21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэмсілы не выключаюць байкоту выбараў

26.08.2009 12:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзыдыюм АДС прыняў адмысловую заяву ў сувязі з масавымі нематываванымі арыштамі актывістаў палітычных партыяў і кампаніяй паклёпу, паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

У ёй гаворыцца, што ў выпадку далейшага разьвіцьця падзеяў па сцэнары, калі па надуманых прычынах арыштоўваюцца актывісты палітычных партыяў, зьмена фармату ўдзелу апазыцыі ў выбарчай кампаніі будзе непазьбежнай. Канчатковае рашэньне прыме Палітычная рада, якая, магчыма, зьбярэцца ў найбліжэйшы час.

Анатоль Лябедзька заявіў, што ня варта выключаць магчымасьці таго, што ўлады падштурхоўваюць сваімі дзеяньнямі дэмакратычныя сілы да пасьпешлівых і малапрадуманых крокаў. Мы мусім усё дзесяць разоў пралічыць, сказаў палітык, камэнтуючы магчымасьць байкоту апазыцыяй выбараў. На яго думку, цяпер усё робіцца для таго, каб апазыцыйныя партыі займаліся толькі высьвятленьнем лёсу сваіх затрыманых сяброў.

У заяве Прэзыдыюму АДС ёсьць таксама зварот да АБСЭ з просьбай часова ўстрымацца ад накіраваньня ў Беларусь сваіх назіральнікаў. У звароце да сусьветнай супольнасьці лідэры АДС усклалі частку віны за сёньняшнія падзеі ў нашай краіне на тых эўрапейскіх палітыкаў, якія дзеля нязначных эканамічных саступак афіцыйнага Менску гатовыя заплюшчыць вочы на брутальнае парушэньне правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя таго, кандыдаты на парлямэнцкія выбары ад Менску выступілі з ініцыятывай зладзіць у панядзелак увечары на Кастрычніцкай плошчы акцыю салідарнасьці з затрыманымі ў сувязі з падазрэньнем у зьдзяйсьненьні выбухаў у ноч на 4 ліпеня.





Первоисточник:
Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзыдыюм АДС прыняў адмысловую заяву ў сувязі з масавымі нематываванымі арыштамі актывістаў палітычных партыяў і кампаніяй паклёпу, паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.У ёй гаворыцца, што ў выпадку далейшага разьвіцьця падзеяў па сцэнары, калі па надуманых прычынах арыштоўваюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика