"Высмактаў" 5 тон дызпалiва
"Высмактаў" 5 тон дызпалiва
У Рагачове затрыманы 45-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар, якi выкраў 5 тон дызельнага палiва з нафтаправоду. Несанкцыянаваную ўрэзку на ўчастку нафтаправода "Дружба" паблiзу вёскi Каравацiчы Рэчыцкага раёна выявiлi каля трох гадзiн ночы пасля таго, як там было зафiксавана падзенне цiску. Па месцы жыхарства бацькоў затрыманага ў вёсцы Ўхватаўка Рагачоўскага раёна быў знойдзены "ЗiЛ", у якiм i знаходзiлася 5 тон выкрадзенага дызпалiва. Дзмiтрый СТАНКОВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рагачове затрыманы 45-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар, якi выкраў 5 тон дызельнага палiва з нафтаправоду.
|
|