Дзень стаў самым вялiкiм
Дзень стаў самым вялiкiм
Менавiта сёння, 21 чэрвеня, самая вялiкая даўжыня дня, якая складае 17 гадзiн i 9 хвiлiн. У народзе кажуць, што сёння Кiрылаў дзень. Лiчыцца, што на Кiрылу аддае зямля сонейку ўсю сваю сiлу. Паводле слоў спецыялiстаў астранамiчнай абсерваторыi БДУ, у Мiнску самая высокая кропка пад’ёму Сонца над гарызонтам у днi з 20 па 24 чэрвеня складзе 59 градусаў i 6 мiнут. У гэты ж самы час апусканне Сонца за гарызонт уначы будзе самым малым — толькi на глыбiню мiнус 12,6 градуса. А вось па народных прыкметах, 25 чэрвеня — Пётр Паварот, Пётр Капуснiк. Гэты дзень лiчыцца часам сонцавароту. Народная мудрасць сцвярджае, што з Пятра сонца — на зiму, а лета — на спякоту. Сонца памяншае ход, а цяпло iдзе на прыбытак. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта сёння, 21 чэрвеня, самая вялiкая даўжыня дня, якая складае 17 гадзiн i 9 хвiлiн. У народзе кажуць, што сёння Кiрылаў дзень. Лiчыцца, што на К
|
|