На Лагойшчыне ўсталяваны бюст апошняму расійскаму iмператару
На Лагойшчыне ўсталяваны бюст апошняму расійскаму iмператару
Прынамсi, у дзвюх мясцiнах Беларусi мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяцi забойства царскай сям’i, выйшлi за храмавую агароджу. У Магiлёве 17 лiпеня пасля акафiста — царкоўнай хвалебнай песнi ў Свята-Мiкольскiм жаночым манастыры адбыўся хросны ход у парк iмя Горкага, дзе будуецца храм у гонар Царственных Мучанiкаў i Новамучанiкаў. А ў суботу, 19 лiпеня, ад Мiнскага кафедральнага сабора адправiлiся два аўтобусы з паломнiкамi ў Крайск — вёску на Лагойшчыне, дзе адзiн з антымiнсаў (хуста з выявай палажэння ў труну Ісуса Хрыста i часткай святых мошчаў, без якой нельга служыць лiтургiю) Свята-Мiкольскай царквы XIX стагоддзя асвечаны ў гонар iмператара Мiкалая II i членаў яго сям’i, закатаваных 90 гадоў таму ў Екацярынбургу. У гэты дзень у Крайску адбылося адкрыццё бронзавага бюста цара-мучанiка, якi ўсталяваны ля храма намаганнямi прыхода i святара айца Сергiя Падольскага. Аўтар бюста — расiйскi скульптар Уладзiмiр Зелянко, а зроблены вобраз на мiнскiм прадпрыемстве "Адменнае лiццё". Яшчэ адзiн вынiк сумеснай работы расiйскага скульптара i беларускiх майстроў асаблiва любяць жыхары горада Сочы — гэта скульптура архiстратыга Мiхаiла на ўездзе ў сталiцу зiмовых Алiмпiйскiх гульняў 2014 года. У Крайску, нягледзячы на хваробу айца Сергiя i даволi моцны дождж, таксама быў адслужаны акафiст i праз усю вёску прайшоў хросны ход. — Пачынаючы з 1998 года я вёў дзённiк аднаўлення прыхода, — патлумачыў айцец Сергiй прычыну асаблiвага шанавання ў Крайску апошняга расiйскага iмператара. — I тады заўважыў, што ўсе значныя падзеi адбывалiся ў даты, так цi iнакш звязаныя з жыццём царскай сям’i. Гэта было настолькi выразна, што не заўважыць было немагчыма. Праз некаторы час я паказаў дзённiк Мiтрапалiту Фiларэту, i ён пагадзiўся, што гэта сведчанне асаблiвай дапамогi праслаўленых венцаносных новамучанiкаў. Тады ў iх гонар быў асвечаны другi антымiнс — выпадак вельмi рэдкi, а падчас набажэнства замiраточыў абраз, чаму прыхаджане былi сведкамi. Нябеснае заступнiцтва працягваецца да сёння. 17 лiпеня, у дзень забойства царскай сям’i, прыхаджанкi крайскага храма заўважылi на новаўсталяваным бюсце яшчэ адзiн знак — вiльгаць на вачах iмператара — i палiчылi гэта новым цудам. Пад бронзавай скульптурай змешчаны надпiс: "Святы Цар Мучанiк Мiкалай II. Гэты бюст — наша падзяка святым Царственным Мучанiкам за шматгадовую нябесную дапамогу нам, вернiкам-хрысцiянам, i нашаму праваслаўнаму Крайскаму прыходу". У хросным ходзе ўзялi ўдзел скульптар Уладзiмiр Зелянко, дырэктар прадпрыемства "Адменнае лiццё" Аляксей Данiлаў, а таксама ўнучаты пляменнiк святой Валянцiны Мiнскай Мiкалай Валадковiч, якi спецыяльна прыехаў з Масквы. Ён прывёз сведчаннi шанавання сваёй праслаўленай сваячанiцай iмператарскай сям’i: паштоўку з фотаздымкам iмператрыцы Аляксандры i вялiкiх князёўнаў у адзеннi сясцёр мiласэрнасцi, якая клапатлiва захоўваецца ў яго сям’i амаль сто гадоў, i партрэт iмператара Аляксандра II Аляксандравiча, якi шмат гадоў вiсеў над ложкам святой. Дарэчы, большасць паломнiкаў у Крайск склалi людзi, якiя шануюць святую Валянцiну Мiнскую i рэгулярна ездзяць на яе магiлу ў вёску Коскi пад беларускай сталiцай. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Лагойскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынамсi, у дзвюх мясцiнах Беларусi мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяцi забойства царскай сям’i, выйшлi за храмавую агароджу. У Магiлёве 17 лiпеня п |
|