Чаму пашпарт не мяняюць?
Чаму пашпарт не мяняюць?
Зварот у карпункт — Маёй добрай знаёмай адмаўляюць у замене пашпарта "па ўзросце". У адпаведным органе мілiцыi растлумачылi гэта тым, што ў яе няма рэгiстрацыi. А з пашпартам, тэрмiн дзеяння якога завяршыўся, не рэгiструюць. Атрымлiваецца замкнёнае кола. Што рабiць? — з такiм пытаннем звярнуўся наш чытач у вiцебскi карэспандэнцкi пункт "Звязды". Чытач растлумачыў, што сiтуацыя, на яго погляд, няпростая. Расказаў, што, пасля таго як бацькi яго сяброўкi Алены ўжо даўно прадалi кватэру, дзяўчына фактычна страцiла месца прапiскi. Жыла ў Першамайскiм раёне Вiцебска... Паводле слоў чытача, там у аддзеле па грамадзянстве адмовiлi мяняць пашпарт. А яго ж абавязкова трэба памяняць "па ўзросце". Праўда, калi яна расказала, што на яе iмя аформлена дача ў пасёлку Альгова (частка яго ўваходзiць у гарадскую мяжу), адправiлi ў такi ж аддзел Кастрычнiцкага раёна. Але дакументы на афармленне там так i не прынялi. Па каментарый карэспандэнт звярнуўся ва ўпраўленне па грамадзянстве i мiграцыi УУС Вiцебскага аблвыканкама. Там растлумачылi, што, сапраўды, дача згодна з заканадаўствам не можа лiчыцца пастаянным месцам жыхарства. Што датычыцца звароту ў Першамайскi аддзел, то, вядома, нiкому з грамадзян проста так не могуць адмовiць у выдачы новага пашпарта. Напэўна, былi для гэтага сур’ёзныя прычыны. Ва ўпраўленнi абяцалi абавязкова разабрацца, доўга не зацягваючы, калi дзяўчына прыйдзе на асабiсты прыём. I назвалi прозвiшча супрацоўнiка, якi пастараецца высветлiць сiтуацыю. Дарэчы, цяжка не пагадзiцца з супрацоўнiкамi ўпраўлення, якiя падкрэслiлi, што самiм грамадзянам трэба своечасова займацца афармленнем дакументаў для атрымання новага пашпарта. Калi Алена нарадзiлася ў 1981-м, як сказаў чытач, выходзiць, што яна ўжо два гады фактычна жыве без новага пашпарта? Няўжо не заўважыла, што тэрмiн дзеяння асноўнага дакумента надрукаваны побач з фатаграфiяй у яе пашпарце? Прасцей паскардзiцца ў рэдакцыю? Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Маёй добрай знаёмай адмаўляюць у замене пашпарта "па ўзросце". У адпаведным органе мілiцыi растлумачылi гэта тым, што ў яе няма рэгiстрацы
|
|