Усім крадзяжам крадзеж?
Усім крадзяжам крадзеж?
Ну і ну! Ён быў зафіксаваны ў Гомелі 7 жніўня, калі ў міліцыю звярнуўся дырэктар філіяла № 1 адкрытага акцыянернага таварыства "Банк Залаты талер". Ён паведаміў, што з 14 да 14.30 нехта, падабраўшы ключ ад абменнага пункта філіяла банка, што знаходзіцца на вуліцы Каменшчыкава (быў абедзенны перапынак), прабраўся туды і забраў 8725 долараў, 1195 еўра, 70210 расійскіх і 9317 тысяч беларускіх рублёў, а таксама 300 украінскіх грыўняў. Неверагодна, але факт, сказаў нам работнік прэс-цэнтра УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Кітаеў, абменны пункт не быў абсталяваны ні ахоўнай сігналізацыяй, ні сістэмай відэаназірання. Уладзімір ПЕРНІКАЎ. Пастух страляў ноччу Ноччу нехта страляў з ружжа. Пра гэта паведамiў у Верхнядзвiнскi РАУС мясцовы жыхар. Высветлiлася, што страляў з незарэгiстраванага паляўнiчага ружжа 16-га калiбру 38-гадовы пастух, якi такiм чынам хулiганiў мiж вёскамi Сянькова i Урагава. У адносiнах да хулiгана ўзбуджана крымiнальная справа. Ружжо, безумоўна, канфiскавалi. Аляксандр ПУКШАНСКI. ПОЎНЫ НАБОР ЗЛАЧЫНСТВАЎ У в. Гошчава Iвацэвiцкага раёна ў сваiм доме быў знойдзены мёртвым пенсiянер. Судмедэкспертыза выявiла, што ў пенсiянера пераламаны рэбры з двух бакоў i яго задушылi. Следства ўстанавiла, што расправiўся з загiнулым яго 26-гадовы сын, якi ўжо сядзеў у турме за крадзеж, разбой, гвалтаванне i нанясенне цяжкiх цялесных пашкоджанняў. Забойцу затрымалi. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён быў зафіксаваны ў Гомелі 7 жніўня, калі ў міліцыю звярнуўся дырэктар філіяла № 1 адкрытага акцыянернага таварыства "Банк Залаты талер". Ё
|
|