21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нават "iндзейцы" ведаюць правiлы дарожнага руху

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нават "iндзейцы" ведаюць правiлы дарожнага руху

У рамках сумеснай акцыi ДАІ i "Звязды" прадстаўнiкi нашай газеты разам з iнспектарам аддзялення агiтацыi i прапаганды УДАI Мiнскай вобласцi Станiславам Салаўём праверылi юных жыхароў Мiншчыны на веданне правiлаў дарожнага руху. Нашы сумесныя намаганнi, як кажуць, сталi сумяшчэннем прыемнага i карыснага. Падлеткi з ахвотай удзельнiчалi ў вiктарынах, конкурсах, пераможцы за свае правiльныя адказы атрымлівалi прызы. Асаблiва юнакi i дзяўчаты радавалiся флiкерам ад Дзяржаўтаiнспекцыi i кепкам з лагатыпам нашай газеты са святлоадбiвальнай паласой, бо гэта дапаможа iм стаць больш заўважнымi ў цемры. Тыя ж, хто не засвоiў правiлы паводзiнаў пешаходаў, з якога ўзросту дзецям дазволена сядзець на пярэднiм сядзеннi аўто, ездзiць на матацыкле цi веласiпедзе па дарогах краiны, змог паглыбiць свае веды на нашых "уроках" ПДР, а таксама задаць пытаннi супрацоўнiку ДАI.

Першай кропкай нашага падарожжа стала Сенiцкая школа iмя Янкi Купалы з фальклорным ухiлам. "Урок" пачаўся не пасля традыцыйнага званка, а пасля гiмна ДАI Мiнскай вобласцi ў выкананнi Анатоля Ярмоленкi. Пакуль дарослыя вучнi рашалi бiлеты, якiя iм раздаў Станiслаў Салавей, карэспандэнт "Звязды" прапанавала дзецям праявiць свае творчыя здольнасцi, але не забывацца пры гэтым аб тэме нашых "заняткаў". Сенiцкая ж школа з фальклорным ухiлам, i гэта заданне прыйшлося даспадобы. Самай смелай аказалася шасцiгадовая Анечка Сохава, якая першай адважылася выйсцi ў цэнтр вялiкай залы i выразна прачытаць верш аб правiлах дарожнага руху. Дзяўчынцы мы ўручылi кружку "Звязды" (на фота) i пажадалi поспехаў у навучаннi, бо ў наступным годзе Аня iдзе ў першы клас. Не менш арыгiнальным аказалася выступленне вучанiцы 5 "А" класа Яны Верба, якая выканала песеньку Чырвонай шапачкi, пераробленую на новы лад — аб святлафорах i пешаходных пераходах. Аказалася, што з гэтай песняй Яна брала ўдзел у раённым конкурсе юных iнспектараў дарожнага руху. Яе каманда, дарэчы, заняла другое месца. Мы падзякавалi дзяўчынцы за новую-старую песеньку i ўручылi кепку "Звязды". Найбольш за ўсё вучнi раскрылiся ў конкурсе, дзе мы папрасiлi кожнага ўдзельнiка па чарзе называць прычыны, па якiх адбываюцца ДТЗ. Цiкава, што дзецi нават цэлыя сiтуацыi апiсвалi. Маўляў, едзе чалавек, потым яму пазванiлi, у яго вывалiўся з рук тэлефон, вадзiцель па яго нахiлiўся i — урэзаўся. Цi занадта доўга глядзеў у задняе акно. Больш за ўсiх прычын аварыйнасцi на дарогах назваў першакласнiк Канстанцiн Стоцкi, якому мы таксама ўрычылi свой прыз.

Дарэчы, гэты конкурс спадабаўся i жыхарам "Дзiцячай рэспублiкi", лагера Слуцкага раёна, дзе зараз адпачывае больш за 50 школьнiкаў. Адзiн з хлопцаў нават расказаў гiсторыю, як ён сам трапiў у ДТЗ. "За рулём была жанчына, якая замест тормазу нацiснула на газ, i ў вынiку ў мяне былi пераломы", — узгадаў ён. "Да такiх выпадкаў лепей не даводзiць, таму не саромцеся казаць дарослым, што яны губляюць увагу за рулём, едуць, не прышпiлiўшыся, перавышаюць хуткасны рэжым, — параiў школьнiкам Станiслаў Салавей. — I самi будзьце пiльнымi, калi пераходзiце дарогу, бо лета — самы небяспечны перыяд. Толькi ў гэтым годзе ў ДТЗ загiнула 16 дзяцей, а 220 атрымалi раненнi".

Дарэчы, у "Дзяцiчай рэспублiцы" мы сутыкнулiся з двума цiкавымi супадзеннямi: у начальнiцы лагера аказалася такое ж прозвiшча, як у нашага суправаджаючага, прадстаўнiка УДАI — Салавей. Акрамя таго, Наталля Салавей паведамiла, што сёння ў iх паводле плана Дзень беларускай гiсторыi i культуры, чаму, зразумела, прадстаўнiкi беларускамоўнай газеты вельмi ўзрадавалiся. Спецыяльныя прызы ад "Звязды" выйгралi вучнi Слуцкай СШ № 11 — аўтар самага прыгожага малюнка з выявай сiмвала Беларусi, бусла, чацвёртакласнiца Анжалiка Гурыновiч i пераможца вiктарыны па гiсторыi Беларусi, пяцiкласнiк Станiслаў Уткiн.

Далей наш дэсант адправiўся ў Салiгорскi раён, а дакладней дзiцячы аздараўленчы лагер "Дубрава". Мы нават не чакалi, што пасля Дня беларускай культуры i гiсторыi трапiм на Дзень... iндзейцаў. Нас сустрэлi размаляваныя юнакi i дзяўчаты з папаратнiкам у прычосках. Пакуль мы вызначалi арганiзацыйныя пытаннi, дзецi высвятлялi, хто ж сярод iх важак племенi. Кожны хацеў лiчыцца галоўным, але тут у спрэчку ўмяшалася важатая, якую i прызналi ў вынiку важаком. "Iндзейцы" настолькi рвалiся ў "бой", што ў час конкурсаў паднiмалi рукi яшчэ да аб’яўлення задання, а потым хорам крычалi правiльны адказ. Так што нам давялося ўручыць флiкеры ўсiм дзецям, а спецыяльныя прызы ад "Звязды" — самым-самым актыўным.

назаўтра паездка працягнулася па Любанскім, старадарожскім і пухавіцкім раёнах. "Звязда" наве-дала тры дзічяцыя лагеры ў гэтых рэгіёнах, дзе ўручыла памятныя прызы...

Мы нават i ўявiць сабе не маглi, калi збiралiся ў дарогу, што дзень прафiлактыкi ДТЗ атрымаецца настолькi яркiм.

Iрына ПРЫМАК, Уладзімір ЗДАНОВІЧ.

Мiнск — Сенiца — Слуцкi раён — Салiгорскi раён — Мiнск.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках сумеснай акцыi ДАІ i "Звязды" прадстаўнiкi нашай газеты разам з iнспектарам аддзялення агiтацыi i прапаганды УДАI Мiнскай вобласцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика