Ювелірныя дзялкi
Ювелірныя дзялкi
У Светлагорску работнiкамi мiлiцыi затрыманы два мужчыны, адзiн з якiх раней быў судзiмы, а другi з’яўляецца iндывiдуальным прадпрымальнiкам i мае пасведчанне на права жыхарства асобы без грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, i жанчына. Яны парушылi правiлы аб здзелках з каштоўнымi металамi i камянямi — вырабiлi i рэалiзавалi сярэбраны ланцужок вагой у 49,9 грама, у якiм не было пробнага кляйма. Індывiдуальны прадпрымальнiк, напрыклад, меў права толькi на рамонт ювелiрных вырабаў. Па месцы жыхарства зламыснiкаў выяўлена 315 ювелiрных вырабаў з золата вагой 735 грамаў. Гэта завушнiцы, пярсцёнкі, ланцужкi i г.д., а таксама 35 грамаў лому золата i 420 — срэбра, 943 прыродныя каштоўныя камянi i чатыры брыльянты вагой па 0,35 карата кожны. Узбуджана крымiнальная справа. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Светлагорску работнiкамi мiлiцыi затрыманы два мужчыны, адзiн з якiх раней быў судзiмы, а другi з’яўляецца iндывiдуальным прадпрымальнiкам i мае пас
|
|