21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Магілёўскай вобласцi будуць акцыянаваныя да канца года

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Магілёўскай вобласцi будуць акцыянаваныя да канца года

Пра гэта паведамiў на прэс-канферэнцыi старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура. Улады лiчаць, што акцыянаванне дасць сур’ёзныя зрухi i эканамiчныя рычагi дзяржаве, якая дбае пра вяртанне выдаткаваных сельскiм гаспадаркам крэдытных рэсурсаў.

Барыс Батура паведамiў, што ў межах выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння вёскi ў сельскую гаспадарку Магiлёўскай вобласцi выдаткавана 5,4 трыльёна рублёў, прычым 4 трыльёны — на вытворчасць. За гэтыя грошы пабудаваны фермы, наведзены парадак у зернесушыльнай гаспадарцы i на мехдварах, абноўлена тэхнiка. У вобласцi запрацавалi каля 700 новых камбайнаў.

— Зрухi ёсць, але трэба сур’ёзна працаваць над эканомiкай сельскай гаспадаркi, — сказаў старшыня Магiлёўскага аблвыканкама. — Трэба скарачаць выдаткi i павялiчваць вытворчасць.

Задачы праграмы адраджэння вёскi Барыс Батура называе грандыёзнымi, мэты — амбiцыйнымi. І вынiкi ўжо ёсць: дастаткова сказаць, што за 3 гады выканання праграмы надоi павялiчылiся на 1200 лiтраў у сярэднiм ад каровы ў год. Сёлета ў вобласцi вырашылi падабрацца пад 5 тысяч лiтраў.

— Таму з’явiўся чысты прыбытак: летась ён склаў больш за 100 мiльярдаў рублёў, — расказаў пра выкананне праграмы адраджэння вёскi Барыс Батура. — Практычна ўсе сельскiя гаспадаркi прыбытковыя.

У Магiлёўскай вобласцi пабудаваны 116 аграгарадкоў, дзе ўмовы жыцця максiмальна наблiжаныя альбо нават прыроўненыя да гарадскiх. Там створана i працуе ўся неабходная сацыяльная сфера.

— Аднак вытворчасць павiнна быць наперадзе, — нагадвае кiраўнiк. — Тое, што мы будуем i рамантуем — Дамы культуры i ўрачэбныя амбулаторыi — трэба потым утрымлiваць. I не за кошт дзяржаўных сродкаў, а заробленых у сельскай гаспадарцы.

Сярэднi заробак у сельскiх гаспадарках Магiлёўшчыны склаў за чэрвень 532 тысячы рублёў. Ён паступова павялiчваецца, але ўлады ўсё роўна лiчаць заробкi вяскоўцаў пакуль малымi, недастатковымi. Мiж тым, сельская гаспадарка iнтэнсiўна развiваецца за кошт новых тэхналогiй, i для абслугоўвання новай тэхнiкi патрэбны высокаквалiфiкаваныя кадры. Каб iх прыцягнуць у вёску, трэба плацiць сур’ёзны заробак. I каб замацаваць — даваць добрае жыллё. У вобласцi за час дзеяння праграмы для вяскоўцаў пабудавалi больш за 3 тысячы новых дамоў.

Што датычыцца харчовага крызiсу, то, паводле меркавання Барыса Батуры, бяспека Беларусi не выклiкае нiякiх сумненняў.

— Наадварот: тое, што цяпер адбываецца ў свеце, можа быць выгадна для нас, — зазначыў ён, — i таму мы павiнны быць зацiкаўленыя ў нарошчваннi сельскагаспадарчай прадукцыi. Што цяпер i адбываецца.

А што датычыцца разлiкаў на сёлетнi ўраджай, то яны ў Магiлёўскай вобласцi неблагiя. У сельскагаспадарчых арганiзацыях плануецца сабраць 1,3 мiльёна тон збожжа — болей за мiнулы год на 100 тысяч тон.

Iлона Iванова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiў на прэс-канферэнцыi старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура. Улады лiчаць, што акцыянаванне дасць сур’ёзныя зрухi i эканамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика