21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Блузы і кашулi: жаноцкасць, натуральнасць, разняволенасць

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Блузы і кашулi: жаноцкасць, натуральнасць, разняволенасць

Шык-шок

Сёння мы пагаворым пра модныя блузы i кашулi, бо менавiта яны прызваныя падкрэслiць, узмацнiць цi нават упрыгожыць верхнюю частку жаночага цела. Адсюль i асноўныя тэндэнцыi модных паказаў: жаноцкасць, натуральнасць, разняволенасць i сэксуальнасць.

Празрыстая сэксуальнасць

Крыху прыкрытая галiзна ўзбуджае i дражнiць моцны пол куды мацней, чым голае цела — так сцвярджаюць псiхолагi, i сёлетнiм летам ёсць магчымасць яшчэ раз у гэтым упэўнiцца. Зразумела, цалкам празрыстыя тканiны могуць дазволiць сабе далёка не ўсе, тут важная не толькi прыгажосць грудзей, але i ўнутраная вольнасць iх уладальнiцы. Аднак тым, хто выхаваны ў больш строгiх норавах, не трэба цалкам абыходзiць тэндэнцыю — спалучайце празрыстыя блузы з топам без шлеек, якi надзеты пад блузай. Яшчэ варыянт — зверху лёгкая свабодная кофта, зашпiленая на адзiн гузiк, прыкрывае ўсё, што трэба схаваць.

Накiроўваемся на сафары

Стыль сафары ў гэтым сезоне надзвычай папулярны. Жанчына ў iм — моцная асоба, паляўнiчая, амазонка. Трэба аддаць сафары належнае — зроблены для афрыканскiх паляванняў, дзякуючы старанням мадэльераў ён стаў надзвычай зручным i выдатна ўпiсаўся практычна ва ўсе ўмовы гарадской моды. Прагулка па горадзе, офiс, шопiнг, загарадны пiкнiк — усюды стыль сафары будзе выглядаць стыльна i актуальна.

Як выглядаць па-спартыўнаму

Спартыўны стыль мае шмат плюсаў: ён падкрэслiвае фiгуру, натуральныя тканiны прыемныя для цела, а насiць спартыўнага крою кашулi i блузы вельмi зручна. Акрамя таго, выглядаць па-спартыўнаму падцягнута i элегантна — адно з патрабаванняў да сучаснай жанчыны, паказчык яе дагледжанасцi i прыгажосцi. Безумоўна, наўрад цi ў падобных блузах i кашулях зручна займацца спортам, але гэтага нiхто i не патрабуе. Асаблiвасцi спартыўнага стылю — яркiя колеры, кантрасныя малюнкi, маланкi, шнуркi, эмблемы i iншая спартыўная атрыбутыка.

Свабодныя формы

Дзяўчатам, якiя аддаюць перавагу свабодным формам, што не аблягаюць фiгуру, у гэтым сезоне раздолле, не трэба выбiраць памiж Т-формамi i трапецыямi, абодва гэтыя напрамкi дызайнеры ахвотна ўстаўляюць у свае калекцыi. Шырокiя блузы з суцэльнымi рукавамi, як варыянт папулярнай аб’ёмнай кашулi, у гэтым сезоне вызначаецца трапiчнымi колерамi, што дазваляе ствараць незвычайна эфектныя яркiя вобразы. Таксама часта выкарыстоўваецца набiўны малюнак. Перакулены варыянт у выглядзе свабоднага топа-трапецыi менш эфектны, але вельмi зручны, i выдатна падыходзiць для штодзённага нашэння.

Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння мы пагаворым пра модныя блузы i кашулi, бо менавiта яны прызваныя падкрэслiць, узмацнiць цi нават упрыгожыць верхнюю частку жаночага цела. Адсюл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика