21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

Электралямпачкі забароненыя

Улады Новай Зеландыi прынялi закон, якi забараняе продаж традыцыйных электрычных лямпачак напальвання з кастрычнiка 2009 года.

Урад мяркуе, што такая мера дазволiць значна скарацiць выкiды вуглякiслага газу i зэканомiць на вытворчасцi электраэнергii каля 500 млн долараў на працягу 12 гадоў. Мiнiстр энергетыкi Дэвiд Паркер заявiў, што ва ўсёй краiне лямпачкi напальвання будуць паэтапна замяняцца на больш эканамiчныя — флуарысцэнтныя. "Традыцыйная лямпачка з’яўляецца састарэлай тэхналагiчна i вельмi неэфектыўнай. Яна дае святло выкарыстоўваючы толькi 50 працэнтаў энергii, якую спажывае, — астатняе iдзе на выпрацоўку цяпла", — заявiў ён. Законапраекты, якiя прадугледжваюць поўную замену лямпачак напальвання флуарысцэнтнымi, таксама прынятыя ў Аўстралii, амерыканскiм штаце Калiфорнiя i канадскай правiнцыi Антарыа. Пры гэтым жыхарам Новай Зеландыi дазваляецца ўвозiць у краiну старыя лямпачкi, каб выкарыстоўваць iх для асабiстых патрэбаў.

Яшчаркi i шакалы перашкаджаюць самалётам

Нашэсце яшчарак, шакалаў i каршуноў выклiкала хаос у аэрапорце Нью-Дэлi.

Адмiнiстрацыя аэрапорта вымушана была закрыць на 50 хвiлiн адну з дзвюх узлётна-пасадачных палос пасля таго, як пiлот самалёта заўважыў на ёй цэлае сямейства буйных яшчарак. Акрамя таго, на паласе з’явiлiся шакалы, а ў небе луналi каршуны. Нечаканы наплыў "нечаканых гасцей" прымусiў адмiнiстрацыю аэрапорта затрымаць дзесяткi рэйсаў у сярэднiм на 2—3 гадзiны. Давялося выклiкаць групу спецыялiстаў, якiя злавiлi на тэрыторыi аэрапорта пяць яшчарак. "Яны не ядавiтыя, i ратавацца ад iх нескладана, калi ведаць, як з iмi абыходзiцца", — сказаў прадстаўнiк няўрадавай арганiзацыi па ахове жывёл, якую запрасiлi на дапамогу. Па яго словах, у аэрапорце засталося яшчэ нямала яшчарак, якiх спецыялiсты спадзяюцца злавiць пры дапамозе адпаведных пастак. Прадстаўнiкi жывёльнага свету рэгулярна наведваюцца ў аэрапорт, нягледзячы на ўсе меры перасцярогi, на ўзлётна-пасадачныя палосы заходзяць антылопы, сабакi, шакалы, паўлiны, яшчаркi. Летась малпы ўчынiлi перапалох у мiжнародным тэрмiнале сталiчнага аэрапорту.

Не змаглi даплыць да Італii

У першай палове чэрвеня патанула некалькi суднаў, якiя накiроўвалiся ў Iталiю ад берагоў Афрыкi, больш за 40 чалавек загiнулi i каля 100 знiклi без вестак.

Жыхары розных краiн Афрыканскага кантынента ў пошуках лепшай долi накiроўваюцца да берагоў Iталii на невялiкiх старэнькiх суднах i нават на гумавых лодках i вельмi часта церпяць крушэннi. У панядзелак ля берагоў Мальты ў вынiку крушэння невялiкага судна загiнулi 27 выхадцаў з Афрыкi, якiя накiроўвалiся ў Iталiю. У нядзелю яшчэ адно судна з iмiгрантамi на борце разбiлася, натыкнуўшыся на сетку для лоўлi тунца, якую ўстанавiла iтальянская рыбалоўная кампанiя. Удалося выратаваць 28 пасажыраў, пошукi шасцярых вядуцца да гэтага часу. 7 чэрвеня недалёка ад Лiвана пацярпела крушэнне судна, якое перавозiла 150 чалавек. Карабель таксама накiроўваўся ў Iталiю. Выратавальнiкам удалося знайсцi 21 цела. У нядзелю берагоў Сiцылii паспяхова дасягнулi чатыры судны. У агульнай колькасцi ў нядзелю ў Iталiю прыбылi 404 жыхары Афрыкi. Цяпер яны знаходзяцца ў цэнтры часовага ўтрымання iмiгрантаў. Як правiла, потым iх адпраўляюць назад на радзiму.

Згарэў на газавай плiце

Жыхар Петразаводска жыўём згарэў у сваёй кватэры, упаўшы на ўключаную газавую плiту.

"Сямiдзесяцiгадоваму мужчыне стала дрэнна з сэрцам, калi ён знаходзiўся ля газавай кухоннай плiты. Ён упаў на канфорку, якая гарэла, у вынiку чаго адзенне пенсiянера ўспыхнула. Ён атрымаў апёкi на плошчы 75 працэнтаў цела i памёр", — сказаў прадстаўнiк МЗС. Трагедыя адбылася на вачах жонкi загiнулага, якая спрабавала яго выратаваць, але не змагла збiць полымя з адзення.

Правал рэферэндуму ў Iрландыi

Кiраўнiк МЗС Славенii, якi з’яўляецца старшынёй у Еўрасаюзе, Дзмiтрый Рупель выказаў сумненне ў тым, што Лiсабонскi дагавор зможа ўступiць у сiлу пасля правалу рэферэндуму ў Iрландыi.

Большасць насельнiцтва краiны 12 чэрвеня прагаласавала супраць новага базавага дакумента, якi вызначае прынцыпы i механiзмы функцыянiравання ЕС. "Супраць" выказалiся 53,4 працэнта жыхароў краiны, а "за" прагаласавалi 46,6 працэнта выбаршчыкаў. Iрландыя — адзiная краiна Еўрасаюза, дзе Лiсабонскi дагавор павiнен быў прайсцi адабрэнне на ўсенародным рэферэндуме. Астатнiя члены ЕС ратыфiкуюць дакумент парламенцкiм шляхам. Адмова Iрландыi ратыфiкаваць дагавор можа стварыць новы юрыдычны тупiк для Еўрасаюза, як гэта здарылася ў 2005 годзе з праектам еўрапейскай канстытуцыi, якi на нацыянальных рэферэндумах не прынялi жыхары Францыi i Нiдэрландаў. "Дагавор аб рэформах" цi Лiсабонскi дагавор, якi падпiсаны лiдарамi краiн ЕС у сталiцы Партугалii ў снежнi 2007 года, як чакалася, уступiць у сiлу ў студзенi 2009 года, але для гэтага неабходна яго адабрэнне ўсiмi дзяржавамi ЕС. На сёння дагавор ратыфiкавалi 18 з 27 членаў арганiзацыi.           

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады Новай Зеландыi прынялi закон, якi забараняе продаж традыцыйных электрычных лямпачак напальвання з кастрычнiка 2009 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика