21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паступленні ў бюджэт ад продажу дзяржуласнасцi на аўкцыёнах

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паступленні ў бюджэт ад продажу дзяржуласнасцi на аўкцыёнах

Аб гэтым паведамiў старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Георгiй Кузняцоў на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi пад старшынствам прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, на якiм разглядалiся пытаннi ўключэння дзяржмаёмасцi, якая не выкарыстоўваецца, у гаспадарчы абарот.

Георгiй Кузняцоў адзначыў, што па вынiках шасцi месяцаў 2008 года ў Беларусi ўключана ў гаспадарчы абарот 2808 аб’ектаў, у тым лiку 662 аб’екты рэспублiканскай уласнасцi (26,3 працэнта ад плана на год) i 2146 — камунальнай (34,7 працэнта).

У студзенi—чэрвенi арганiзавана 198 аўкцыёнаў, на якiх выстаўлена 1330 аб’ектаў. На 93 рэзультатыўных аўкцыёнах прададзена 350 аб’ектаў, у тым лiку 128 — з пачатковай цаной продажу, роўнай адной базавай велiчынi. "Ад продажу гэтых 350 аб’ектаў у бюджэт паступiла Br18 млрд", — сказаў Георгiй Кузняцоў.

Дзяржаўны камiтэт па маёмасцi Беларусi прапануе павялiчыць падатак на нерухомую маёмасць у два разы ў выпадках неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасцi.

Падрыхтаваны праект указа "Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання маёмасцi, якая не выкарыстоўваецца ў гаспадарчай дзейнасцi". "Праект прадугледжвае павышэнне падатку на нерухомую маёмасць у два разы ў выпадку неэфектыўнага выкарыстання аб’ектаў. Падатак на зямлю, занятую гэтымi аб’ектамi, таксама прапануецца павялiчыць у два разы", — сказаў Георгiй Кузняцоў.

Паводле яго слоў, праект указа пакуль што не падтрыманы Мiн- прамам, Мiнбудархiтэктуры, Мiнсельгасхарчам i некаторымi iншымi ведамствамi. У прыватнасцi, Мiнпрамам i Мiнбудархiтэктуры прадстаўлены фiнансавыя разлiкi па канкрэтных прадпрыемствах, якiя ў выпадку выплаты павышаных па- датковых плацяжоў могуць з прыбытковых ператварыцца ў стратныя.

Георгiй Кузняцоў прызнаў, што ў праекце прапануюцца "непапулярныя i вельмi жорсткiя меры", аднак сiтуацыя ў рэспублiцы са значным аб’ёмам маёмасцi, якая не выкарыстоўваецца, вельмi сур’ёзная, i неабходна актывiзаваць дзеяннi для яе вырашэння.

Рэспублiканскiмi органамi кiравання Беларусi ў студзенi—лiпенi 2008 года падрыхтаваны праекты рашэнняў аб продажы 465 аб’ектаў рэспублiканскай уласнасцi, якiя не выкарыстоўваюцца.

У Беларусi праведзена ацэнка эфектыўнасцi выкарыстання маёмасцi, перададзенай у статутныя фонды ААТ з доляй дзяржавы. Высветлiлася, што не выкарыстоўваецца 930 аб’ектаў нерухомай маёмасцi. У сувязi з гэтым распрацаваны меры па iх уключэннi ў абарот.

У 2008 годзе запланаваны продаж 750 такiх аб’ектаў рэспублiканскай уласнасцi. Паводле слоў Георгiя Кузняцова, пакуль што тэмпы продажу дзяржмаёмасцi, якая не выкарыстоўваецца, адстаюць ад намечаных.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Георгiй Кузняцоў на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi пад старшынствам прэм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика