Абзац
Абзац
* У Мінску сёлета на выплату заработнай платы ўрачам дадаткова будзе выдзелена Br21,1 млрд. Такое рашэнне прынялi ўчора дэпутаты Мiнгарсавета на 10-й сесii. * Мiнскi абласны Савет дэпутатаў на ўчарашняй сесii прыняў рашэнне перадаць у адмiнiстрацыйнае падпарадкаванне Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў 95 га зямель Смалявiцкага раёна, што прылягаюць да мiкрараёна Сокал. На гэтай тэрыторыi плануецца пабудаваць новы авiяцыйны завод i iншыя аб’екты авiяцыi. * У лiпенi г.г. ТАА "Таспо-Ф" пачынае будаўнiцтва завода па вытворчасцi радыятараў у Дзяржынску. Тэрмiн будаўнiцтва складзе 14 месяцаў. * У Астравецкiм раёне самагонную мiнi-вытворчасць выявiлi памежнiкi падчас аблёту тэрыторый. Iнфармацыя была перададзеная пагранiчнаму нараду, якi, сумесна з супрацоўнiкамi РАУС, лiквiдавалi незаконны промысел i 300 л брагi. * Да кастрычнiка гэтага года ва Ўкраiне з’явiцца марка i канверт з выявай папулярнай украiнскай свявачкi Анi Лорак, якая на песенным конкурсе "Еўрабачанне-2008" заваявала другое месца. Аб гэтым на прэс-канферэнцыi ў Чарнаўцах паведамiла дырэктар выдавецтва "Марка" Укрпошты Валянцiна Худалiй. Па яе словах, марка будзе прэзентаваная падчас нацыянальнай фiлатэлiстычнай выставы. Там жа не толькi знакамiтая спявачка, а кожны ахвотнiк зможа заказаць i атрымаць i сваю iменную марку, i канверт. На канверце можна размясцiць сваё фота, лагатып фiрмы, фота сяброў, любiмай цешчы, хатнiх улюбёнцаў альбо любы iншы атрыбут. * Вучоныя iзраiльскага iнстытута тэхналогii ў Хайфе распрацавалi лекi супраць хваробы Паркiнсона, паведамляюць iнфармагенцтвы. Выпрабаванне лекаў праведзена на больш чым тысячы пацыентаў з раннiмi прыкметамi гэтай хваробы ў 14 краiнах. Прэпарат пад назвай "Азiлект" замаруджвае прагрэсаванне хваробы. Вучоныя маюць намер прадаставiць вынiкi даследавання ўладам ЗША i Iзраiля, пасля чаго лякарства можа з’явiцца ў продажы. Сёння ў свеце церпяць ад хваробы Паркiнсона прыкладна 4 млн чалавек. * Урон ад крадзяжоў, што здзяйсняюць наведвальнiкi ў магазiнах, ацэньваецца ў Германii ў 1,9 млрд еўра. Яшчэ адзiн мiльярд прыходзiцца на нячыстых на руку супрацоўнiкаў магазiнаў. Штогод нераскрытымi застаюцца каля 30 млн крадзяжоў, сярэднi ўрон ад кожнага з iх складае каля 60 еўра. * Адзiн з галандскiх супермаркетаў пачаў эксперымент, пасля завяршэння якога пакупнiкi змогуць iмгненна расплачвацца за пакупкi адным рухам рукi, прад’явiўшы адбiтак свайго пальца. Гэты спосаб аплаты, якi дазваляе не браць з сабой нi наяўных, нi крэдытных картак, дзейнiчае пакуль што толькi ў нямецкай сетцы супермаркетаў Еdеkа. К клiенту патрэбна папярэдне зарэгiстравацца, здаць адбiткi пальцаў, прадаставiць магазiну банкаўскiя рэквiзiты i хатнi адрас. Усё астатняе будзе рабiцца з дапамогай аўтаматыкi. Пасля завяршэння эксперыменту такая форма аплаты можа з’явiцца ва ўсiх магазiнах. * Высокая цана на бензiн i дызельнае палiва iстотна скарацiла наведвальнасць цэркваў, сiнагог i мячэцяў. Як сцвярджае настаяцель iсламскага цэнтра ў паўднёвай Калiфорнii, прыхаджане ходзяць да яго не пяць разоў на тыдзень, а два цi тры. Таму амерыканскiя святары выступаюць супраць пастаяннага росту цэнаў на энерганосьбiты. Прапаведнiкi на ўсёй тэрыторыi ЗША пачалi малiцца аб знiжэннi кошту аўтамабiльнага палiва. Поўны абзац * Iтальянскi злодзей просiцца назад у турму, паколькi жыццё за кратамi яму ўсё ж прыемней, чым жыццё з жонкай. 45-гадовы Луiджы Фальера прабыў у зняволеннi адзiн год, а яшчэ адзiн год яго адправiлi адбываць пад хатнiм арыштам. Аднак праз два днi ён зноў быў пад сценамi турмы пад Неапалем. Ён слёзна прасiўся ў сваю камеру, абы не знаходзiцца побач з жонкай. "Яна ўвесь час бурчыць i папракае мяне", — сказаў ён ахоўнiкам. * Брытанская сетка гатэляў Trаvеlоdgе прапануе сваiм клiентам новую паслугу — выбраць пах падушак i прасцiн, на якiх яны будуць спаць. На выбар прадастаўляецца пяць водараў — мора, толькi што скошанай травы, дзiцячай прысыпкi, хатняга яблычнага пiрага i шакаладу. Пах пасцельных прыналежнасцяў захоўваецца на працягу тыдня. Пастаяльцам нават дазваляецца забраць пахкiя прасцiны з сабою, каб захаваць прыемныя ўспамiны пра начлег у гатэлi. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску сёлета на выплату заработнай платы ўрачам дадаткова будзе выдзелена Br21,1 млрд. Такое рашэнне прынялi ўчора дэпутаты Мiнгарсавета на 10-й се
|
|