Дажджлівае надвор’е захаваецца да выхадных
Дажджлівае надвор’е захаваецца да выхадных
Учора з боку Польшчы ў Беларусь завiтаў даволi актыўны атмасферны фронт, якi выклiкаў у сталiчным рэгiёне часам вельмi моцныя дажджы, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Ужо сёння на тэрыторыю краiны пачнуць паступаць паветраныя масы з боку Балтыйскага мора, таму ападкi будуць мець кароткачасовы характар. Разам з тым у сераду i чацвер невялiкiя навальнiчныя дажджы будуць гаспадарыць на большай частцы краiны. А вось у пятнiцу кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi чакаюцца толькi па ўсходняй палове краiны. Тэмпература паветра ўначы з серады да пятнiцы 9—15, удзень 19—25 градусаў цяпла. На выхадныя паветраныя патокi зменяцца на паўднёва-заходнiя, таму да нас завiтае больш цёплае паветра з боку поўдня Еўропы. Тэмпература паветра ўначы ў суботу 10—16, удзень 22—28, па паўднёвым захадзе да 30 градусаў. Істотна пацяплее ў нядзелю, калi ўначы чакаецца да 15—20 градусаў, удзень 25—30, а па паўднёвым усходзе нават да 32 цяпла. Кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi ў выхадныя чакаюцца толькi па паўночным захадзе краiны. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора з боку Польшчы ў Беларусь завiтаў даволi актыўны атмасферны фронт, якi выклiкаў у сталiчным рэгiёне часам вельмi моцныя дажджы, паведамiў рэдакц
|
|