21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беражы мяне, Берагiня, каб радзiннае не забыць

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беражы мяне, Берагiня, каб радзiннае не забыць

Фестывалі

Закончыўся пяты рэспублiканскi фестываль фальклорнага мастацтва "Берагiня". Сталiцу фестывалю — раённы цэнтр Акцябрскi — чатыры днi напаўнялi вясёлыя гурты моладзi. Спевы i музыка з ранiцы да ночы луналi над вулiцамi, над старым паркам (там была абсталявана галоўная пляцоўка для выступленняў i месцы для паказу твораў народных майстроў).  Звонкi водгук фестывалю чуўся i ў вёсках раёна, бо туды два днi запар выязджалi са сваiмi канцэртнымi праграмамi фальклорныя гурты. Дарэчы, дзякуючы гэтаму фестывалю вяскоўцы атрымалi магчымасць сустрэцца не толькi з беларускiмi калектывамi, але i з замежнымi гасцямi, бо ўжо па традыцыi "Берагiня" сабрала аматараў фальклору з суседнiх краiн. 

"Берагiня" аб’ядноўвае апантаных людзей, зацiкаўленых у захаваннi сваiх каранёў i сваёй культуры", — сказаў у прывiтаннi ўдзельнiкам фестывалю мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Мацвяйчук. Да гэтай цытаты варта дадаць вiтальныя словы дырэктара Бюро ЮНЕСКА ў Маскве, якi прадстаўляе сваю ўстанову ў тым лiку i ў Беларусi, Дэндзева Бадарча: "Берагiня" з’яўляецца эфектыўнай формай захавання i адраджэння нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь".

Менавiта гэтыя акцэнты — клапатлiвая падтрымка з боку дзяржавы i ўвага мiжнародных iнстытутаў — сталi галоўнымi для сёлетняга фестывалю. Гэта зразумела, бо "Берагiня", па прызнаннi тэарэтыкаў i практыкаў, ужо даўно ператварылася ў сапраўдную лабараторыю традыцыйнай культуры з навукова абгрунтаванай канцэпцыяй. Падтрымка Нацыянальнай камiсiяй ЮНЕСКА надала сёлетняму фэсту яшчэ большую значнасць. 

Фiнал фестывалю ўключаў у сябе насычаную праграму, якая пачалася з адкрыцця вялiкай фотавыставы. Дарэчы, чытачы "Звязды" ўжо мелi магчымасць убачыць некаторыя з прадстаўленых на выставе фотаздымкаў — iх аўтар Яўген Пясецкi. Звяздоўскiя фотарэпартажы пра традыцыйную культуру розных рэгiёнаў Беларусi сталi складнiкамi фотавернiсажу ў Акцябрскiм.

Увагу гледачоў прыцягвалi турнiры фальклорных калектываў, якiя праводзяцца ў праектах "Музычнае мастацтва", "Калектыўная творчасць", "Дэкаратыўна-побытавае мастацтва". Сваё майстэрства маладыя майстры паказвалi ў намiнацыях "Выраб з саломы", "Пляценне з прыродных матэрыялаў", "Выраб пояса", "Разьба па дрэве", "Выцiнанкi".

У конкурсе танцавальных пар сышлiся выканаўцы народных танцаў. Турнiр салiстаў сабраў лепшых выканаўцаў абрадавай песнi, найгрышаў, народнай прозы.

Адметнай навiнкай сёлетняй праграмы стала маляўнiчая дзея на беразе возера. Сярод зялёнага лугу былi раскладзены вогнiшчы, i шматсоценны карагод распачаў народнае свята "Купалле на Рудабелцы". Урачыстасць i таямнiчасць купальскай ночы поўнiлася спрадвечнымi баладамi, склiканнямi грамады, завiваннем вянкоў, скокамi i гульнямi.

Варта яшчэ раз нагадаць пра ўвагу да "Берагiнi" з боку ЮНЕСКА i, асэнсоўваючы мiнулы фестываль, зрабiць выснову, чаму праблемамi захавання беларускага фальклору зацiкаўлена мiжнародная супольнасць. Вiдаць, не шмат засталося на свеце носьбiтаў народнай культуры. "Берагiня", нiбы паходня, свецiць не толькi беларускаму народу, яна становiцца прыкладам для ўсiх, каго закранула сучасная хваля асiмiляцыi.

Яўген ПЯСЕЦКI. Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закончыўся пяты рэспублiканскi фестываль фальклорнага мастацтва "Берагiня". Сталiцу фестывалю — раённы цэнтр Акцябрскi — чатыры днi напаўнял
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика