21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* У Пекiне 8 жнiўня акрамя ўрачыстага адкрыцця Алiмпiяды-2008 чакаецца пiк колькасцi рэгiстрацый шлюбаў. Гарадскiя ўлады адводзяць для працэдуры рэгiстрацыi ў гэты дзень усяго адну хвiлiну замест звычайных дзесяцi. Заяўкi на гэты дзень жанiх i нявеста будуць падаваць з 20 чэрвеня па 5 жнiўня, пасля чаго для iх установяць чарговасць. Дата "08.08.2008" утрымлiвае тры васьмёркi, што па-кiтайску сугучнае ў вымаўленнi з дзеясловам "разбагацець". Як лiчаць кiтайцы, магiя лiчбаў будзе спрыяць i вялiкай спартыўнай падзеi ў краiне, i будучаму жыццю тых, хто ўступае ў шлюб у гэты знамянальны дзень.

* Вадзiцель скутара загiнуў i яго пасажыр траўмаваны i дастаўлены ў бальнiцу ў вынiку ДТЗ, што адбылося ўчора ў Бабруйску. Вадзiцель не справiўся з кiраваннем i ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Абое пацярпелых — 20-гадовыя. За 5 месяцаў у краiне зарэгiстравана больш за 130 ДТЗ з удзелам мотатранспарту, у якiх загiнулi 16 чалавек i 133 атрымалi раненнi. 33 вадзiцелi гэтага вiду транспарту затрыманыя ў нецвярозым стане.

* Продаж спiртных напояў будзе забаронены на тэрыторыi Эстонii з 22.00 да 10.00. Адпаведныя змяненнi ў закон аб алкаголi прыняў парламент рэспублiкi. Закон уступiць у сiлу пасля таго, як яго абвесцiць прэзiдэнт краiны i надрукуюць СМІ. Да таго мясцовыя самакiраваннi маюць права ўводзiць абмежаваннi на продаж спiртнога самастойна.

* Выключна рэдкi выпадак нараджэння блiзнятаў з перапынкам у 40 дзён зафiксаваны ў iндыйскiм штаце на ўсходзе краiны. У 25-гадовай Сахi Бабiны Патры першае дзiця нарадзiлася 27 красавiка, а 6 чэрвеня яна нарадзiла дзяўчынку. Пасля першых родаў урачы правялi ўльтрагукавае даследаванне парадзiхi i выявiлi, што другое дзiця развiваецца асобна ад першага, пасля чаго было прынятае рашэнне дазволiць яму расцi далей. Мацi вельмi шчаслiвая, бо дзецi ў яе нарадзiлiся здаровымi.

* Дзесяць чалавек пацярпелi ад удару маланкi ў Крыме. Дзевяць з iх знаходзяцца ў рэанiмацыi. Падчас дажджу яны хавалiся пад навесам металiчнага аўтобуснага прыпынку. Маланка трапiла ў таполю, што расла за некалькi метраў ад прыпынку. Дзесяць чалавек атрымалi апёкi ад электрычнага разраду i знаходзяцца ў стане болевага шоку.

* У Стаўрапалi апраўданыя супрацоўнiкi ДIБДР, якiя затрымалi работнiка краявой пракуратуры, што знiк з месца ДТП. Як паведамлялася, начальнiк аднаго з аддзелаў пракуратуры краю за рулём не справiўся з кiраваннем, i яго "дзевятка" пратаранiла грузавiк на абочыне. З месца здарэння ён знiк. Калi два iнспектары групы вышуку прыехалi да яго дадому, ён быў п’яны i наладзiў з мiлiцыянерамi бойку. Iнспектарам давялося прымянiць наручнiкi i даставiць пракурора ў наркалагiчны дыспансэр. У вынiку на мiлiцыянераў была заведзеная справа за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Суд першай iнстанцыi апраўдаў iнспектараў, пракуратура падала касацыйную скаргу, але краявы суд пакiнуў яе без задавальнення.

* Маскоўскiя аўтамабiлiсты адзначаюць горкi юбiлей. Сваiх "Лексусаў" пазбавiлiся адвакат i беспрацоўны. Такiм чынам, з пачатку года ўгнана 40 дарагiх аўтамабiляў гэтай маркi.

* У Маскве ўжо два з сямi следчых iзалятараў абсталяваныя сiстэмамi падаўлення сотавай сувязi. Такiя сiстэмы дзейнiчаюць у "матроскай цiшынi" i "Бутырцы". Устаноўка сертыфiкаваная, яна не аказвае шкоднага ўздзеяння на здароўе людзей. Перашкодай да шырокага прымянення сiстэмы з’яўляецца вельмi высокая затратнасць яе ўстаноўкi. Як падкрэслiваюць праваахоўнiкi, мабiльная сувязь — гэта бiч усiх турмаў Расii.

* Суд у паўночнай грэчаскай сталiцы — горадзе Салонiкi — асудзiў у чацвер менеджара германскага супермаркета на 10 месяцаў турмы за продаж бутэлькi пiва з мышшу ўнутры. Адказчык на суд не з’явiўся i падаў апеляцыю на прысуд. Яму дазволена замест адбывання пакарання ўнесцi грашовую суму, роўную 5 еўра за кожны дзень прызначанага тэрмiну. Пакупнiк, што купiў у магазiне бутэльку пiва, у якой знаходзiлася 13-сантыметровая мыш, заявiў, што не заўважыў яе, выпiў напой i пасля гэтага захварэў. Пацярпелы ўжо атрымаў 30 тыс. еўра ў якасцi кампенсацыi.

* Амерыканская турыстка, якую лiчылi загiнулай у гарах, выратавалася дзякуючы кемлiвасцi i бюстгальтару. 24-гадовая Джэсiка Браўн скiнулася з выступу скалы ў аўстрыйскiх Альпах. Атрымаўшы траўмы рознай ступенi складанасцi, яна амаль 70 гадзiн прабыла на марозе. Каманды выратавальнiкаў шукалi яе зусiм у iншым месцы, i хутка пошукi былi спыненыя. Аднак Джэсiка выпадкова натыкнулася на канатную дарогу, па якой якраз iшоў вагон з прадуктамi харчавання. Яна хутка зняла бюстгальтар i кiнула яго ў кантэйнер. Рабочыя, якiя атрымалi пасылку наверсе, вырашылi, што гэта — свайго роду пасланне i выслалi пошукавую групу. Зараз турыстка знаходзiцца пад назiраннем урачоў.

Поўны абзац

* У адной з амерыканскiх школ на ўзбярэжжы Атлантыкi вучанiцы заключылi дамову — нарадзiць адначасова i расцiць дзяцей разам. У вынiку ў мiнулым навучальным годзе 17 школьнiц зацяжаралi. Пачынаючы з восенi, у медкабiнет пачалi адна за адной прыходзiць старшакласнiцы i прасiлi ўрача правесцi тэст на цяжарнасць. Калi вынiк быў адмоўным, яны засмучалiся, а калi цяжарнасць пацвярджалася, то шумна радавалiся, казалi адна адной: дай пяць! Западозрыўшы нешта, урачы i дырэктар пачалi высвятляць сiтуацыю i хутка атрымалi адказы на свае пытаннi. Некаторым дзяўчатам менш за 16 гадоў, усiм "было адзiнока" i яны вырашылi ў мацярынстве знайсцi выйсце. Бацькоў сваiм будучым дзецям яны шукалi ў асноўным сярод аднакласнiкаў.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пекiне 8 жнiўня акрамя ўрачыстага адкрыцця Алiмпiяды-2008 чакаецца пiк колькасцi рэгiстрацый шлюбаў. Гарадскiя ўлады адводзяць для працэдуры рэгiстр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика