21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

У суседзяў 

СБУ праверыць добранадзейнасць урада Цiмашэнкi

У чацвер, 21 жнiўня, Служба бяспекi Украiны паведамiла, што да яе паступiлi дакументы з сакратарыята прэзiдэнта Вiктара Юшчанкi, якiя сведчаць аб тым, што дзейнасць урада Юлii Цiмашэнкi шкодзiць нацыянальным iнтарэсам краiны.

Паведамляецца, што СБУ дбайна праверыць прадстаўленыя дакументы, i ў выпадку выяўлення прыкмет супрацьпраўных дзеянняў матэрыялы будуць накiраваныя ў Генеральную пракуратуру. Змест дакументаў пакуль не ўдакладняецца.

Падрабязнасцi

Выбух на борце iспанскага самалёта мог быць тэрактам

Выжыўшая пасажырка пацярпелага катастрофу пры ўзлёце ў мадрыдскiм аэрапорце самалёта MD-82 авiякампанii Sраnаir распавяла газеце АBС, што яна i iншыя яе таварышы па няшчасцi спачатку ўбачылi полымя на адным з рухавiкоў самалёта, а прыкладна праз хвiлiну пачулi выбух на борце — гэта значыць да таго, як лайнер звалiўся на зямлю i разламаўся на дзве часткi.

Яна таксама ўдакладнiла, што самалёт паспеў падняцца на вышыню прыблiзна 200 метраў. Больш за тое, паводле яе слоў, пасажырам здавалася, што авiялайнер спрабаваў здзейснiць пасадку, а не рэзка звалiўся на зямлю, перадае СNN. Паводле меркавання шэрагу экспертаў, проста ўзгарання рухавiка недастаткова, каб растлумачыць такую катастрофу, i яны намякаюць на магчымасць тэракту.

Цiкава, што вылеты самалёта двойчы адкладалiся з-за тэхнiчных непаладак, пiша Thе Timеs. Кампанiя Sраnаir сцвярджае, што пiлот скардзiўся на няспраўны датчык палiва. Крынiцы ў аэрапорце таксама лiчаць, што самалёт быў тэхнiчна няспраўны. Авiядыспетчар Хаўер Фернандэс Гарсiя паведамiў у iнтэрв’ю iспанскай Еl Mundо: "Два вылеты гэтага самалёта ўжо былi адмененыя з-за тэхнiчных праблем".

Па апошнiх даных, у вынiку катастрофы загiнулi 153 чалавекi, 19 пацярпелых шпiталiзаваныя.

Блiзкi Усход

Ізраiль асцерагаецца, што стане арэнай барацьбы Расii i ЗША

Iзраiль асцерагаецца, што Блiзкi Усход можа зноў стаць арэнай, на якой Расiя i ЗША будуць дзялiць сферы ўплыву, i ў ваенным, i ў палiтычным плане. Пасля канфлiкту ў Паўднёвай Асецii Iзраiль i ЗША аказваюць ваенную падтрымку Грузii, а Расiя пайшла на зблiжэнне з традыцыйным сапернiкам Iзраiля — Сiрыяй.

Дамаск i Масква былi блiзкiмi саюзнiкамi ў часы халоднай войны. Аднак пасля краху Савецкага Саюза ўплыў Крамля ў рэгiёне зменшыўся. У апошнiя гады Расiя ўжо рабiла крокi насустрач Сiрыi, спрабуючы ўзмацнiць свой уплыў на Блiзкiм Усходзе i пашыраць ваенныя пастаўкi, пiша Thе Timеs. Напярэдаднi Сiрыя агучыла перспектывы размяшчэння на сваёй тэрыторыi расiйскiх ракет. "Мы гатовыя супрацоўнiчаць з Расiяй ва ўсiм, што можа ўмацаваць яе бяспеку", — заявiў падчас вiзiту ў Маскву прэзiдэнт Сiрыi Башар Асад.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер, 21 жнiўня, Служба бяспекi Украiны паведамiла, што да яе паступiлi дакументы з сакратарыята прэзiдэнта Вiктара Юшчанкi, якiя сведчаць аб тым,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика