Прэм’ер-мінiстр Беларусi ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды
Прэм’ер-мінiстр Беларусi ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды
Узнагароды ўручаны 17 грамадзянам. Звяртаючыся да iх, Сяргей Сiдорскi адзначыў: "Менавiта вы ўвасабляеце працавiтасць i стабiльную Беларусь. Сваiм асабiстым прыкладам вы пацвярджаеце, што добрасумленная праца — залог багацця нашага народа, крынiца шчасця i дабрабыту кожнага чалавека. Дзякуючы стваральнай працы такiх людзей, як вы, наша краiна прадаўжае паспяхова развiвацца ва ўсiх галiнах". Сярод узнагароджаных — работнiкi будаўнiчага комплексу, культуры, навукi, адукацыi. Медаля "За працоўныя заслугi" ўдастоены генеральны дырэктар ДВА "Мiнскбуд" Вiктар Сыс. За высокае прафесiйнае майстэрства, дасягненне творчых паказчыкаў медалём "За працоўныя заслугi" таксама ўзнагароджаны галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмiчнага сiмфанiчнага аркестра Рэспублiкi Беларусь установы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Фiлармонiя" Аляксандр Анiсiмаў. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны рэжысёр-пастаноўшчык канцэртных праграм ТАА "Голд-мьюзiк.Ру" (г.Масква) Сяргей Пятроў. Асобныя словы падзякi Сяргей Сiдорскi адрасаваў майстрам будаўнiчага комплексу краiны. "Менавiта вамi шмат зроблена для таго, каб уводзiмыя ў рэспублiцы будынкi, збудаваннi вызначалiся архiтэктурнай навiзной i зручнасцю для тых, хто будзе ў iх жыць, адпачываць i працаваць", — сказаў ён. У прыватнасцi, за шматгадовую плённую працу ў будаўнiчай галiне Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена майстрам ААТ "Будтрэст № 25". БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узнагароды ўручаны 17 грамадзянам. Звяртаючыся да iх, Сяргей Сiдорскi адзначыў: "Менавiта вы ўвасабляеце працавiтасць i стабiльную Беларусь. Сваi
|
|