх — папулярныя артысты тэатра i кiно Алена Якаўлева i Дзмiтрый Бязрукаў.

* Брытанскiя вучоныя распрацавалi шкло, якое можа растварацца ў арганiзме i вызваляць кальцый. Як паведамляюць iнфармагенцтвы, гэтае вынаходнiцтва дазволiць узнаўляць косткi i адмовiцца ад выкарыстання касцёвых трансплантантаў. Як аказалася, порыстае шкло здольнае выконваць ролю актыўнай матрыцы для росту новых костак i не пакiдае пасля сябе слядоў таксiчных рэчываў. Далейшыя работы ў гэтым накiрунку будуць весцiся ў пошуку больш трывалых мадыфiкацый шкла, устойлiвых да нагрузак i прыдатных для шырокага медыцынскага прымянення.

Поўны абзац

* Пракуратура шведскага горада Мальмэ ўзбуджае крымiнальную справу супраць уладальнiка багацця ў 3 млн крон (прыкладна 500 тысяч долараў), члена савета дырэктараў некалькiх буйных кампанiй. Яго абвiнавачваюць у крадзяжы 5 тыс. крон (830 долараў) у 88-гадовай жанчыны. Бабуля памылкова ўвяла запыт на атрыманне названай вышэй сумы ў банкамаце, а затым, не разабраўшыся ў тым, што банкамат выдаў грошы, зайшла ў банк, каб атрымаць iх асабiста. Камеры вонкавага назiрання зафiксавалi, што ў той час, пакуль жанчына знаходзiлася ў банку, да аўтамата падышоў мужчына, узяў грошы i збег. Знаходзячыся на допыце ў палiцыi, бiзнэсмен сцвярджаў, што збiраўся вярнуць грошы, але забыўся.

* Iндыйская палiцыя на поўднi краiны прапанавала прымацоўваць немаўлятам у раддамах спецыяльныя радыёметкi для барацьбы з крадзяжамi дзяцей i падменамi дзяўчынак на хлопчыкаў. Такiя меткi будуць прымацоўвацца адразу пасля нараджэння i дзiцяцi, i мацi. Датчыкi на дзвярах будуць падаваць сiгналы кожны раз, калi дзiця будуць выносiць з палаты. Справа ў тым, што нованароджаных дзяўчынак у Iндыi часта кiдаюць або падмяняюць на хлопчыкаў, каб у будучым не плацiць за iх вялiзны пасаг, бо ў якасцi пасагу ў iндыйцаў прынята дарыць бацькам жанiха аўтамабiлi i матацыклы, залатыя ўпрыгажэннi i грошы, што не ўсе могуць сабе дазволiць.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першую палову чэрвеня ў цэлым па краiне ападкаў выпала ад 5 да 15 працэнтаў месячнай нормы, толькi дзе-нiдзе — ад 20 да 25 працэнтаў, а ў асобных р
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика