21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь будзе моцнай апорай для Кітая ў Еўропе

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь будзе моцнай апорай для Кітая ў Еўропе

Аб гэтым 7 жнiўня ў Пекiне заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй КНР Ху Цзiньтао.

"Большых сяброў, чым Беларусь, у Еўропе ў вас няма. Мы i ў далейшым будзем праводзiць палiтыку так, як праводзiлi апошнiя 10—15 гадоў. Мы будзем моцнай апорай — я аб гэтым сёння публiчна заяўляю", — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi.

"Мы гатовы для кiтайскага народа зрабiць усё, каб вы маглi дастойна прадставiць свае iнтарэсы на еўрапейскiм кантыненце. Таксама публiчна хачу прапанаваць вам больш сур’ёзна заняцца гэтым напрамкам супрацоўнiцтва аж да стварэння сумеснай групы для прапрацоўкi адпаведных пытанняў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ў Беларусi з радасцю ўспрынялi вестку аб тым, што КНР выйграла права прыняць ХХІХ Алiмпiйскiя гульнi. Ён таксама дадаў, што Кiтай зрабiў вельмi шмат для таго, каб правесцi Алiмпiяду на дастойным узроўнi.

Ху Цзiньтао падзякаваў Беларусi за падтрымку Кiтая ў ходзе падрыхтоўкi да Алiмпiяды. У прыватнасцi, старшыня КНР асаблiва адзначыў той факт, што Прэзiдэнт Беларусi ў красавiку гэтага года выступiў з сур’ёзнай заявай у падтрымку кiтайскага боку, калi ў мiжнароднай супольнасцi некаторыя палiтычныя сiлы спрабавалi блакiраваць пекiнскую Алiмпiяду.

Ху Цзiньтао выказаў гатоўнасць абмеркаваць на перагаворах пытаннi двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама абмяняцца думкамi па шырокім коле праблем.

Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка 7 жнiўня наведаў Алiмпiйскую вёску, дзе сустрэўся з беларускай алiмпiйскай камандай i ўручыў спартсменкам дзяржаўныя ўзнагароды.

Двухразовая пераможца, сярэбраны i бронзавы прызёр Алiмпiйскiх гульняў, пяцiразовая чэмпiёнка свету па акадэмiчным веславанні Кацярына Карстэн удастоена ордэна Айчыны I ступенi. Ёй таксама прысуджана спецыяльная прэмiя Прэзiдэнта "Беларускi спартыўны Алiмп" 2008 года.

Бронзавым прызёрам Алiмпiяды ў Афiнах i неаднаразовым чэмпiёнкам свету Юлii Бiчык i Наталлi Гелах Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Айчыны III ступенi.

Прэзiдэнт азнаёмiўся з умовамi пражывання членаў беларускай алiмпiйскай каманды. "Мы чакаем ад вас дастойнага выступлення", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да беларускiх спартсменаў.

Беларускi сцяг узняты 7 жнiўня ў Алiмпiйскай вёсцы ў Пекiне. На гэтай знамянальнай падзеi ад Беларусi прысутнiчалi больш як 100 чалавек: спартсмены, трэнеры, суправаджальныя асобы.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў кiтайскай карпарацыi "Сiцiк" больш актыўна супрацоўнiчаць з Беларуссю. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы на сустрэчы са старшынёй праўлення карпарацыi Кун Данам, беларускi бок запрашае "Сiцiк" "больш актыўна iсцi ў Беларусь".

"Вы ведаеце нашы магчымасцi i патрэбнасцi. У гэтым выпадку нас вельмi цiкавiць сфера будаўнiцтва. Калi вашых спецыялiстаў гэта таксама цiкавiць, мы з вялiкiм задавальненнем падрабязна раскажам аб праектах i задумах у будаўнiчай галiне Беларусi", — адзначыў Прэзiдэнт.

Паводле яго слоў, Кiтаю сёння даводзiцца ў пэўнай ступенi стрымлiваць тэмпы росту, каб не "перагрэць" эканомiку. "Таму, хочаце вы або не, вы будзеце працаваць i будаваць за мяжой. Мы хацелi б, каб "Сiцiк" больш актыўна працавала ў Беларусi. Толькi я папрасiў бы: калi вы прымеце рашэнне працаваць у Беларусi, то дзейнiчаць трэба вельмi хутка, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Давайце ў блiжэйшы час абмяркуем напрамкi супрацоўнiцтва, i калi будзе магчымасць, прыязджайце ў Беларусь. Мы разгледзiм ва ўрадзе многiя праекты, паколькi ў вас вельмi разнапланавая кампанiя з рознымi напрамкамi дзейнасцi: ад урада да фiнансаў. Думаю, вы знойдзеце ў Беларусi сваё месца".

Звяртаючыся да Кун Дана, Прэзiдэнт адзначыў таксама зацiкаўленасць у тым, каб "Сiцiк" аказала садзейнiчанне беларускаму боку ў стварэннi падобнай кампанii, няхай нават у меншых маштабах у нашай рэспублiцы.

"На гэты ўзор, на гэтым прыкладзе мы маглi б стварыць нават некалькi кампанiй у Беларусi. Для нас вельмi важны вопыт Кiтайскай Народнай Рэспублiкi менавiта ў стварэннi такiх дзяржаўных кампанiй, хоць я не выключаю, што там можа прысутнiчаць i прыватны капiтал. З вашай дапамогай мы зможам рэалiзаваць гэты праект у два разы хутчэй. Я бачу тут вельмi шмат пераваг, у тым лiку i ў тым, што такая карпарацыя — кузня для падрыхтоўкi кiраўнiцкiх кадраў высокай квалiфiкацыi", — дадаў Прэзiдэнт.

Першыя кантакты беларускага боку з карпарацыяй "Сiцiк" па пытаннях рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў былi ўстаноўлены ў 2007 годзе. Практычнае развiццё атрымаў праект будаўнiцтва трох цэментных заводаў i мадэрнiзацыi энергазабеспячэння трох дзеючых у Беларусi цэментных заводаў.

Цяпер агульныя актывы групы "Сiцiк" складаюць звыш $200 млрд.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Белта.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым 7 жнiўня ў Пекiне заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй КНР Ху Цзiньтао.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика