Уборка збожжавых у Беларусі будзе завершана да 25 жнiўня
Уборка збожжавых у Беларусі будзе завершана да 25 жнiўня
Аб гэтым паведамiў намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Васiль Паўлоўскi. Цяпер збожжавыя i зернебабовыя культуры скошаны на 2 млн 106 тыс. га, што складае 92 працэнты да ўборачнай плошчы. Масавая ўборка ўжо завершана ў Брэсцкай i Гомельскай абласцях. Засталося ўбраць адпаведна 3,7 працэнта i 2,7 працэнта, у асноўным грэчку, проса i зернебабовыя культуры. У Гродзенскай вобласцi неабходна ўбраць 6 працэнтаў, у Мiнскай — 9 працэнтаў, у Магiлёўскай — 8 працэнтаў. Пiк уборкi перамясцiўся ў Вiцебскую вобласць, дзе засталося яшчэ 17,5 працэнта — гэта познiя пасевы збожжавых у паўночных раёнах. На дапамогу гаспадаркам накiравана 100 камбайнаў з Брэсцкай i Гомельскай абласцей. Васiль Паўлоўскi адзначыў, што ўборку збожжавых на Вiцебшчыне плануецца завяршыць 27—28 жнiўня. Перакiдка камбайнаў вядзецца таксама ўнутры абласцей — такую практыку прымяняюць гаспадаркi Мiншчыны i Магiлёўшчыны. "Гэта робiцца для таго, каб хутчэй, але не ва ўрон якасцi, убраць збажыну", — падкрэслiў намеснiк мiнiстра. Паводле яго слоў, паспяховаму завяршэнню ўборачных работ садзейнiчае высокая тэхнiчная гатоўнасць камбайнавага парку. За апошнiя тры гады машынна-трактарны i камбайнавы парк iстотна абнавiўся. Толькi ў гэтым годзе гаспадаркi Беларусi атрымалi больш за тысячу трактароў, 1300 камбайнаў айчыннай вытворчасцi, звыш 500 велiкагрузных аўтамабiляў МАЗ...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Васiль Паўлоўскi.
|
|