21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без цырозу і гастрыту, язвы i панкрэатыту

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без цырозу і гастрыту, язвы i панкрэатыту

(Працяг. Пачатак у нумарах за 5, 8, 9 ліпеня.)

На пытаннi чытачоў адказвае дацэнт 2-й кафедры ўнутраных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх навук Мiкалай КАПРАЛАЎ — Надзея Андрэеўна. Мне 78 гадоў. Некалькi гадоў — кiста на печанi, але яна мяне не непакоiць. Сёлета ж я двойчы праходзiла "зонд", i выявiлi атрафiраваную слiзiстую абалонку страўнiка. Прызначалi пепсiн... Скажыце, калi ласка, што гэта азначае? Як пазбавiцца пякоткi, якая не пакiдае мяне пастаянна?

— Што датычыцца кiсты, то яе дастаткова назiраць. А слiзiстая страўнiка проста атрафiруецца з узростам. У адных людзей гэта можа быць больш выражана, у другiх — менш. Гэта не небяспечная сiтуацыя, але яна можа правакаваць некаторыя "нязручнасцi", паколькi ў час атрафii змяншаецца ўзровень салянай кiслаты ў страўнiку. Таму вам i прызначалi пепсiн, каб папоўнiць колькасць салянай кiслаты. Я б вам парэкамендаваў яшчэ часта i дробна харчавацца...

— Гэта я раблю...

— Неабходна папярэдзiць закiдванне змесцiва страўнiка ў стрававод, што i абумоўлiвае пякотку. Такiм дзеяннем валодае матылiўм. Ён будзе папярэджваць механiзм закiду страўнiкавага асяроддзя ў стрававод. А для павышэння кiслотнасцi ў перыяд пякоткi я не раiў бы вам прымаць пепсiн i пепсiдзiн... Вам трэба даследаваць узровень салянай кiслаты. Якi ён — павышаны цi панiжаны? Таму што i адзiн, i другi стан можа выклiкаць пякотку, але прэпараты неабходна выкарыстоўваць пры гэтым розныя. Пры павышанай паказаны алмагель, гефал, фосфалюгель, маалокс.

— Урач гаварыў мне, што кiслотнасць нiзкая...

— Калi гэта сапраўды так, i вам лабараторным шляхам даследавалася кiслотнасць, то можна выпраўляць сiтуацыю i з дапамогай харчовых прадуктаў. Пiце чай з лiмонам, гранатавы сок — яны валодаюць добрым кiслотастымулюючым дзеяннем.

— Лоеў, Мiкалай Iванавiч турбуе. Мне 46 гадоў. Зрабiлi ўльтрагук печанi i брушной поласцi. Дыфузныя змяненнi ў печанi, дыскенiзiя жоўцевыводзячых шляхоў. Бiлiрубiн — 10, халестэрын — 6,5...

— Невялiкае павышэнне халестэрыну, але гэта не страшна. Арганiзм ваш сталее, запавольваюцца абменныя працэсы, у тым лiку i халестэрынавы. Паспрабуйце стрымлiваць гэту сiтуацыю з дапамогай дыеты — не ўжывайце жывёльных тлушчаў. Неабходна больш рухацца.

— Тлушчы я не ўжываю, але 1-2 разы на тыднi выпiваю...

— Гэта вельмi дрэнна. Неабходна адмовiцца ад ужывання алкаголю наогул. Нават ад пiва. Справа ў тым, што ў вас ёсць дыстрафiчныя змяненнi. У далейшым, калi вы будзеце працягваць ужываць алкаголь, магчыма развiццё сур’ёзных захворванняў печанi i падстраўнiкавай залозы.

— Гродна, Валерый. Лячыўся з калiтам у 2-й гарадской бальнiцы Гродна. Мяне не задаволiла лячэнне. Болi не спыняюцца. Прэпараты не дапамагаюць. Папрасiў накiраванне ў Мiнск. Сказалi, што з такiм дыягназам мне яно не належыць. Куды звярнуцца, каб атрымаць накiрунак i, адпаведна, нармальнае лячэнне? Болi толькi павялiчваюцца i стан пагаршаецца.

— Калiты бываюць розныя. Мяркую, што вы — стацыянарны хворы гастраэнтэралагiчнага аддзялення. Ваша захворванне можна паспяхова лячыць у лячэбных установах Гродна.

— А як атрымаць накiраванне ў Мiнск?

— На жаль, рэспублiканскага цэнтра па гастраэнтэралогii ў нашай краiне няма. У Мiнску гэтымi праблемамi займаюцца 1-я, 2-я, 3-я, 6-я i 9-я гарадскiя бальнiцы. Адмiнiстрацыя вашай гарадской бальнiцы пры неабходнасцi можа дамовiцца з адмiнiстрацыяй вышэйпамянёных устаноў аб вашым прыёме на лячэнне. Калi станоўчай размовы не атрымаецца, трэба выходзiць з просьбай на гарадскi i абласны аддзелы аховы здароўя.

— Скажыце, а наколькi iнфарматыўным можа быць ультрагукавое даследаванне кiшэчнiка?

— Менш iнфарматыўным, чым коланаскапiя, якая выконваецца зараз i пад наркозам, i з выкарыстаннем рэлаксантаў.

— Дзень добры! Мяне завуць Аляксандр Пятровiч. Пакутую ад пякоткi. I не так даўно заўважыў, што ў той дзень, калi ў мяне здараецца прыступ пякоткi, абавязкова надыходзiць i прыступ бранхiяльнай астмы. Цi ёсць тут якая-небудзь сувязь? Што вы параiце?

— Наш стрававод звязаны з бронхамi. Таму ў некаторых хворых бранхiяльная астма развiваецца ў сувязi з закiдам кiслага ўтрымання страўнiка. Калi змесцiва са страўнiка трапляе ў прасвет бронхаў, там фармiруецца запаленне. I гэта можа скончыцца бранхiяльнай астмай. Такiм чынам, у некаторых хворых прыступу астмы i нават стэнакардыi папярэднiчае пякотка. Неабходна абследавацца. У нас ёсць унiкальны метад — 24-гадзiннага камп’ютарнага назiрання. З дапамогай гэтага метаду страваводнай працяглай Рh-метрыi вымяраем кiслотнасць ў страўнiку i страваводзе. Мы можам падабраць iндывiдуальнае лячэнне, паколькi частка людзей не адчувальная да некаторых прэпаратаў...

— А што варта выключыць з рацыёну?

— Пры гастраэзафагеяльнай рэфлюкснай хваробе выключаюцца ўсе прадукты, якiя стымулююць павышэнне кiслотнасцi. Але зараз ёсць моцныя антыкiслотныя прэпараты працяглага дзеяння. Лансапразол, рабепразол, эзамепразол — адна таблетка гэтых прэпаратаў дзейнiчае суткi. Акрамя таго, трэба мець пад рукой антацыдныя прэпараты — алмагель, маалокс, фасфалюгель, гефал i iншыя. Яны надзвычай эфектыўныя.

— Тамара Мiкалаеўна, Полацк. У мяне — язва 12-перснай кiшкi. Вось ужо чатыры гады як язва не непакоiць, але двойчы ў год, па восенi i вясне, я праводжу прафiлактыку — п’ю па адной таблетцы амезу на ноч. Цi варта рабiць гэта ў жнiўнi-вераснi?

— Асенне-вясновая прафiлактыка зараз не абавязковая, язва страцiла сваю сезоннасць. Бактэрыя, якая яе выклiкае, насамрэч не рэагуе на час года. Калi язва — дуадэнальная, то абавязкова трэба прайсцi тэрапiю па вынiшчэннi Hеliсоbасtеr руlоri. Гэта адзiны спосаб спынiць рэцыдывы захворвання. Калi сiмптомаў захворвання няма, амез можаце не ўжываць. Вам трэба толькi прайсцi антырэцыдыўны курс, пасля якога можна лiчыць сябе здаровай.

— А што можна пры маiм захворваннi прыгубiць за сталом — гарэлкi цi вiна?

— Непажадана нi адно, нi другое.

— Мiнск, звонiць Вольга Пятроўна. У нованароджанага ўнука — гемахраматоз. Скажыце, што гэта за захворванне? Цi перадаецца ў спадчыну? Як яго лячыць?

— Гемахраматоз, або пiгментны цыроз печанi — гэта захворванне, пры якiм адбываецца ўзмацненне ўсмоктвання жалеза ў кiшэчнiку, павышэнне яго ўзроўню ў печанi. Захворванне рэдкае: адзiн хворы рэгiструецца на 100 тысяч насельнiцтва. Мае спадчыннае паходжанне. Але можа быць i набыты варыянт — пры алкагалiзме, гемалiтычнай анемii. Прагноз захворвання без лячэння дрэнны. Пры гемахраматозе неабходна вытрымлiваць дыету: выдаляюцца з рацыёну ўсе прадукты, якiя ўтрымлiваюць жалеза, — яйкi, масла, шакалад, печань i iншыя. Асноўнымi лекавымi прэпаратамi з’яўляюцца сродкi, якiя выводзяць жалеза з арганiзма. Лячэнне працяглае, пад кантролем урача.

— Навагрудак, Алена. Часам у мяне балiць пад "лыжачкай". Тэрапеўт накiроўвае на эндаскапiчнае абследаванне. Цi можна абысцiся без гэтай працэдуры?

— Пры болях у праекцыi страўнiка эндаскапiчнае абследаванне становiцца абавязковым. На сёння немагчыма i недапушчальна па адным сiмптоме разважаць над тым, што ў цябе мае быць — гастрыт, язва, эрозiя цi дыспепсiя. Сiмптомы, па сутнасцi, аднолькавыя. Дыскамфорт у вобласцi страўнiка з’яўляецца абавязковым паказаннем для эндаскапiчнага даследавання.

— Васiль Пятровiч з Гродна тэлефануе. У мяне гастрыт з павышанай кiслотнасцю. Сёлета адпачываў у Турцыi. Каштаваў мясцовую кухню. I цяпер перыядычна пакутую ад рэзi i пякоткi. Як пазбавiцца непрыемных адчуванняў?

— Неабходна зрабiць гастраскапiю. Магчыма, у вас — рэцыдыў гастрыту з эрозiяй або рэцыдыў язвы, чаму паспрыяла ежа, якая стымулюе кiслотнасць — галоўную прыкмету разбурэння слiзiстай абалонкi.

— Валянцiна з Мiнска. Падкажыце, дзе ў нас можна вызначыць кiслотнасць?

— Даследаваннем кiслотнасцi ў Мiнску займаюцца 1-я i 9-я гарадскiя клiнiчныя бальнiцы.

"Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.

(Заканчэнне будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказвае дацэнт 2-й кафедры ўнутраных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх навук Мiкал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика