21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гуляюць 22 ігракi, а перамагаюць немцы

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гуляюць 22 ігракi, а перамагаюць немцы

Вакол Еўра

"Гуляюць у футбол 22 чалавекi, а перамагаюць заўсёды немцы!" — гэта культавае выказванне легендарнага англiйскага форварда Гары Лiнекера вельмi да месца. I застаецца толькi дадаць: "...нават калi ўсе прагнозы супраць iх". Як бы нi ўзносiлi Партугалiю пасля стартавых перамог над Турцыяй i Чэхiяй, як бы нi лаялi Германiю за паражэнне — прычым абсалютна справядлiва — ад Харватыi, але паводле вынiку першага чвэрцьфiнальнага матча Еўра-2008 (3:2) далей iдуць зусiм не падапечныя Луiса Фiлiпэ Скалары, а бравая дружына Йоахiма Лёва. У складзе нямецкай каманды вызначылiся Басцiян Швайнштангер, Мiраслаў Клозэ i Мiхаэль Балак. Галы ў адказ на рахунку Нуну Гамеша i Элдэра Пашцiгi. У паўфiнале немцы згуляюць з пераможцам матча Харватыя — Турцыя.

РФС абвяргае iнфармацыю аб прэмiяльных

Расiйскi футбольны саюз абверг iнфармацыю аб тым, што футбалiсты i трэнеры зборнай Расii атрымаюць сем мiльёнаў еўра за выхад у плей-оф чэмпiянату Еўропы. Iгракi атрымаюць прэмiяльныя, але канкрэтныя сумы з’яўляюцца канфiдэнцыяльнай iнфармацыяй. Раней паведамлялася, што за перамогу ў матчы са Швецыяй, якая гарантавала падапечным Гуса Хiдынка выхад у 1/4 фiналу Еўра-2008, расiйскiя футбалiсты атрымаюць прыкладна па 300 тысяч долараў. Як паведамiлi ў РФС, памер агульных прэмiяльных можа памяняцца ў залежнасцi ад таго, якi будзе канчатковы вынiк зборнай расii на Еўра-2008.

Булахруз працягне выступленне

Абаронца зборнай Галандыi Халiд Булахруз, у якога 18 чэрвеня памерла нованароджаная дачка, працягне выступленне на Еўра-2008, паведамiў галоўны трэнер галандцаў Марка ван Бастэн. Жонка Балахруза, цяжарнасць якой праходзiла з ускладненнямi, была дастаўлена ў бальнiцу 18 чэрвеня i датэрмiнова нарадзiла дачку. У хуткiм часе нованароджаная памерла. Футбалiст пакiнуў размяшчэнне каманды, але хутка вернецца. 21 чэрвеня зборная Галандыi ў 1/4 фiналу згуляе з Расiяй.

Невiнаватыя яны!

Балельшчыкi зборнай Расii не маюць дачынення да пажару ў турэцкiм пяцiзоркавым гатэлi "Lе Сhаtеаu dе Рrеstigе". Пажар у гасцiнiцы, размешчанай у курортным горадзе Кемер (Анталья), узнiк у ноч з 18 на 19 чэрвеня. Паведамленнi аб тым, што ўзгаранне адбылося ў нумары расiйскага турыста, не пацвердзiлася. Адмiнiстрацыя гатэля не мае прэтэнзiй да расiян, якiя святкавалi перамогу сваёй зборнай над Швецыяй. Узгаранне ўзнiкла ў калiдоры гатэля, а агульная плошча пажару склала 20 квадратных метраў. Каля 50 турыстаў, якiя знаходзiлiся ў гатэлi, атруцiлiся чадным газам. Больш за тысячу пастаяльцаў гатэля былi эвакуяваны. Акрамя адпачывальнiкаў, у гасцiнiцы знаходзiлiся ўдзельнiцы конкурсу прыгажосцi Miss Kеmеr Intеrnаtiоnаl.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Гуляюць у футбол 22 чалавекi, а перамагаюць заўсёды немцы!" — гэта культавае выказванне легендарнага англiйскага форварда Гары Лiнекера вел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика