Абзац
Абзац
* У нядзелю, 29 чэрвеня, дажджы ў асноўным спыняцца. Яны чакаюцца толькі ў асобных раёнах. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8—14 градусаў, днём яна павысiцца да плюс 17—24 градусаў. У апошнi чэрвеньскi дзень будзе гаспадарыць поле павышанага цiску. Iстотных ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе 8—14 градусаў цяпла, днём яна не перавысiць 19—25 градусаў. 1—3 лiпеня месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Магчымы навальнiцы. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе 10—15 градусаў цяпла, днём — 20—26 градусаў вышэй за нуль. На паўднёвым захадзе будзе на пару градусаў цяплей. * КУП "Мiнсктранс" з 3 лiпеня гэтага года адкрывае рух аўтобусаў па мiжнародным маршруце Мiнск—Ялта. Аўтобусы будуць адпраўляцца з Маскоўскага аўтавакзала i хадзiць па няцотных днях. Адпраўленне — 20.30, час у дарозе — 32 гадзiны. Прамежкавыя пункты — Чарнiгаў, Кiеў, Жашкаў, Умань, Крывое Возера, Урадзiеўка, Даманеўка, Весялiнава, Нiкалаеў, Херсон, Новая Кахоўка, Чаплынка, Армянск, Краснаперакопск, Сiмферопаль, Алушта. Кошт бiлета — Br128,9 тыс., забранiраваць яго можна за 45 дзён. Маршрут будзе дзейнiчаць да 2 верасня. З мая дзейнiчаюць таксама мiжнародныя маршруты накiрункам на Тыраспаль, Адэсу, Талiн i Харкаў. * Новы жаночы манастыр, якi плануецца адкрыць у гэтым годзе паводле рашэння Сiнода Беларускай праваслаўнай царквы, стане першым у Бабруйскай епархii i будзе названы ў гонар Святых Жонак Мiраносiц. Размесцiцца манастыр на тэрыторыi даўняй Бабруйскай крэпасцi. Пад манастыр аддадзены шэсць пабудоў. Усяго ў адзiнаццацi епархiях Беларускай праваслаўнай царквы сёння дзейнiчаюць 29 манастыроў, з якiх 19 — жаночыя. * Паўтара мiльёна еўра пакiнула ў спадчыну бяздомным жывёлiнам 80-гадовая ўдава з iтальянскага горада Модэна. Яна страцiла адзiнага сына i мужа, у яе не было таксама i хатнiх гадаванцаў. Таму ўсю спадчыну, частка якой — наяўныя грошы, а астатняе — каштоўныя ўпрыгажэннi i нерухомая маёмасць, дасталася мясцоваму прытулку для бяздомных сабак, дзе ўтрымлiваецца каля 260 жывёлiн. Штодзень на корм i догляд кожнаму сабаку патрабуецца 1,45 еўра. Такiм чынам, лепшыя сябры чалавека засталiся надоўга забяспечанымi, чаго не скажаш пра супрацоўнiкаў прытулку. Iм на прыбаўку да зарплаты нiчога не пакiнута. Цяпер iм давядзецца як след сачыць за гадаванцамi. Раней яны нярэдка выконвалi абавязкi абы-як, спасылаючыся на недахоп сродкаў. Поўны абзац * У прыкрай сiтуацыi апынуўся 49-гадовы жыхар Англii Бiл Мерыт. Ён трапiў у турму на некалькi дзён за невялiкае парушэнне. Адбыўшы пакаранне, ён атрымаў дазвол выйсцi на волю, аднак гэта аказалася не так проста: Бiлу не ўдалося знайсцi сваё адзенне, якое ён атрымаў у абмен на арыштанцкую робу. Хутчэй за ўсё, яго нехта скраў. Страта ўласнага адзення не засмуцiла англiчанiна, i ён адправiўся дадому ў неглiжэ. Усё закончылася б нармальна, калi б голаму чалавеку не сустрэўся палiцэйскi, якi тут жа надзеў на экстравагантнага пешахода наручнiкi. Нешанцоўнаму Бiлу давялося зноў адправiцца за краты. На гэты раз яму прад’яўляецца абвiнавачанне ў парушэннi грамадскага парадку і непрыстойных паводзінах. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 29 чэрвеня, дажджы ў асноўным спыняцца. Яны чакаюцца толькі ў асобных раёнах. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8—14 градусаў, днём ян |
|