21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адных дамоў — мала...

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адных дамоў — мала...

Ліст у нумар

 

Прачытала артыкул "Нехта ж павiнен кармiць горад", надрукаваны ў "Звяздзе" 15 жнiўня, i не магу не пагадзiцца з аўтарам, не магу не падтрымаць яго, хоць у лiчбы спярша i не паверыла. Мне здавалася, што так мала плацяць вясковым спецыялiстам толькi ў нас, на Гомельшчыне, у глыбiнцы. А выходзiць, не — тое ж самае на Вiцебшчыне, тое ж самае ў Мiнскiм раёне. Дзякуй газеце, якая не пабаялася назваць гэтыя лiчбы, сказаць праўду.

Для некага, напэўна, яна можа стаць нечаканай, бо, на першы погляд, для вёскi робiцца шмат. I грошай на гэта трацiцца шмат. Але ж у большасцi яны iдуць на будаўнiцтва жылля, што абгрунтавана...

Я думаю — i так, i не, бо гляджу на нашу вёску. Яна атрымала статус аграгарадка, пабольшала, набудавала новых дамкоў. Даюць iх ужо i адзiнокiм, i па другiм крузе. Толькi iдзi ў саўгас, толькi працуй. А ахвотнiкi ўсё роўна разбягаюцца. Чаму? Таму што не задавальняюць людзей умовы працы, не задавальняе заробак. Вось скажыце, як цэлы месяц пракармiцца самому (а тым больш сям’i з дзецьмi) за 100—300 тысяч рублёў?

Мне могуць запярэчыць, сказаць, што падчас уборкi можна атрымаць i амаль мiльён. Але ж колькi той уборачнай? Месяц. Ад сiлы два.

А выхадных няма. А кароўнiкi, зернесушылкi, майстэрнi будавалiся яшчэ за савецкiм часам i цяпер, пакрысе, сваё дажываюць. Мо не паверыце, але ў нашай гаспадарцы сёлета не было на чым узважваць дабро...

Я магла б не пiсаць гэты лiст, бо цяпер на пенсii, а ўсё жыццё працавала ў школе. Але ж у вёсцы i мая школа, i мая хата. Да таго ж у адной з гаспадарак (i не пастухом) за 200 тысяч рублёў у месяц працуе сын. Арыфметыка: за тое, што яму пасадзiлi i адзiн раз акучылi 30 сотак бульбы (жукоў травiлi самастойна, кожны сваiх), ён павiнен быў заплацiць 300 тысяч рублёў, каб купiць на зiму сена — каля 500. Вось i пражывi.

Балюча, але ж вяскоўцам да гэтага не прывыкаць, яны цi не заўжды не жылi, — выжывалi. А вось гараджанам... Бульбы не накапаеш, малака не надоiш. Хочаш не хочаш — iдзi ў магазiн.

Для таго, каб там было ўсё неабходнае, i патрэбен парадак у вёсцы. Ён не сумяшчальны з фермамi-развалюхамi i п’янствам на фоне прыгожых дамкоў. Не будзе яго i без належных заробкаў.

С.Н., Гомельская вобласць.

(Прозвiшча i зваротны адрас паведамлялiся толькi для рэдакцыi.)

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прачытала артыкул "Нехта ж павiнен кармiць горад", надрукаваны ў "Звяздзе" 15 жнiўня, i не магу не пагадзiцца з аўтарам, не магу н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика