Мінск. Праспект Незалежнасцi. З лiпеня 2008 года.
Мінск. Праспект Незалежнасцi. З лiпеня 2008 года.
Дзе завеi гулi, дзе шыпшыны цвiлi, Дзе стагоддзi гублялiся ў Вечнасцi — З непакорлiвых сцежак беларускай зямлi Прарастаў наш праспект Незалежнасцi. Мы па сцежках iшлi басанож, грамадой, Цераз вогнiшчы йшлi няўрымсна — I часамi была гэта сцежка рудой Ад крывi — i сваёй, i чужынскай. З генетычных прыкметаў — мазалi на руках, А ў вачах — васiлькi да бязмежнасцi, Не забудзьцеся тых, хто праклаў гэты шлях, Баранiў наш праспект Незалежнасцi. Бачу — новая змена, як рунь паўстае, Новым гмахам вышэй i вышэй расцi, Не зблукаць, не зняверыцца тым, хто iдзе Па праспекце сваёй Незалежнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзе завеi гулi, дзе шыпшыны цвiлi, Дзе стагоддзi гублялiся ў Вечнасцi — З непакорлiвых сцежак беларускай зямлi Прарастаў наш праспект Незалежнасцi.
|
|