Смак мяса ці аўтарытэту?
Смак мяса ці аўтарытэту?
Новае даследаванне вучоных Аўстралii, ЗША i Францыi паказала, што аматары мясной ежы памылкова думаюць, быццам ужываюць апошнюю з-за яе смаку. Справа, аказваецца, у асабiстых каштоўнасцях чалавека. Проста прадукты i напоi валодаюць пэўным сiмвалiчным значэннем, якое ўплывае на чалавека мацней за смак. Так мяса асацыюецца з уладай i аўтарытэтнасцю. Людзi, якiя iмкнуцца да падобных каштоўнасцяў, гаварылi, што мяса смачней за вегетарыянскi прадукт нават тады, калi iм прапаноўвалi дзве аднолькавыя мясныя стравы (вегетарыянскую страву тайна падмянялi сапраўдным мясам). Прыхiльнiкi каштоўнасцяў, якiя ўвасабляе напой "Пепсi" (цiкавае жыццё, грамадскае прызнанне), лiчылi больш смачным напой, якi прымалi за "Пепсi". Даследчыкi кажуць, што для людзей важна, каб прадукт сiмвалiзаваў iх асабiстыя каштоўнасцi. А таму варта змянiць уяўленнi людзей такiм чынам, каб агароднiна i садавiна былi звязаны, напрыклад, з энергiяй i ўладай. Гэта дапаможа аматарам мяса зрабiць сваю дыету больш здаровай. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новае даследаванне вучоных Аўстралii, ЗША i Францыi паказала, што аматары мясной ежы памылкова думаюць, быццам ужываюць апошнюю з-за яе смаку. Справа,
|
|