21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прызавы дождж

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прызавы дождж Канкурсантаў "Славянскага базару" накармілi i абулi. Апрануць абяцалi пазней   Як i прагназавалася, цудаў на конкурсе маладых выканаўцаў не адбылося, i ў вынiку амаль цалкам паўтарыўся леташнi сцэнарый — Гран-пры дастаўся аднаму выканаўцу, першую прэмiю, насуперак правiлам, зноў падзялiлi на дваiх.

Па традыцыi, Парламенцкi сход Саюза Беларусi i Расii прысудзiў свае ўзнагароды i прызы — лiчбавыя вiдэакамеры — лепшым выканаўцам з Беларусi i Расii, якiмi на безальтэрнатыўнай падставе сталi Вiталь i Алена. Дыплом мiжнароднай федэрацыi фестывальных арганiзацый ФІДОФ за высокi ўзровень выканальнiцкага майстэрства атрымала польская спявачка Флорэк. Спецыяльная прэмiя iмя Ўладзiмiра Мулявiна — за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы — была прысуджана спявачцы Лючыi з Румынii. Увогуле, узнагарод на цяперашнiм фестывалi пабольшала. Напрыклад, упершыню ўручаў спецыяльныя прызы Мiждзяржаўны фонд гуманiтарнага супрацоўнiцтва краiн — удзельнiц СНД. Лепшыя выканаўцы з краiн СНД, якiмi былi прызнаны Вiталь Гардзей i Алена Валеўская, атрымалi па сертыфiкату на запiс сольных альбомаў.

Таксама ўпершыню заснавала свой прыз "Песня — шлях да садружнасцi" Мiждзяржаўная тэлерадыёкампанiя "Мiр". Эксклюзiўная работа майстроў Барысаўскага шклозавода — хрустальны скрыпiчны ключ у пялёстках кветак — i прыемны дадатак у 2000 долараў атрымаў Сяргей Грыгаран з Арменii. Не змагло ўстрымацца ад асобнага спецпрыза — за арыгiнальнасць выканання — i журы. "Ён адзiны з усiх канкурсантаў акампанаваў сабе на фартэпiяна, i мы з задавальненнем адзначым гэтага выканаўцу — Арнэ Ватнёй з Нарвегii!" — абвясцiў старшыня журы, кампазiтар Рыкарда Качыянтэ.

Разгулялiся на гэты раз i спонсары. Лена Валеўская i Вiталь Гардзей, напрыклад, могуць праляцець на 4 тысячы долараў кожны. Прычым праляцець — у прамым сэнсе, налятаць на гэту суму на рэгулярных рэйсах "Белавiя". Спявак Un.J. з Узбекiстана атрымаў новенькi сучасны тэлевiзар "Вiцязь". Вiктару Балану з Малдовы кампанiя "Балтыка" падарыла паездку з экскурсiяй у Санкт-Пецярбург на дваiх — у любы зручны час. Акрамя таго, усе канкурсанты i нават члены журы атрымалi мясныя далiкатэсы ад "Iнкафуд" i сертыфiкаты на набыццё абутку ад "Белвест". "Усе, дзякуючы спонсарам, мы сытыя i нават абутыя", — заўважыў дырэктар фестывалю "Славянскi базар у Вiцебску" Радзiвон Бас. I толькi прадстаўнiкi Вiцебскага футравага камбiната паабяцалi апрануць канкурсантаў у свае вырабы... як-небудзь у наступны раз.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як i прагназавалася, цудаў на конкурсе маладых выканаўцаў не адбылося, i ў вынiку амаль цалкам паўтарыўся леташнi сцэнарый — Гран-пры дастаўся аднаму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика