Звяздоўскія прызы — руплiвым паштальёнам
Звяздоўскія прызы — руплiвым паштальёнам
...Мы, зразумела ж, ведалi, што яны ёсць! Мы сустракалi iх падчас камандзiровак. Мы ўзнагароджвалi iх сваiмi дыпломамi i сцiплымi прызамi. Але ж пры гэтым бачылi, што многiя з паштальёнаў, шчырыя прыхiльнiкi "Звязды", актыўныя прапагандысты, заслугоўваюць большага. А галоўнае — могуць больш. Патрэбен толькi нейкi штуршок, стымул. Як i варта было чакаць — ён з’явiўся. Сёлетняй вясной рэдакцыя "Звязды" распачала рэкламную гульню "Прыз — руплiваму паштальёну". Пераможцы яе, паводле правiлаў, маглi выйграць электрачайнiкi, пыласосы, насценныя гадзiннiкi i нават халадзiльнiк "Атлант". Днямi аўтарытэтнай камiсiяй у складзе старшынi — намеснiка генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Ірыны Iгнацьеўны Саксонавай i супрацоўнiкаў рэдакцыi падведзены вынiкi. Трэцяе месца прысуджана Таццяне Канстанцiнаўне Невяроўскай, паштальёну аддзялення паштовай сувязi (АПС) "Лiпск" (Ляхавiцкi раён), i Таццяне Мiхайлаўне Чышэвiч, паштальёну АПС "Iвянец" (Валожынскi раён). Iх выйгрыш — насценныя гадзiннiкi. Другое месца занялi Любоў Канстанцiнаўна Мазоль, паштальён 4-га АПС (г. Лунiнец), Вольга Уладзiмiраўна Ларына, паштальён 15-га ГАПС (г. Полацк) i Надзея Уладзiмiраўна Ганчарук, паштальён АПС "Вiшнева" (Валожынскi раён). Яны ўзнагароджваюцца электрачайнiкамi. Першае месца прысуджана Вiкторыi Васiльеўне Пусевай, паштальёну 5-га АПС (г. Iвацэвiчы); Марыi Францаўне Войцiк, паштальёну АПС "Юркаўшчына" (Докшыцкi раён) i Алене Мiкалаеўне Вашкiнэль, паштальёну АПС "Дзмiтравiчы" (Бярэзiнскi раён). Яны ўзнагароджваюцца пыласосамi SАMSUNG. Трэба зазначыць, што ў горадзе Мiнску, Магiлёўскай, Гомельскай i Гродзенскай абласцях умовы рэкламнай гульнi не выканаў нiхто. Як не было прэтэндэнтаў на трэцяе месца i ў Вiцебскай... А таму iх прызы, а таксама суперпрыз халадзiльнiк "Атлант" засталiся неразыгранымi. Пакуль... Бо гульня працягваецца. Нагадаем, што ўдзельнiчаць у ёй можа любы руплiвы паштальён, якi забяспечыць рост падпiсчыкаў на "Звязду" не менш чым на сем чалавек. "Гэта вельмi складана?" — пацiкавiлiся, дарэчы, у адной з пераможцаў — Алены Мiкалаеўны Вашкiнэль з Бярэзiншчыны (раней яна разносiла газету па 33 адрасах, цяпер — па 51-му...). Адказала, што не, не вельмi. Калi захацець... Проста трэба прапанаваць газету ў кожнай хаце — даць пачытаць, падумаць, сагiтаваць сваiх сяброў. Прыемна, што Алена Мiкалаеўна (украiнка па нацыянальнасцi) сама выпiсвае "Звязду" i газету не ганiць. Як (казала) не зганiлi яе i тыя, каго сагiтавала. А ўжо Вольгу Уладзiмiраўну Любецкую, Ганну Аляксандраўну Круталевiч, Ларысу Вiктараўну Шкленiк, Ганну Уладзiмiраўну Лобач ды i iншых агiтаваць не трэба — выпiсваюць i чытаюць вельмi даўно, з задавальненнем. "Звязда" шукае новых, гэткiх жа адданых падпiсчыкаў. I ў пошуках сваiх па-ранейшаму вельмi разлiчвае на дапамогу руплiвых паштальёнаў. Прызы гарантуюцца!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Мы, зразумела ж, ведалi, што яны ёсць! Мы сустракалi iх падчас камандзiровак. Мы ўзнагароджвалi iх сваiмi дыпломамi i сцiплымi прызамi. Але ж пры г
|
|