21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абiтурыенты выбралi на ЦТ па гiсторыi Беларусi родную мову

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абiтурыенты выбралi на ЦТ па гiсторыi Беларусi родную мову

Прыёмная кампанія-2008

З нечаканай праблемай сутыкнуўся Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў, калi атрымаў работы ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання па беларускай мове з Магiлёва.

— Як вядома, для работы з бланкамi адказаў абiтурыенты карыстаюцца гелевымi цi капiлярнымi ручкамi толькi з чорнымi чарнiламi. Гэта не наш капрыз, а вымушаная неабходнасць, таму што апрацоўка тэставых работ ажыццяўляецца тэхнiкай, а сканер добра "бачыць" толькi тэкст, напiсаны чорнымi чарнiламi, — патлумачыў дырэктар iнстытута Мiкалай Фяськоў. — Аднак чорныя ручкi, якiмi карысталiся абiтурыенты, што праходзiлi ЦТ у Магiлёве, мелi нейкае серабрыстае адценне, па вiне якога тэхнiка "чытала" тэкст з вялiкiмi цяжкасцямi. I паколькi гэта быў не адзiнкавы выпадак, можна меркаваць, што ў гандлёвыя прадпрыемствы на Магiлёўшчыне паступiла цэлая партыя такiх ручак. Каб пазбегнуць у будучынi аналагiчных праблем, я хацеў бы звярнуцца да абiтурыентаў з просьбай браць з сабой на тэсцiраванне толькi чорныя ручкi — без нiякiх адценняў.

У мiнулую пятнiцу ў краiне прайшло цэнтралiзаванае тэсцiраванне па рускай мове, на якое зарэгiстравалiся 106 966 абiтурыентаў. Не прыйшлi ў пункты правядзення ЦТ у гэты дзень 1926 чалавек. 13 чалавек былi адхiлены ад удзелу ў тэсцiраваннi, паколькi праiгнаравалi забарону на пранос i карыстанне ў аўдыторыi мабiльнымi тэлефонамi. Яшчэ тры абiтурыенты пакiнулi экзамен па стане здароўя.

У нядзелю абiтурыенты здавалi цэнтралiзаванае тэсцiраванне па гiсторыi Беларусi. Свае веды па гэтым прадмеце экзаменавалi 28 479 чалавек. Не з’явiлiся на ЦТ 846 чалавек з зарэгiстраваных. Двое абiтурыентаў не змаглi прайсцi экзаменацыйнае выпрабаванне да канца ў сувязi з пагаршэннем стану здароўя. Адзiн абiтурыент быў пакараны за мабiльны тэлефон. I яшчэ адзiн малады чалавек вырашыў праявiць "прынцыповасць" — адмовiўся здаваць пры ўваходзе ў аўдыторыю арганiзатарам свой сотавы тэлефон, таму не быў дапушчаны да ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраванні. Цiкава, i каму ён зрабiў горш? Дарэчы, нягледзячы на перавод у шэрагу школ выкладання гiсторыi Беларусi на рускую мову, на рускай мове гэты прадмет здавалi на тэсцiраваннi толькi 8900 чалавек. А пераважная большасць абiтурыентаў (каля 20 тысяч чалавек) выбралi ўсё ж такi родную мову.

Мiкалай Фяськоў падкрэсліў, што абiтурыентам, якiя збiраюцца на ЦТ, трэба быць больш уважлiвымi. На жаль, але хапае i такiх, хто забываецца ўзяць на экзамен свой пашпарт, другiя забываюць пропуск, трэцiя — увогуле спазняюцца на тэсцiраванне (на экзамен трэба прыходзiць за 30 хвiлiн да яго пачатку — Н.Н.). Знайшлiся, на жаль, i такiя разявакi, якiя, аплацiўшы ў "Беларусбанку" рэгiстрацыйны ўзнос за ўдзел у ЦТ, "забылiся" зарэгiстравацца на ЦТ, каб атрымаць пропуск. А цяпер гэта зрабiць ужо немагчыма. Крыўдна, аднак галаву трэба мець на плячах, тым больш калi прэтэндуеш на паступленне...

Надзея НIКАЛАЕВА.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нечаканай праблемай сутыкнуўся Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў, калi атрымаў работы ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання па беларускай м
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика