Стральба — толькi на "выдатна"
Стральба — толькi на "выдатна"
Будні "аховы" Належная фiзiчная падрыхтоўка i высокiя паказчыкi ў стральбе — гарантыя паспяховай прафесiйнай дзейнасцi супрацоўнiкаў Дэпартамента аховы МУС. У гэтым мы ўпэўнiлiся падчас наведвання Докшыцкага аддзялення Дэпартамента аховы. Мiлiцыянеры, якiя служаць пад знакам "савы", у гэты дзень адстойвалi сваю прафесiйную прыдатнасць на спартыўнай пляцоўцы i стралковым цiры пад адкрытым небам. Адно з практыкаванняў — стральба з аўтамата Калашнiкава па мiшэнi. З гэтай задачай толькi што паспяхова справiўся памочнiк камандзiра ўзвода мiлiцыi Вадзiм Камянецкi (на здымку — пасярэдзiне). Вынiкi стральбы падводзяць начальнiк аддзялення Iван Трусевiч (справа) i старшы iнспектар Вiцебскага абласнога ўпраўлення Юрый Маргай. З наступленнем сезона адпачынкаў значна прыбавiлася клопатаў у супрацоўнiкаў Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС. Сёння на дзяжурстве — мiлiцыянер-кiнолаг Аляксандр Мiсюк з калегам, мiлiцыянерам-вадзiцелем Алегам Хiхiчам. Кампанiю iм складае вопытная аўчарка па мянушцы Нiк. Нягледзячы на тое, што колькасць наведвальнiкаў Нарачанскага краю ў гэты час штодня прырастае, парадак на "курортнай" тэрыторыi, дзе знаходзяцца санаторыi "Нарач", "Прыазёрны", "Нарачанскi бераг", пад кантролем. Кар. "Звязды". Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Належная фiзiчная падрыхтоўка i высокiя паказчыкi ў стральбе — гарантыя паспяховай прафесiйнай дзейнасцi супрацоўнiкаў Дэпартамента аховы МУС. У гэтым
|
|