21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Золата жывапісу

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Золата жывапісу

Беларускi саюз мастакоў напярэдаднi свайго 70-годдзя (першы з’езд Саюза мастакоў БССР, на якiм прыстунiчалi толькi каля 40 дэлегатаў, прайшоў напрыканцы 1938 г.) вырашыў зрабiць падарунак прыхiльнiкам выяўленчага мастацтва, арганiзаваўшы выставу "Залаты фонд жывапiсу". І заканамерна месца для выставы абралi адпаведнае — сталiчны Палац мастацтва, якi з часу адкрыцця ў 1973 г. неаднойчы быў сведкам грандыёзных вернiсажаў рэспублiканскага маштабу. З улiкам таго, што найбуйнейшую мастацкую галерэю Беларусi ў хуткiм часе чакае капiтальны рамонт (якi, дарэчы, тут нi разу не праводзiўся), цiкавасць да выставы падстаўна ўзрастае: варта пабачыць карцiны 50—80-х гадоў у "старым" нязмененым iнтэр’еры.

На выставе паказваецца жывапiс, якi ўваходзiць у збор (фонд) Беларускага саюза мастакоў i сабраны ў асноўным у 90-я гады. Каля сямiдзесяцi палотнаў, выстаўленых у прасторнай зале на 3-м паверсе, адразу здзiўляюць, потым — уражваюць, нарэшце — прымушаюць радавацца, суперажываць, думаць. I гэта пры тым, што сярод iх, па зразумелай прычыне, адсутнiчаюць модныя ў сучасным мастацтве плынi авангарду, сюжэты на бiблiйныя тэмы... Але ва ўсiх карцiнах адчуваецца талент i шчырасць — якасцi, якiя абавязкова выяўляюцца ў творчасцi абраных Богам майстроў у любыя часы. Адразу разумееш, што выбар карцiн зроблены сапраўднымi знаўцамi, бо, нагадаем, у сярэдзiне 1980-х гадоў у творчым саюзе было каля 550 мастакоў. Перамагло i засталося ў гiсторыi ўсё ж самае лепшае.

Творчасць большасцi мастакоў прэзентаваная адной-дзвюма карцiнамi, мэтрам жа, адпаведна, вылучылi месца для некалькiх (Вiталю Цвiрку — для сямi, Аляксандру Кiшчанку — для пяцi, Гаўрылу Вашчанку — для трох).

...Павольна рухаючыся ў адзiноце па прахалоднай зале ў жнiвеньскую паўдзённую спёку, падумаў: ну i час жа выбраны для выставы! З 6 па 31 жнiўня. Мёртвы сезон! Мабыць, нехта спадзяецца, што на Беларусi ў канцы жнiўня пачынаецца сезон бархатны, i тады, вярнуўшыся ў запылены i спякотны горад, наведвальнiкi кiнуцца аглядаць усе прапушчаныя за час адпачынку выставы? Марныя спадзяваннi!

Цi восеньскiя месяцы ўжо "разабраныя" больш прасунутымi i спрытнымi?

А тут, нiбы праз нейкую далёкую-далёкую часавую прастору, на цябе з цiкаўнасцю пазiраюць "Слуцкiя ткачыхi" Мiкалая Апiёка, "Дамы i людзi" Зоi Лiтвiнавай, "Наташа" Мая Данцыга... i як быццам шэпчуць: "Ты не адзiн". Падыходзячы да другiх карцiн, чуеш "Лепельскую сюiту" Вiталя Цвiркi, "Восеньскую сiмфонiю" Вiктара Грамыкi, "Легенду" Гаўрылы Вашчанкi, "Сляпы дождж" Анатоля Кузняцова, "Пратэст вайне" Альгерда Малiшэўскага... Наблiзiўшыся да трэцiх, не толькi вывучаеш характар мазка, гульню святла i ценю, псiхалагiзм, але i смакуеш прыўкрасныя вобразныя назвы: "Матылькi тут не жывуць" (Мiкола Селяшчук), "Купальскiя чары" (Аляксей Марачкiн), "Гай майго дзяцiнства" (Леанiд Шчамялёў), "Зямля залатых бяроз" (Анатоль Бараноўскi), "Успамiн" (Уладзiмiр Стальмашонак)...

Кожнае iмя — цэлае мора вобразаў, асацыяцый, успамiнаў... Кожнае iмя — цэлы свет, часам супярэчлiвы, непастаянны, але рознабаковы, вясёлкавы.

I яшчэ пераканаўся: трэба было абавязкова схадзiць на выставу, хаця б для таго, каб усё ж у галерэi, а не ў музеi ўбачыць палотны такога памеру! Дзе сучасныя такiя? Цяпер жа найперш камерныя, нават "мiнiяцюрныя", бо часцей за ўсё — на продаж. А тут "Плачуць бярозы" Iвана Стасевiча — 1,4 на 3,6 м, "Нацюрморт" Аляксандра Кiшчанкi — 1,65 на 2,75 м, "Аварыя" Мiколы Селешчука — 1,4 на 1,6 м! Дзiўна: плошча палотнаў не прыгнятае, не цiсне сваёй велiчэзнасцю, а наадварот — вабiць сваёй адмысловай крэатыўнасцю, нават, скажам так, сваёй "савецкасцю".

Выйшаў на спякотны праспект, каб рушыць у рэдакцыю, а адчуванне свежасцi засталося. Адчуванне далучанасцi да часцiнкi гiсторыi свайго народа. Цi ж гэтага мала пасля сумоўя з сапраўдным мастацтвам?

Пятро ЖАЎНЯРОВIЧ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi саюз мастакоў напярэдаднi свайго 70-годдзя (першы з’езд Саюза мастакоў БССР, на якiм прыстунiчалi толькi каля 40 дэлегатаў, прайшоў напрыкан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика