21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свяцiльнiкi ад Мартынава

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свяцiльнiкi ад Мартынава

Хобi

 

Пенсiянер, майстар—самавучка з Вiцебска ведае, як нядорага рабiць прыгожыя рэчы, якiя можна экспартаваць за мяжу.

У вiцебскага пенсiянера Вiктара Лявонцьевiча Мартынава — залатыя рукi. Можа, на першы погляд, з самых непатрэбных рэчаў зрабiць вельмi карысныя i прыгожыя знешне прадметы быту. Ну, уявiце сабе, як можна выкарыстаць накрыўкi ад бутэлек з алеем? Яны сталi элементамi пры вырабе свяцiльнiкаў!

— Мне ўжо 73, — расказвае карэспандэнту "Звязды" Вiктар Лявонцьевiч. — Яшчэ ў школьныя гады нешта рамантаваў, мадэрнiзаваў. Памятаю, што ў сёмым класе прыдумаў, як палепшыць работу радыёпрыёмнiка.

Гэты таленавiты ўмельца нарадзiўся ў вёсцы. Паколькi рана застаўся без бацькi, давялося стаць гаспадаром у доме. Калi вырас, авалодаў некалькiмi спецыяльнасцямi. I боты рамантаваў, i электрыкам быў. Да выхаду на пенсiю працаваў электрамеханiкам на вiцебскiм прадпрыемстве "КIМ". Шмат рацыяналiзатарскiх прапаноў зрабiў.

Яго жонка Нiна Аляксееўна дадае: "Мне пашанцавала з такiм добрым мужам! Вось кухня ў нас маленькая — у "хрушчоўцы" жывём, дык ён зрабiў стол, якi складваецца. А яшчэ вельмi зручныя i лёгкiя цялежкi для перавозкi грузаў зрабiў з дэталяў старых раскладушак. У дзiцячым садку яны раней былi, iх выкiдвалi. А ён папрасiў — цi можна забраць? Дазволiлi. Пачаў нешта прыдумляць. Ды на кожнай гэтай тачцы можна вельмi лёгка перавозiць тры чамаданы ды яшчэ сумку наверх!

— А што яшчэ цiкавага для дому зрабiлi? — цiкаўлюся ў Вiктара Лявонцьевiча.

— Ды вось кухню зрабiў з шафы. Шкада было выкiдваць яе. А яшчэ прасавальную дошку змайстраваў. Стары фотапавелiчальнiк пераўтварыўся ў станок, вышыню ўстаноўкi якога можна рэгуляваць.

Але асабiста мяне вельмi здзiвiлi незвычайныя свяцiльнiкi "ад Мартынава". З чаго толькi ён не робiць iх? Тыя ж накрыўкi ад бутэлек з-пад алею папрасiў на "Славянскiм базары ў Вiцебску" ў крышнаiтаў, якiя гатавалi на вулiцы "свае далiкатэсы". А вось i не адразу распазнаеш шарыкi — цацкi для навагодняй ёлкi. А тут — пластыкавы "слоiк" ад "кiндэр-сюрпрызу", а тут выкарыстаныя пластыкавыя шклянкi, корпус тэрмаса.

Не верыцца, але... Каб упрыгожыць адзiн са свяцiльнiкаў, самавучка спецыяльна купiў у краме дзве бутэлькi туалетнай вады — за 30 тысяч. А патрэбны былi яму толькi кольцы ад каўпачкоў гэтых флакончыкаў. Звычайная плiтка са сцяны ў ваннай таксама з’яўляецца элементам афармлення свяцiльнiка.

— Ведаеце, пра што я мару? — гаворыць мой суразмоўца. — Вось у вiцебскiм лiтаратурным музеi адкрылася выстава свяцiльнiкаў, якiя я зрабiў. Iх тут больш за дваццаць. Хочацца запрасiць адказных асобаў, каб прыйшлi i паглядзелi. I не таму, што мне хочацца славы. Ну няўжо не могуць айчынныя вытворцы вырабляць такiя ж простыя рэчы? Iх можна было б нават у Японiю экспартаваць.

— А чаму менавiта ў Японiю?

— Ну вы ж ведаеце, якiя якасныя бытавыя прыборы яны робяць. А такiя, вядома ж, — не. Гэта ж не прамысловыя вырабы.

Цяпер майстар працуе над стварэннем "цуда-гадзiннiка". Што гэта будзе такое? Маўчыць. Маўляў, сакрэт пакуль што. Зробiць — пакажа. Дарэчы, гадзiннiк ён робiць ужо гадоў дзесяць. Нешта ўсё прыдумляе, удакладняе...

Аляксандр ПУКШАНСКI. Фота аўтара.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсiянер, майстар—самавучка з Вiцебска ведае, як нядорага рабiць прыгожыя рэчы, якiя можна экспартаваць за мяжу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика