На выхадныя істотна прыпячэ, месцамi да плюс 33
На выхадныя істотна прыпячэ, месцамi да плюс 33
У суботу з поўдня Еўропы на тэрыторыю Беларусi пачынае паступаць спякотнае паветра
Мiжземнамор’я, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага
гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
У выхадныя будзе горача, толькi паўночна-заходнiя раёны краiны застануцца пад
уплывам вiльготнага паветра з боку Балтыкi. Таму ў суботу месцамi ў Гродзенскай,
Вiцебскай i па паўночным захадзе Мiнскай абласцей чакаюцца кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра 23—29, па паўднёвым захадзе да 32 градусаў. У нядзелю невялiкiя
дажджы i навальнiцы магчымыя месцамi па паўночным захадзе краiны. Тэмпература
ўначы 14—20, удзень 27—33 градусы цяпла. У панядзелак кароткачасовыя дажджы чакаюцца
ў заходнiм рэгiёне. Тэмпература ўначы 15—21, удзень 23—33 градусы, толькi па паўночным
захадзе ўдзень — 24—26 цяпла. З аўторка да нас пачне паступаць крыху халаднейшае
паветра з заходняй часткi Еўропы. Тэмпература паветра ўдзень захаваецца на ўзроўнi
23—28 цяпла. Моцных дажджоў не прадбачыцца.
Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу з поўдня Еўропы на тэрыторыю Беларусi пачынае паступаць спякотнае паветра Мiжземнамор’я, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагно
|
|