21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Долар/еўра: змена роляў?..

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Долар/еўра: змена роляў?..

Усплёск цікавасцi да долара ЗША выклiкалi апошнiя падзеi на мiжнародных бiржах, дзе курс амерыканскай валюты пакрысе стаў расцi. Напрыклад, толькi ўчора ў параўнаннi з папярэднiм днём долар умацаваўся ў адносiнах да еўра прыкладна на 0,1 працэнта: ўчора на Fоrех плацiлi за 1 еўра 1,5505 долара. Што, дарэчы, стала падставай для некаторых экспертаў весцi гутарку аб тэндэнцыi па доўгатэрмiновым умацаваннi USD.

У прыватнасцi, карэкцыю ў пары еўра/долар некаторыя аналiтыкi тлумачаць несуцяшальнай для эканомiкi еўразоны макраэканамiчнай статыстыкай: маўляў, у параўнаннi з эканомiкай ЗША апошняя дала слабiну. Не абышлося ў гэтай справе, працягваюць некаторыя, i без спекуляцый: на валютным рынку з’явiлiся iгракi, якiя пачалi гуляць супраць еўра, купляючы танны долар. Іншыя, хто скептычна ставiцца да долара, сумняваюцца, што амерыканская валюта i надалей будзе ўмацоўвацца. Iх скепсiс грунтуецца на тым, што сiтуацыя з эканомiкай ЗША пакуль да канца не зразумелая: яна, на iх погляд, балансуе на мяжы рэцэсii. Зразумела, што ў залежнасцi ад "сiмпатый" i "антыпатый" да USD робяцца i прагнозы па сярэднетэрмiновым курсе долара/еўра. Адны прадказваюць, што па вынiках года курс амерыканскай валюты ў адносiнах да еўрапейскай павысiцца на 5—7 працэнтаў, другiя даюць шанц падняцца еўра да пачатку 2009 года як мiнiмум да 1,6.

— На цяперашняе ўмацаванне курса долара паўплывалi ўнутраныя палiтычныя i эканамiчныя фактары ў ЗША, — лiчыць кiраўнiк цэнтра макраэканамiчных даследаванняў Iнстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Аляксандар Лучанок. — Крэдытны крызiс аказаўся не такiм глыбокiм, як чакалi, што станоўча адбiлася на курсе амерыканскай валюты. Акрамя таго, цяпер iдзе барацьба за прэзiдэнцтва, i цяперашняя адмiнiстрацыя спрабуе паказаць — сiтуацыя не такая ўжо i дрэнная, як здаецца.

— I колькi часу, на ваш погляд, будзе працягвацца гэтая "паказуха"?

— Да выбараў. Прагназаваць курс у такой сiтуацыi цяжка, тым болей, што невядома, хто прыйдзе там да ўлады.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усплёск цікавасцi да долара ЗША выклiкалi апошнiя падзеi на мiжнародных бiржах, дзе курс амерыканскай валюты пакрысе стаў расцi. Напрыклад, толькi ўчо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика