Сiбiрскi фотадзённiк спецыяльнага карэспандэнта "Звязды" Яўгена Пясецкага
Сiбiрскi фотадзённiк спецыяльнага карэспандэнта "Звязды" Яўгена Пясецкага
Расповед пра любое падарожжа прынята пачынаць, вызначаючы час i месца дзеi. У гэтым выпадку накiрунак маршруту ўдакладнiць проста — другi бок еўраазiяцкага кантынента, Усходняя Сiбiр. Час — безумоўна, сённяшнi, хоць за словам "сённяшнi" праз успамiны i параўнаннi абавязкова паўстаюць абрысы мiнулага i контуры будучага. Такi ўжо своеасаблiвы гэты край i яго сталiца Краснаярск, куды праз аэрапорты i часавыя паясы накiравалася група беларускiх журналiстаў. Накiравалася праз тысячы кiламетраў i гады, якiя мiнулi з таго часу, як мы, беларусы i жыхары Ўсходняй Сiбiры, сталi звацца грамадзянамi розных дзяржаў. Сёння Саюзная дзяржава зноў аб’ядноўвае Мiнск i Краснаярск. Яе Пастаянны камiтэт разам з Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь сталi арганiзатарамi прэс-туру беларускiх i саюзных СМІ ў горад Краснаярск у межах Нацыянальнай выстаўкi нашай краiны. Побач з самым буйным у Краснаярскiм краi мiжнародным дзелавым цэнтрам "Сiбiр" размясцiлася адкрытая пляцоўка выстаўкi — яе адвялi для тых экспанатаў, што з-за сваiх памераў не змаглi патрапiць у вялiкую дэманстрацыйную залу. Трактары, аўтамабiлi, спецтэхнiка — усё гэта з’яўляецца цiкавым не толькi для мясцовых прамыслоўцаў, але i для многiх жыхароў мiльённага горада. У сваю чаргу пасярод вялiкай светлай залы занялi месца стэнды беларускiх прадпрыемстваў станкабудавання, харчовай i лёгкай прамысловасцi, навуковых i адукацыйных устаноў, сродкаў масавай iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь i Саюзнай дзяржавы. Сярод друкаваных выданняў была прадстаўлена i газета "Звязда" — прадмет цiкавасцi вялiкай колькасцi наведвальнiкаў. У Краснаярскiм краi пражывае шмат выхадцаў з Беларусi, якiя захоўваюць павагу да роднай мовы, сочаць за падзеямi ў Беларусi... На здымках: Шматлюдна было каля стэндаў, дзе супрацоўнiкi Мiнскага "Мiжнароднага цэнтра iнтэграцыйнай iнфармацыi" i Грамадскага прэс-цэнтра Дома прэсы знаёмiлi з беларускiмi газетамi i часопiсамi. — Якi ж сiбiрак без добрых валёнак, — кажа намеснiк дырэктара Смiлавiцкай фабрыкi па вытворчасцi гэтага абутку Валянцiна Вальц. Беларускiя валёнкi — таксама экспанат выстаўкi. Трактары з мiнскай маркай даўно вядомыя на прасцягах Усходняй Сiбiры, але iх новыя мадэлi сталi на выстаўцы цэнтрам агульнай увагi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Саюзная дзяржава зноў аб’ядноўвае Мiнск i Краснаярск. Яе Пастаянны камiтэт разам з Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь сталi арганiзата
|
|