"Турксел" набывае 80 працэнтаў акцый ЗАТ "БеСТ"
"Турксел" набывае 80 працэнтаў акцый ЗАТ "БеСТ"
У аўторак у Мiнску быў падпiсаны дагавор куплi-продажу 80 працэнтаў акцый ЗАТ "БеСТ" памiж Дзяржаўным камiтэтам па маёмасцi Беларусi ў якасцi прадаўца, "Белтэл Тэлекамунiкасьён Хiзметлеры А.Ш." у якасцi пакупнiка i "Турксел Ілецiшым Хiзметлеры А.Ш." у якасцi гаранта. Аплата турэцкай кампанiяй згаданай долi акцый, якая будзе набыта за 500 мiльёнаў долараў ЗША, як мяркуецца, пройдзе ў тры этапы. Спачатку будзе аплачана 300 мiльёнаў долараў на дату завяршэння здзелкi, якая наступiць пасля 30 дзён з даты падпiсання пагаднення. А дадатковыя плацяжы па 100 мiльёнаў будуць зроблены 31 снежня адпаведна 2009-га года i 2010 гадоў. Акрамя таго, яшчэ адзiн плацеж у памеры 100 мiльёнаў долараў будзе зроблены пасля атрымання кампанiяй "БеСТ" станоўчага гадавога даходу. Такiм чынам, беларускi бок у сукупнасцi за 80 працэнтаў акцый атрымае 600 мiльёнаў долараў. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак у Мiнску быў падпiсаны дагавор куплi-продажу 80 працэнтаў акцый ЗАТ "БеСТ" памiж Дзяржаўным камiтэтам па маёмасцi Беларусi ў якасц
|
|